Глыбокая плынь, частка 3

Алена не адказала і, разумеючы, што паводзіць сябе недарэчна, узлавалася і на яго, і на сябе. За якую гадзіну перад гэтым ён загадаў ёй застацца на ўзлессі, каля партызанскай батарэі, якая павінна была ў выпадку неабходнасці падтрымаць атрады сваім агнём. На батарэі знаходзіўся камандны пункт. Алена, якая заўсёды вельмі сур"ёзна ставілася да партызанскай дысцыпліны, у гэты раз не выкан ала загаду, не выканала таму, што загадаў ён, Мікалай.Ёй здалося, што яму проста раптам захацелася пакінуць яе далей ад месца бою.— Добра, пагаворым заўтра ў штабе. Я гэта так не пакіну, — зноў пачула яна яго спакойны шэпт.Алена адчула, як у твар ударыла кроў. Яна ўявіла, як ёй, галоўнаму ўрачу, упершыню давядзецца сядзець перад камандаваннем брыгады, як дакорліва паківае галавой Павел Сцяпанавіч. Што яна скажа ў апраўданне?Асляпляльна бліснула маланка, на міг асвяціла на блізкім ужо насыпе постаць вартавога. Над галавой цяжкімі бярвеннямі пракаціўся гром. Упалі першыя кроплі дажджу. А праз хвіліну магутны лівень заглушыў усе гукі гэтай неспакойнай ночы.Шэпт Мікалая стаў болын гучны:— Цудоўнаі Прырода працуе на нас. А эсэсаўцы дурні... Самаўпэўненыя ідыёты!.. Я на іх месцы гэтае балота ўсё-такі замініраваў бы.— Сціхні. Яшчэ накаркает, — злосна прашаптала Алена і здзівілася, што адказала яму так дзёрзка і груба.«Па вайсковай субардынацыі мне належыць звяртацца да яго на вы, а я вось як», — надумала яна.Мікалая, мабыць, таксама збянтэжыў яе адказ. Ён доўга маўчаў, потым нечакана сказаў:— Слухай, Алена. Давай, урэшце, паспрабуем разабрацца ў нашых адносінах. Вось ужо два месяцы, як я прыляцеў, і ўсё не магу пагаварыць з табой адзін на адзін.— I вырашыў зрабіць гэта тут, зараз?— Щ не ўсё адно дзе.— Не, не ўсё адно. Я не магу гаварыць аб гэтым. Праз хвіліну, можа здарыцца, будуць паміраць нашы людзі.— Магчыма, і мы... Але калі думаць толькі аб смерці — значыцца не верыць у жыццё, у перамогу. А я веру... У шчасце веру, у наша шчасце, Лена... Чаму ты не адказала на сем маіх пісьмаў, Лена?Яна павярнулася да яго так, што адчула яго дыхание, злосна загадала:— Сціхні, Мікалай! Я не хачу слухаць!.. Ды як не сорамна табе гаварыць зараз аб гэтым? Там паузе твой бацька, стары... А ты... Чаму ты не папоўз замест яго?— Мне не дазволілі. Я — не ты, я не магу парушаць дысцыпліну, — ужо другім голасам адказаў Мікалай і, памаўчаўшы, дадаў: — Добра. Я больш ніколі не буду з табой гаварыць аб гэтым, калі табе непрыемна. Ніколі!У сэрцы Алены нешта з болем абарвалася. Мабыць, надзея, што два месяцы цяплілася там.— Але зразумей адно...Ён не скончыў: жудасны крык разарваў аднастайны шум дажджу.Мікалай моцна вылаяўся і ціха скамандаваў:— За мной!Алена падхапілася і, нізка нахіліўшыся, пабегла за ім. Але праз некалькі крокаў яе перагналі другія партызаны.Гэта быў напрамак галоўнага ўдару. Ад удачы тут залежаў агульны поспех аперацыі.3 заходняга боку ад станцыі, адразу ж за апошняй стрэлкай, чыгунку перасякала невялічкая рака. Паабапал яе, да самага лесу, і цягнулася гэтае купіністае балота. За лета і балота і рэчка перасохлі.Гітлераўцы, відаць, разумелі, што гэта самы блізкі і зручны шлях для нападу на станцыю, і таму абаранялі гэтае месца вельмі пільна. Насып каля моста меў пяціметровую вышыню, і ў ім, пад палатном чыгункі, яны збудавалі дот. Ён выступаў з двух бакоў насыпу пачварнымі жалезабетоннымі нарастамі і сляпымі вачамі амбразур глядзеў у лес. Метраў за сто ад моста, у вялікім будынку былой лесаканторы, размяшчалася ахова. Разведчыкі падлічылі, што тут жыве прыкладна палова ўсяго гарнізона станцыі.