Трывожнае шчасце, частка 6

— ...дык ён, гад, мяне загрудкі... Ах ты, бандыт! Мала што... Пятра ўсяго скаланула! Ішлі сюды — дамовіліся: пра здарэнне зПрышчэпам нікому ні слова.«Што ж ты, стары дурань, робіш?»— Хто цябе хапаў загрудкі? — спытаў Пятро.— Як хто? Ён... гэты бандзюга... аднарукі...— Ну, ты дапіўся, Іван Дзямідавіч. Поп хацеў цябе схапіць. Поп! Ды ты яго схапіў...— Поп? — недаверліва спытаў Капыл.— П"яны, гад, быў... у рызу. На нагах не трымаўся.— П-оп? — здзівіўся Бабкоў, вылупіўшы вочы, але, мабыць, бліснуў прамень у яго затуманенай галаве, нешта ўспомніў, пра нешта здагадаўся, пакруціў галавой, засмяяўся:— Поп! Вот змей нястрыжаны! Але грошы — во!— Ён паляпаў па сумцы, якая ляжала на ўслоне побач.— Пайшлі дадому! Хопіць!— Пайшлі,— нечакана адразу згадзіўся старшыня і падняўся. Капыл замітусіўся:— Яшчэ па адной, Іван Дзямідавіч!.. Ай-яй, усё ж некранутае. Кілбаска, сальца... Маруся!— Заўтра рана весткі ў раён трэба адаслаць.— Дык гэта ж я і адашлю. Чуць развіднее — і я ўжо буду на рабоце. Хіба першы раз. Калі трэба, дык трэба. Пераспім і разам пойдзем.Бабкоў завагаўся, яму хацелася выпіць яшчэ. Але Пятро падумаў пра Сашу, успомніў сваё шалёнае жаданне, бессаромную падатлівасць яе, гэтай... ханжы, і яму захацелася як мага хутчэй выбрацца з Капыловай хаты. Цяпер ён баяўся другога «граху»: каб не вырвалася яго антыпатыя да гаспадара, да яго дачкі... Навошта выяўляць яе? Разам працаваць... Спірт можа такога нарабіць, што сам сабе будзеш брыдкі пасля.— А што нам скажуць жонкі? Соня табе апошнія патлы вырве. Падзейнічала! Бабкоў баяўся свае маладое жонкі, на людзях —ціхай, маўклівай, але, відаць, бабы з характарам. Недарма Саша гаварыла пра яе: «О, гэтая Соня-ціхоня, яна яшчэ пакажа сябе».Іван Дзямідавіч вылез з-за стала, знайшоў на падаконніку сваю шапку.Капыл ушчуваў Шапятовіча:— Эх, Пятро Андрэевіч! Адзін разок заглянулі і гадзінкі не пасядзелі. А я думаў: ну, дамо дразда, бо ўсе свае, спірт маем...Вярнулася з капустай Марыя Халімонаўна. Безумоўна, адразу не магла ўцяміць, чаму раптам госці падхапіліся, стаяць пасярод хаты ў шапках. Сунула міску на прыпечак, сама прытулілася да печы, здзіўленая, засаромленая, нейкая адразу зблажэлая. Абраза, крыўда,магчыма, з"явіліся пазней. А тады, калі яна, баючыся глянуць Пятру ў вочы, працягвала на развітанне руку, пэўна, была ў роспачы ад таго, што ўцякае яе кароткая жаночая радасць, спадзяванне на якую так нечакана ўзнікла.Уначы балела галава. Прачнуўшыся ад гэтага болю на світанні, Пятро праглынуў колькі парашкоў, якія знайшоў у Сашыным чамаданчыку, і запіў з вядра, нагбом. Было брыдка ў роце, паскудна на душы.Другі раз яго разбудзіў школьны званок. Сапраўды, недзе зусім блізка званок настойліва клікаў у класы. Не дзіва, што дзяжурны бегае па ўсім парку. Майскае сонца і праз тыя некалькі цьмяных шыбін заліло пакой не толькі да болю ў вачах яркім святлом, але і цяплом, бадзёрым і радасным. Пятро адразу адчуў гэтую бадзёрасць. Галава не балела. Начны боль здаўся далёкім, як боль ад ваенных ран. Трохі быў устрывожыўся, што прапусціў урокі. Але глянуў на гадзіннік і зразумеў, што Саша знарок не разбудзіла яго, напэўна, дамовілася з дырэктарам, каб яго замянілі, пераставілі ўрокі. Разумніца! Уначы, калі адчыніла і ўбачыла п"янага,— слова не сказала.Пятро прыгадаў учарашнія падзеі, праўда, чамусьці ў іх адваротнай паслядоўнасці — ад вечара ў Капыла да нарады ў сельсавеце. I — дзіўная з"ява! — нібы ўсё асвяцілася зусім шшым святлом — вось гэтым, майскім, вясёлым, што льецца праз шыбы. Нават выпадак з Прышчэпам не здаваўся такім сур"ёзным, палітычным, як здаўся ўчора. Цяпер гэта выглядала амаль смешным, бытавым, трагічным толькі ў нейкіх дэталях, а на самай справе камічным, як гэта часта бывае ў штодзённым сялянскім жыцці. Многія факты з іх «падпісной кампаніі» можна расказаць як анекдоты. З папом, напрыклад...