Трывожнае шчасце, частка 1

Аднойчы Саша цэлы дзень працавала ў полі — памагала гаспадыні зграбаць і перавозіць канюшыну, якую Аня атрымала з калгаса. Змораная працай, Саша ўпершыню за дні вайны заснула рана і спала моцна. Яе разбудзіў настойлівы стук у акно. Прызвычаеная да такога стуку, яна адказала:— Зараз іду,— і пачала адзявацца.— Хто там? — спытала Аня.— Відаць, на роды.— Спытай хто,— параіла гаспадыня.— Не той час, каб так выходзіць.Саша паглядзела ў вокны, але нікога не ўбачыла і палічыла, што яе чакаюць каля амбулаторыі. Яна выйшла на вуліцу і.. . спалохана адхіснулася: каля варот, у цені, стаяў чалавек са стрэльбай на плячы.— Не бойцеся, Аляксандра Фёдараўна,— ціха сказаў ён, і здзіўленая Саша пазнала Уладзіміра Іванавіча.— Вы? Вы тут?Ён асцярожна ўзяў яе за локаць і адвёў ад хаты, трымаючыся, аднак, у цені ад клёнаў.— Я тут. Райком стварыў групу самааховы. Час ваенны. Учора каля Дземяхоў мы парашутыстаў лавілі. Трох застрэлілі, двое здаліся. А сёння вось... маці адведаў... і вас захацеў пабачыць.— А вось гэта неабавязкова,— непрыязна адказала Саша; прамільгнула думка: яна пацалавала гэтага чалавека, упэўненая, што ён ідзе на фронт, а ён тут туляецца, каля дому, у той час, калі ўсе іншыя і Пеця недзе пад кулямі.Ён, мабыць, сумеўся, бо нейкі момант памаўчаў. Саша намагалася разгледзець яго твар — што на ім адбіта? Але было цёмна.— Я лічыў сваім абавязкам папярэдзіць вас, Аляксандра Фёдараўна,— сказаў ён амаль шэптам.— Вы павінны ехаць адгэтуль, эвакуіравацца... Вам нельга тут аставацца... Вы камсамолка...— Нікуды я не паеду! — узлавана адказала Саша і хмыкнула іранічна: — Добрая вы самаахова: ходзіце па начах, наганяеце страх, паніку. Каго вы ахоўваеце? Сябе?Уладзімір Іванавіч зноў узяў яе за локаць, моцна сціснуў і горача зашаптаў:— Шура, паверцемне, яквашамудругу, як... камуністу... Я не сябе ахоўваю. Але становішча вельмі складанае... Тры дні назад нашы пакінулі Мінск... Немцы пад Жлобінам...— Здалі Мінск? — ледзь не крыкнула Саша.— Цішэй. Не трэба панікі.— А Мурманск?— Пры чым тут Мурманск? — здзівіўся настаўнік.— Там — мой муж.— А-а...— Няўжо праўда здалі Мінск? Не магу паверыць!— Я ведаю напэўна... I таму прыйшоў да вас... З Рэчыцы эвакуіруюць сем"і...Цяпер Саша паверыла яму, паверыла, што ён прыйшоў з самымі шчырымі намерамі, як добры друг, і адчула ўдзячнасць да гэтага чалавека. Не ведаючы, як выказаць яе, сваю ўдзячнасць, даверліва спытала:— Што ж мне рабіць?— Прыязджайце заўтра ў Рэчыцу. Я паклапачуся, каб вас пасадзілі ў эталон для эвакуіраваных.— Дзякую,— шчыра і проста сказала яна і насцярожана прыслухалася. У хаце заплакала дзіця. А недзе ўдалечыні пачуўся гул самалётаў. Забыўшыся развітацца, яна кінулася ў хату — да дзіцяці.У Рэчыцу Саша не паехала. Яна разважыла інакш: недалёка за Дняпром і Сожам яе родная веска, бацькоўская хата, а таму няма патрэбы ехаць некуды ў белы свет. Дома яна будзе ў поўнай бяспецы, бо калі нават ворагу ўдасца дайсці да Дняпра, то туды, за дзве вялікія ракі, яму ніколі не прарвацца. У гэтым яна ўпэўнена і таму яшчэ з тыдзень пасля размовы з Уладзімірам Іванавічам жыла і працавала тут. I толькі тады, калі ў наваколлі з"явіліся вайскоўцы і пачалі будаваць умацаванні, яна вырашыла ехаць. Ёй цяжка было развітвацца з мясцінай, дзе пачалося яе самастойнае жыццё і дзе кожная рэч напамінала пра Пецю і аб іх шчасці, кароткім, але яркім. Што чакае яе наперадзе?