Трывожнае шчасце, частка 3

Я ціха ўключыў радыё і... аслупянеў. Вайна! Я адразу зразумеў гэта і страшэнна разгубіўся, не ведаючы, што павінен рабіць як днявальны, як баец, як чалавек, нарэшце, грамадзянін сваёй Радзімы. Помню, я падумаў пра Сашу, і мне зрабілася так балюча, быццам у той міг я назаўсёды страціў яе, самага дарагога чалавека.Лейтэнант расплюшчыў вочы, глянуў на мяне і... павярнуўся на другі бок, напэўна, яму здалося, што ён нешта сніць.Тады я крыкнуў:— Таварыш лейтэнант! Вайна!Ён падхапіўся, як па трывозе, пачаў імкліва адзявацца. Вокамгненна нацягнуў штаны, абуў боты і раптам застыў, усунуўшы руку не ў той рукаў гімнасцёркі. Дзіўна збялела яго ніжняя губа, калі ён пачуў заключныя словы Старшыні Саўнаркома. Упершыню ўбачыў я таго, каго мы з павагаи называлі Напалеонам, разгубленым і спалоханым.— Што рабіць, таварыш лейтэнант?— Што рабіць? — Ён апусціў гімнасцёрку і знясілена сеў на ложак.— Што рабіць? — Ён, як і я, не ведаў, што рабіць у гэтую страшную хвіліну, і, можа, цэлую мінуту сядзеў нерухома са скамянелым тварам. Потым схамянуўся, успомніу свае абавязкі і крыкнуў:— Трывога!— Трывога! Тры-ы-во-ога! — не сваім голасам падхапіў я, выскачыўшы з зямлянкі.Віктар Вальноў, які не спаў і выбег першы, незадаволена кінуўмне:— Звар"яцелі вы з Напалеонам. Якая трывога ў такі дождж? Тры дні матчастку будзеш чысціць.Я не паспеў яму адказаць — трэба было хутчэй скідаць з гарматы чахол.— Другое гатова! Першае гатова! Прыбор гатоў!— дакладвалі адзін за адным камандзіры, як заўсёды, весела, задаволеныя спрытнасцю сваіх разлікаў, якія навучыліся выбягаць па трывозе за адну мінуту.Камбат стаяў пасярод пазіцыі ў адной гімнасцёрцы і ўглядаўся на захад, у заслону дажджу, чакаючы ворага. Крыкнуў сувязістам:— Запытайце гукаўлоўнікі!Не, шуму матораў не было. Шумеў дождж. Потым Купанава паклікалі да тэлефона.Я сказаў сваім сябрам па разліку:— Вайна, хлопцы. Паверылі не адразу.На мітынгу, на які нас склікалі пасля таго, як камандзір і палітрук пагутарылі з камандным пунктам дывізіёна, Сідарэнка, заікаючыся больш, чым звычайна, паведаміў, што ў чатыры гадзіны раніцы фашысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз. Мяне ўразіла гэтае паведамленне: восем гадзін ідзе вайна, а мы нічога не ведалі, баявая батарэя спакойна, па-мірнаму адпачывала. Чаму? Мы ж ведаем, што недалёка ад нас, у Нарвегіі, таксама немцы і яны не могуць не выступіць. Думка такая, відаць, шмат каго з курсантаў устрывожыла. А выказаў яе шчыры, непасрэдны Сеня Пясоцкі. Кал і палітрук скончыў сваю прамову, ён спытаў:— Таварыш малодшы палітрук, чым растлумачыць, што мы так позна падняліся па ваеннай трывозе? У век радыё...Сідарэнка сумеўся, не ведаючы, што адказаць, глянуў на камандзіра батарэі і загадаў:— Та-т-та-аварыш П-пясоцкі, т-трымайце я-язык з-за-за зубамі. Першым выступіў зампаліт Сцяпан Кідала, таксама мой друг,але не па душэўнай блізкасці, як Сеня, а па абставінах. Чатыры гады мы вучыліся ў адным тэхнікуме, у адной трупе, нават нейкі час жыліна адной кватэры. Сцяпан гады на два старэйшы за мяне. Асаблівымі здольнасцямі ён не вызначаўся, але быў надзвычай настойлівы ў дасягненні мэты, а таму заўсёды актыўны. У тэхнікуме ён узначальваў прафком. Тут, у арміі, таксама хутка пайшоў угору: праз паўгода начапіў трохкутнікі зампаліта. Ен гаварыў так, быццам перад ім была не батарэя, а сама меней — дывізія. Ажно недзе за Туломай, у гарах, адбівалася рэха яго басавітага голасу.