Трывожнае шчасце, частка 5

Ляжаў, прагна ўдыхаючы хваёвы водар, і бяздумна глядзеў у неба. Зноў на нейкі міг стала хораша. Зноў захацелася настроіць сябе на светлыя мары і хоць на колькі хвілін наведацца ў будучыню, паспрабаваць будаваць свой мост...— Прастудзішся, Андрэевіч.Пятро не ўздрыгнуў і не сумеўся, ён адразу пазнаў голас. Можа, перад кім іншым і адчуў бы няёмкасць, з гэтым жа чалавекам учынак, за які толькі што караў сябе,— крадзеж лесу — зблізіў так, што пасля ўжо ніколі не баяўся паказаць і выказаць яму ўсе іншыя свае слабасці.Пятро прыпадняўся. Панас Грамыка прысеў побач на галлё. Старшыня быў у такім жа, як і ў Пятра, афіцэрскім шынялі з англійскага сукна, праўда, больш зашмальцаваным — танкіст! Але боты ў яго — не раўня Пятровым — найлепшая натуральная скура і паляўнічая форма: высокія і мяккія халявы, ажно адкласці іх прыйшлося, і «паднарад» на халявах таксама з добрай карычневай скуры — хоць яшчэ адны боты шый. З Панаса жартавалі: ці не з Герынга ён сцягнуў такі трафей? Старшыня не штодня абуваў гэтыя боты, таму Пятро здзівіўся, што ён так бязлітасна заляпаў іх вясновай гразёй — па самыя «вушы».— Ад Лісціка? — кіўнуў на мяшок Грамыка, ачышчаючы бярозавым кіем гразь з ботаў.— Два?Зноў-такі, бадай, нікому Пятро не прызнаўся б, што купіў толькі пуд, але ляснік невядома чаму насыпаў яўна больш. Панасу прызнаўся:— Не, адзін.— О -о! Загрызуць старога дзеўкі. Сквапныя і скупыя, як старыя куркулькі. Ды і сам... не ад душы ў яго такая шчодрасць. Не думай. Або на злосць дочкам і старой, або... хоць чорт яго ведае, ён заўсёды загадкавы быў, гэты наш Лісцік. Ніколі не ведаеш, што думае...— Няхай думае што хоча. Чорт з ім. А ў нас будзе чым падмацаваць баявы дух.— Пятру хацелася звярнуць на жарт.Але Грамыка жарту не падхапіў — уздыхнуў цяжка, занадта сур"ёзна спытаў:— Калі гэта мы, Андрэевіч, разбагацеем?— «Разбагаце-е-ем»! Не такое адужалі!— Зайздрошчу я тваёй веры. Заплаціў за пуд дзвесце рублёў імарыш пра камунізм. Такія хлопцы першыя кідаліся ў атаку. Не заўсёды разумна, праўда. Таму мала вас асталося. Шкада...— Нас — вас... Чаму ты дзеліш? Наколькі ты старэйшы? Сам гэтак жа з танкам кідаўся. Усіх мала асталося. Але калі мы ўжо з такога пекла выйшлі, ды яшчэ як выйшлі — Еўропу прайшлі! — то панікаваць ад цяперашніх цяжкасцей... Гэта не «тыгр», не «пантэра» і не «фау-2».— «Фау» — фрау... Не «фау», канечне... Але на мяне часам такое находзіць. I пад «фау» такога не было. Вось як сёння. Аблазіў усё поле. Агледзеў. Бачыш? — кіўнуў на боты.— Як забуяла, як зарасло! А чым падняць? Чым угнаіць? Семнаццаццю дахадзягамі, што ў канюшні? Ды і тых карміць няма чым.— Ёсць МТС.— А што ў МТС? Брыгада з трох «ХТЗ» на пяць калгасаў? На гэтых жа «ХТЗ» яшчэ я да вайны араў, яны і тады ўжо больш стаял і, чым аралі.— Кал і гэта ты, Панас Астапавіч, страціў веру ў нашу індустрыю? Колькі табе танкаў далі за які-небудзь адзін год? Забыўся? За ваенны год! Калі немцы перлі на ўсход і палавіна заводаў была на калёсах, пад бомбамі. Міне год-два — будзе табе трактароў!..Пятро загарэўся: як гэта так! Нават Грамыка, старшыня, камуніст, выходзіць, не разумее простых рэчаў. Трэба давесці яму! Але тут жа спахапіўся. Каб не стаць пустазвонам, накшталт тых упаўна-важаных некаторых, якія ўсё ведаюць і ўсіх вучаць. Успомніў, як Саша нядаўна, паслухаўшы яго выступление перад калгаснікамі, на яго самглюбівае пытанне: «Ну, як я выступіў?» — адказала: «Добра. Толькі не вучы, калі ласка, сялян, як хлеб сеяць. Ты яго сеяў?»