Непаўторная вясна
Ён сапраўды не адмовіўся, хоць яму было цяжка глытаць. Калі яна карміла, хворыя раптам хуценька леглі ў ложкі, зашапталіся:- Ідзе. Ідзе.Саша зразумела, хто ідзе, калі ўбачыла ў дзвярах Басю Ісакаўну. Галоўны лекар рабіла абход. Яна спынялася ля кожнага ложка, слухала тлумачэнні лекара-ардынатара, пытала ў хворага, як самаадчуванне, прыпісвала назначэнні. Дайшоўшы да ложка Пятра, яна сурова спытала ў Сашы:- А вы хто?Саша збянтэжылася і стаяла, як вінаватая вучаніца.- Я?.. Я - фельчар...- У маёй бальніцы я не ведаю такога фельчара! Хто вы хвораму?- Я?.. Сястра. - Яна не разумела, чаму не прызналася, што жонка, напэўна, пабаялася, што не павераць ці могуць сказаць што-небудзь крыўднае, абразлівае.- Хто пусціў? - павярнулася галоўны лекар да дзяжурнага доктара. Той паціснуў плячамі.- Я пусціла. Мы разам вучыліся, - з дзіўнай усмешкай сказала Люба.- Дазвольце мне застацца... - нясмела, са слязьмі ў голасе папрасіла Саша.- Паўгадзіны, - літасціва дазволіла Бася Ісакаўна, звяртаючыся да Любы.Сашу напалохала, як яны аглядалі Пятра, як, адышоўшы, шапталіся, паўтараючы страшнае слова «крызіс», і яна вырашыла не пакідаць мужа, як бы ні выганялі яе.Праз паўгадзіны Люба папрасіла, каб Саша пакінула палату, але хворыя напалі на Любу: не бачыце хіба, у якім цяжкім становішчы блізкі чалавек! Няхай сядзіць, нікому яна не замінае. Люба знікла і больш не з"яўлялася. Хворыя суцяшалі Сашу, падбадзёрвалі, называючы з ласкавай іроніяй сястрой. Яна не разумела, навошта яе суцяшаюць; яна не плакала, не ламала рукі ў роспачы, а проста сядзела і не зводзіла позірку з Пецевага твару. Жанчына не ведала, што яго боль, яго пакуты адбіваюцца і на яе твары, а збоку гэта было ўсім відаць.Пад вечар у палату зноў зазірнула Бася Ісакаўна.- Вы яшчэ тут? - Галоўны лекар амаль прастагнала: - Божа мой, што робіцца ў маёй бальніцы! - і злосна закрычала: - Любоў Андрэеўну і Зою Пятроўну - да мяне! А вы, галубка, ідзіце за мной.Саша паслухмяна пайшла, пакорлівая і маўклівая.У сваім кабінеце галоўны лекар загадала:- Скідайце халат!Саша скінула. Бася Ісакаўна замкнула халат у шафу.- Гэта мой халат, - паспрабавала пярэчыць Саша.- Ідзіце, і каб я больш не бачыла вас тут! Я яшчэ ў райздраў напішу, галубка...Саша выйшла на двор, села на лаўку і горка заплакала - ад крыўды, стомы і болю.Ноч, доўгую і пакутлівую, бадай што без сну - засынала на колькі хвілін трывожным сном і зноў прачыналася, - яна правяла ў сваёй былой гаспадыні. А раніцой зноў падышла да бальніцы. Але, відаць, галоўны лекар моцна паганяла ўвесь персанал, бо Сашу цяпер не хацелі і слухаць. Сёстры, што ішлі на работу, адмаўляліся выканаць нават простую просьбу - паведаміць, як здароўе Пятра. А Люба прашмыгнула міма і не прывіталася.Саша сумна сядзела на лаўцы каля бальнічных варот і бяздумна сачыла, як на даху дома, што насупраць, буркуюць галубы.Да варот пад"ехаў рамізнік.З брычкі асцярожна злезла маленькая старая жанчына ў простай шарсцяной кофце, суконнай спадніцы - гэтая Бася Ісакаўна зусім не была падобна да той, суровай і ўладнай, што ў беласнежным халаце хадзіла па палатах.Саша глянула на яе з нянавісцю.Лекар таксама затрымала на ёй свой позірк і, мабыць, адразу не пазнала. Яна прайшла праз прахадную, нешта сказала вартаўнікам і... раптам вярнулася назад, уважліва паглядзела на Сашу.- Вы яшчэ тут? - спыталася яна ў Сашы так жа, як і ў палаце, але зусім іншым тонам.