Трывожнае шчасце, частка 1
— Матэматыку.— О , гэта вельмі сур"ёзны прадмет, тут трэба ўмець варушыць мазгамі.— Вядома, — згадзіўся настаўнік.— Ну, і як адчувае сябе ваша матэматыка?Пытанне было неразумнае, здзек і насмешка яўныя, але ўсё адно Ўладзімір Іванавіч не знайшоў, што адказаць так, каб Пятру сталаняёмка.— Як адчувае?..— Ну, як ведаюць яе вучні, напрыклад?— Добра ве даюць.— Горш ці лепш за настаўніка? — Пятро ва ўпор глядзеў на свайго былога саперніка, і ў вачах яго скакалі чорцікі.Настаўнік зразумеў, што весці далей размову з гэтым звар"яцелым ад шчасця юнаком немагчыма. Ён не адказаў, апусціў галаву і хвіліну задумліва стукаў тонкім пруцікам па наску свайго чаравіка, счышчаючы вясновую гразь. Потым узняў галаву і рашуча сказаў:— А цяпер вы адкажыце на адно маё пытанне. Але шчыра.— Калі ласка.— Кім вы даводзіцеся Аляксандры Фёдараўне?— Я? Мужам. А кім жа яшчэ! — з гонарам адказаў Пятро.— Дзякую вам. — Настаўнік падняўся. — Бывайце здаровы. Жадаю вам шчасця. — І, рассякаючы пруцікам паветра, ён пайшоў уздоўж вуліцы.Пятру хацелася засмяяцца наўздагон, але ён стрымаўся, крануты зусім шчырым пажаданнем настаўніка.Пасля, праз якую гадзіну, Пятро зноў убачыў з саду, што Ўладзімір Іванавіч выйшаў з двара амбулаторыі. «Вось жа блукае чалавек, як здань. Што яму трэба тут?» — падумаў ён.Сашы ў амбулаторыі не было, яна паехала ў мястэчка на нейкую куставую нараду.Пятру захацелася зайсці ў амбулаторыю аднаму. Ён знайшоў ключ, адчыніў дзверы і ўбачыў на падлозе паперку. Не ўтрымаўся — разгарнуў.«Аляксандра Фёдараўна! Вы казалі мне, што нікому ніколі не хлусілі. А мне вы схлусілі. Навошта? Вы запэўнівалі, што той юнак — ваш брат. А цяпер я ведаю, што ён ваш муж. Мне крыўдна, што вы казалі няпраўду. Аднак жадаю вам шчасця.Ул.».Пятро прачытаў пісьмо, паціснуў плячамі. Яму здалося дзіўным і смешным, што сталы, сур"ёзны чалавек, настаўнік матэматыкі, дзве гадзіны хадзіў навокал амбулаторыі, каб падсунуць пад дзверы гэтую недарэчную запісачку. Ён раптам забыўся, што зусім нядаўна сам рабіў яшчэ большыя глупствы. Ён не задумваўся цяпер, чаму Саша сапраўды так доўга ўсім выдавала яго за свайго брата; цяпер гэта не магло хваляваць яго: Саша — яго жонка, і таму ён — найшчаслівейшы чалавек у свеце.Пятро аддаў Сашы пісьмо, калі яна вярнулася. Тая прачытала, пачырванела:— Дзівак. А што я магла яму сказаць? Ён так настойліва дапытваўся, хто ты.Яны пагутарылі пра гэтага «дзівака», пажартавалі, і ніводная раўнівая струнка не адгукнулася ў душы хлопца. Але калі ў той жа вечар Саша сказала яму, што яго чакае дыпломная работа і таму трэба ехаць, струны гэтыя загудзелі ўсе адразу, гучна і балюча. Усе гэтыя дні Пятро не думаў пра дыпломную работу. Яшчэ перад ад"ездам ён пераканаў сябе, што зрабіў больш, чым сябры, а таму мае права на перадышку. А цяпер наогул усё гэта здавалася малапа-трэбным і сумным у параўнанні з тым, што ён перажываў. Што такое гэты дыпломны праект, гэтая тлумачальная запіска? Каму яны патрэбны? Усё роўна будуць валяцца ў тэхнікумаўскай бібліятэцы ў самых далёкіх кутках за паліцамі. Нарэшце, якая розніца — атрымае ё н пры абароне выдатна ці пасрэдна: усё адно выпусцяць тэхнікам-дарожнікам і ўсё адно ўвосень прыйдзецца ісці ў армію. Аб усім гэтым ён падумаў, калі Саша сказала, што час ехаць.Раней ён пра дыплом не думаў, проста забыў усё і жадаў толькі аднаго — як мага больш быць тут, у гэтай надзвычай утульнай хаце, побач з Сашай, сваёй жонкай. Яму здавалася, што толькі ён паедзе — і шчасце разбурыцца. А таму жахнуўся ад думкі, што трэба пакідаць яе.