Трывожнае шчасце, частка 1
Саша павярнулася на ложку, і ён стаіў дыханне; у сэрцы затрапяталіся радасць і страх. Не, зноў цішыня. А час ляціць. Карацейшыя сталі на падлозе цені ад кветак, што стаялі на вокнах. Ужо даўно праспявалі першыя пеўні. За сцяной спрасонку нешта выгукнуў сын гаспадыні — мабыць, і ў сне ганяў кароў.Пятро ўрэшце не вытрымаў і шэптам паклікаў:— Саша!Яна не адказала.— Сашок!Ён, стаіўшы дыханне, падняўся і глянуў з-за грубкі. Святло месячыка падала на яе твар, на рассыпаныя па падушцы залатыя валасы. Саша спакойна спала.Яму стала сорамна за свае думкі, і ён хуценька вярнуўся на свой ложак.Саша разбудзіла яго раніцой даволі позна.— Ох, і соня ж! Прачынайся! — смяялася яна, тузаючы, як малога, за нос.Пятро расплюшчыў вочы, глянуў і анямеў ад захаплення: ён упершыню бачыў Сашу ў белым халаце, у марлевай касынцы (амбулаторыя была побач з кватэрай), і гэтае ўбранне так пасавала даГерой апавядання М.Горкага «Варанька Алесава» (рэд.).яе, што яна здавалася казачна прыгожай.— Я ўжо колькі хворых прыняла, а ты ўсё яшчэ спіш! Уставай — снедаць будзем!Ён не вытрымаў, прыцягнуў яе да сябе і пацалаваў. Гэта ўбачыла праз адчыненыя дзверы гаспадыніна дачка. Выйшаўшы на двор, дзе маці рабіла нешта па гаспадарцы, малая адразу паведаміла ёй:— А ведаеш, мамка, яны цалуюцца.— Хто?— Цё ця Шура і яе брат.Маці чамусьці ўзлавалася і накрычала на дачку: не падглядай, дзе не трэба.На сне данне гаспадыня падала халодную бульбу, гуркі і міску сыраквашы. Пятро не звярнуў увагі — звычайнае сялянскае снеданне, дома ён харчаваўся не лепш, да таго ж ён быў у такім радасным настроі, што наўрад ці заўважыў бы, калі б яму нават зусім не давалі есці цэлы дзень. Але Саша раптам пачырванела і здзіўлена сказала да гаспадыні:— Аня?! — і больш нічога не сказала, спадзеючыся, што гаспадыня зразумее і так. Але тая зрабіла выгляд, што нічога не разумее, і пачала мітусліва збірацца, каб некуды ісці.— У нас, Шурачка, няшчасце: каровы пачынаюць яшчурам хварэць. Работы нам цяпер, даяркам!.. Хворыя асобна стаяць у загоне, а здаровых у поле выгналі. Вось і бегай туды-сюды... Можа, я на абед не прыйду, дык вы тут самі...Пятро апетытна еў бульбу з гуркамі і, ні пра што не здагад-ваючыся, здзіўляўся, чаму Саша, такая вясёлая колькі хвілін назад, калі будзіла яго, палівала ваду на рукі, раптам нібы засмуцілася ці збянтэжылася. Яна амаль нічога не ела і не запрашала есці яго, як учора ўвечары. Сядзела моўчкі, хмурылася і ляпіла з хлеба шарыкі і зоркі.— Што з табой, Саша?— Нічога, — сярдзіта адказала яна і ўзнялася, але, відаць, схамянулася — ласкавая ўсмешка асвяціла яе твар. — Снедай і прыходзь да мяне ў амбулаторыю.Амбулаторыя размяшчалася ў былой кулацкай хаце, вялікай і пустой. Адна палавіна хаты служыла пакоем для чакання. Тут стаяў паўз сцяну доўгі ўслон і на падаконніку ляжалі часопісы і медыцынскія брашуры, на сцяне віселі плакаты — як даглядаць грудное дзіця. У пярэдняй палавіне — самой амбулаторыі — стаяў нізкі стол з рэгістрацыйнымі кніжкамі на ім, два венскія крэслы, старыя і моцныя, цвёрдая канапка, засланая чыстай прасціной і ўнагах цыраткай. За шклом невялічкай шафы паблісквалі розныя інструменты, бутэлечкі і шклянкі. Адным словам, было ўсё, як належыць ва ўстанове, дзе лечаць людзей. У пакоі гэтым, хоць хата стаяла вокнамі на поўдзень, заўсёды чамусьці было халаднавата, крыху вільготна і пахла цвіллю і лекамі. Але пахі гэтыя не раздражнялі, а Пятру здаваліся нават прыемнымі. Увогуле ён адчуваў сябе тут надзвычай утульна. Усведамленне, што гэта Сашына амбулаторыя, што Саша тут поўнаўладная гаспадыня і што ён мае права сядзець тут побач з ёй, такой блізкай і любай, радасна цешыла яго.