Трывожнае шчасце, частка 1
Да варот пад"ехаў рамізнік.З брычкі асцярожна злезла маленькая старая жанчына ў простай шарсцяной кофце, суконнай спадніцы — гэтая Бася Ісакаўна зусім не была падобна да той, суровай і ўладнай, што ў беласнежным халаце хадзіла па палатах.Саша глянула на яе з нянавісцю.Лекар таксама затрымала на ёй свой позірк і, мабыць, адразу не пазнала. Яна прайшла праз прахадную, нешта сказала вартаўнікам і... раптам вярнулася назад, уважліва паглядзела на Сашу.— Вы яшчэ тут? — спыталася яна ў Сашы так жа, як і ў палаце, але зусім іншым тонам.— А дзе мне быць? — няветліва адказала Саша.— Ах, якая моладзь! — уздыхнула Бася Ісакаўна, і нельга было зразумець — ці яна асуджае, ці адабрае гэтую моладзь. — Хадзем са мной.У двары яна сказала:— А гаварыць няпраўду старэйшым непрыгожа, дзіця маё. Мне ж сказалі, што гэта ваш муж. Так?Саша пачырванела, і сэрца яе ўраз напоўнілася пяшчотай да гэтай добрай жанчыны.Апрануўшы халат, які дала ёй галоўны лекар, Саша ўзбегла на другі паверх і толькі перад дзвярамі знаёмай палаты перавяла дыханне. Яна са страхам адчыніла дзверы і спынілася. І першае, што яна ўбачыла, — яго вочы, жывыя, ясныя. Яны глядзелі на яе. Ён устрапянуўся, намерыўся падняцца і амаль крыкнуў:— Саша!Гэта быў слабы, але радасны крык чалавека, які пасля смяртэльнай небяспекі ўбачыў ратунак.Рэчаў было мала — той жа студэнцкі партфель, напакаваны клапатлівымі рукамі Сашы самым неабходным, што можа спатрэ- біцца ў далёкай дарозе і ў салдацкім жыцці. Гаспадыня сказала:— Давайце пасядзім перад дарогай.Яны селі побач на доўгім услоне, толькі малая Нінка — на бярозавым чурбаку каля печы. І раптам гаспадыня заплакала, выціраючы слёзы рогам хусткі.— Што гэта вы, Аня! А то вы і мяне разжалобіце, чаго добрага, — жартам сказала Саша, а ў самой дрыжалі губы і голас ненатуральна звінеў. — Хадзем, Пеця, а то мы ўсіх разжалобім, вунь і Нінка ўжо хліпае...Пятро падняўся і працягнуў руку:— Бывайце, Аня. Яна абняла яго:— Даруй, Пеця, калі што...— Нічога, усё добра, Аня... Дзякую вам.— За Сашу не хвалюйся, служы шчасліва...Саша выйшла першая, як заўсёды імклівая, нецярплівая, — ёй цяжка было глядзець на развітанне.Раніца была сонечная, ясная, але ўжо халодная. Пятро дагнаў Сашу на вуліцы і сказаў:— Добры чалаве к Аня. — Ён зусім забыў, што год назад ненавідзеў яе.— Яна мне — што маці, — прызналася Саша.— Давай я панясу партфель.— Не, не, я... Табе яшчэ хопіць несці, яшчэ рукі забаляць... Трэба было ўсё ж папрасіць каня... Дарэмна ты не захацеў.— Я хачу прайсці па нашай дарозе... Калі я буду тут зноў! А на шляху, можа, сяду на машыну.У двары, паўз які яны праходзілі, пачуўся жаночы голас наўздагон ім:— Глядзі, як доктарка мужа праводзіць у армію.— Бачыш, мяне асуджаюць...— Глупства.Яны выйшлі ў поле.Бярозы на могілках стаялі ў жоўтым полымі.Каляіны дарог былі засыпаны апалым лісцем. На агароджы, на бадай што голых ужо вішнях, на прыдарожным быльнягу вісела павуцінне бабінага лета.Пятро хацеў радавацца. Ён жа многа чытаў у розных кнігах, у часопісах, бачыў у кіно, як радуецца моладзь, калі адыходзіць у армію. Чаму ж у яго няма гэтай радасці? Ён падумаў, што, відаць,гэты смутак, які сціскаў яму сэрца, навеяны восенню.«Навошта прызываюць увосень, калі нават прырода смуткуе, так пуста навокал... павуцінне?.. Няхай бы гэта было вясной, калі ўсё зацвітае, ажывае... Весела было б... »Ён проста шукаў апраўдання свайму смутку, бо яму было сорамна — хіба ён горшы за іншых? Хіба не імкнуўся ён яшчэ са школьных год у армію, не хацеў паступіць у ваенную школу? Не, ён таксама з гонарам і радасцю ідзе выконваць свой пачэсны грамадзянскі абавязак! А настрой гэты ад таго, што цяжка пакідаць Сашу.. . Яна застанецца адна сярод чужых... Хутка гэтая бязлесная раўніна пакрыецца снегам. Стане яшчэ больш сумна. Яна адна будзе сядзець доўгімі вечарамі, а ўдзень — хадзіць да хворых... Ён убачыў, як Саша ўзяла партфель у другую руку.