Трывожнае шчасце, частка 1
— Карош... русіш фрау... Спасіба. Пайшлі... Пайшлі...Аня зноў выхапіла правую руку з кішэні і сыпанула ў твар яму... соль. I тут жа рванула з яго рукі вінтоўку, размахнулася і стукнула па галаве.Саша не паспела апомніцца — так вокамгненна гэта здарылася, толькі пачула трэск, але пасля не магла зразумець, што гэта трэснула — прыклад ці чэрап фашыста.Аня шпурнула клунак на зямлю, выхапіла ў яе дзіця, гукнула: «Уцякайма!» — і, нізка нахіліўшыся, кінулася ў кусты.Саша бегла за ёю праз чэпкі гушчар, да крыві абдзіраючы аб сукі і калючкі твар, рукі, ногі. Потым гэтак жа без аглядкі яны беглі па рэдкім лесе, мінаючы прасекі і дарогі. Колькі часу беглі так — ніхто з іх не помніў. Спыніліся тады, калі апынуліся на полі і ўбачылі недалёка жанчын, што мірна жалі жыта. Аня села на краі нівы, у разору. Саша ў знямозе ўпала побач. Аня абняла яе за шыю і прашаптала:— Ну, Шурачка, нехта Богу за нас моліцца. Гэта ж яны нас на смерць вялі... на расстрэл.Сашу пачала біць нервовая ліхаманка.Камандзір павітаўся — апошнія два дні ён не з"яўляўся нанач; спытаўся, як здароўе Сашы, зазірнуў у калыску, дзе ляжала Ленка, і разгублена спыніўся пасярод хаты. Ён не ведаў, што можна сказаць яшчэ, як развітацца, каб людзі не зразумелі, што іх пакідаюць. Ён стараўся зрабіць выгляд, што нікуды не спяшаецца, але трывожныя позіркі, якія кідаў на акно, выдавалі яго. Ды і не было ўжо сакрэтам адступленне. На вуліцы, у пяску, буксавалі машыны. Крычалі і злосна лаяліся чырвонаармейцы.Даніла — шаснаццацігадовы брат Сашы, зразумеўшы ўсё, моўчкі паказаў вачамі на хворую сястру, і сцятыя вусны яго дрогнулі.Камандзір паспрабаваў усміхнуцца:— Такі салдацкі лёс, Данік. Сёння тут, заутра там...Саша, якая запалёнымі вачамі напружана сачыла за кожным рухам камандзіра, устрапянулася, імкліва села на ложку.— Вы адступаеце? Вы пакідаеце нас? Няўжо вы не маглі ўтрымаць іх на Дняпры і Сожы? На такіх вялікіх рэках?.. Божа мой!— Супакойцеся, Аляксандра Фёдараўна,— не ўзнімаючы вачэй, сказаў камандзір.— Мы трымаемся, але мяне пераводзяць на другі ўчастак... Я зайшоў...— Вы хлусіце! — закрычала Саша.— Навошта вы хлусіце? Каму вы хлусіце? Сваім людзям?.. Сестрам, маткам?.. Яны захапілі Гомель? Так? Не кажыце мне, я ведаю, чаму сёння не чуваць кананады... Вы адступаеце. Уцякаеце... Кідаеце нас... Дык і я іду з вамі!.. Я не астануся з гэтымі звярамі!.. Не! — Яна ўсхапілася з ложка.— Я не хачу, каб яны зноў павялі нас на расстрэл...Старэйшая сястра Поля кінулася да яе, абняла, намагаючыся ўкласці на ложак.— Саша, родная мая, куды ты пойдзеш? Ты ж на нагах не стаіш... Ты зусім хворая...— Не чапайце мяне,— ірванулася Саша.— Вы хочаце, каб яны забілі маю дачку? Усе вы баязліўцы! Вы баіцёся кінуць гэтую трухлявую хату! «Бацькаў дом!.. » А яны прыйдуць і спаляць ваш дом, заб"юць вас!.. Пабачыце тады!..— Сястра! Не адны мы астаёмся... Народ астаецца! — дрыготкім гол асам, але па-мужчынску цвёрда і разважліва сказаў Данік.Саша нікога не слухала, яна хутка збіралася ў дарогу: надзела лепшае плацце, чаравікі, хустку, прагледзела дакументы, якія ўзяць. За акном паклікалі:— Таварыш капітан!Ён зняў пілотку, нахіліў галаву, уздыхнуўшы, прамовіў:— Бывайце...— Потым ціха сказаў Сахпы: — З войскам вам няможна. Ды і наогул позна...— I так, з непакрытай галавой, ступаючы зусім нячутна, быццам крадучыся, выйшаў з хаты.Поля, убачыўшы, што Сашу не ўтрымаць, схапіла з калыскі дзіця і рашуча сказала: