Трывожнае шчасце, частка 1
Саша нахілілася над калыскай, і дзяўчынка адразу змоўкла, пачала вуснамі і язычком прасіць есці.«Ластаўка ты мая мілая!»Яна ўзяла малую на рукі, расшпіліла халат, і тая адразу ж знайшла ружовы тугі сасок, смешна зацмокала. Саша хвіліну пастаяла нерухома, заварожаная дзіўным пачуццём: нейкай незвычайнай фізічнай асалодай і лёгкасцю ва ўсім целе, нейкай, таксама невядомай дагэтуль, крышачку трывожнай, але ўсёабдымнай радасцю ў душы.Потым з малой на руках вярнулася ў палату і легла на ложак. Доўга з незадаволенай яшчэ цікавасцю назірала, як дачка смокча грудзі, і з пяшчотай разглядала кожную рыску на яе тварыку, яе чарнявую галоўку.«Чаму ты такая чарнявал? Тата твой белы, і мама таксама. .. Дзіўна... А так ва ўсім як ты падобна на тату! I носік і вочкі. I нават гэтая плямка... »Яшчэ тады, калі пакутавала ад болю, Саша засмяялася, убачыўшы ў дачкі на мочцы левага вуха якраз такую ж радзімую плямку, як у Пеці.Дзіця заснула... I ўсе навокал спяць, хоць сонца паднялося над Дняпром ужо даволі высока і заліло палату цёплым святлом.Саша доўга ляжала моўчкі, услухоўвалася, як шчабечуць за акном ластаўкі, і думала пра мужа — уяўляла, што ён можа рабіць у гэты час. Ці думае ён гэтак жа пра яе, як яна пра яго?«Не, цяпер ён павінен думаць не пра адну мяне, ён павінен думаць пра нас... »На нейкі міг думкі абарваліся, і яна непрыкметна заснула. Прачнулася ад страшнага сну. Што сніла — Саша пасля ніяк не магла ўспомніць, але добра помніла, што гэта было нешта сапраўды жудаснае, бо яна ажно спацела ўся. Яна адразу ж памацала рукой, ці побач дачка, і, не знайшоўшы дзіцяці, ледзь не закрычала ад страху. Не закрычала таму, што ўбачыла Марыю Сяргееўну, якая схілілася над ложкам, але выраз яе твару яшчэ больш спалохаў Сашу. Яна схапіла ўрача за рукі.— Дзе Ленка? Што з ёй?!— Супакойся. Яе занеслі ў дзіцячую. Нічога з ёй не здарылася. Марыя Сяргееўна села на табурэт побач з ложкам і пагладзілаСашыны валасы. Але Саша не магла адвесці позірку ад яе твару: звычайна асветлены добрай усмешкай, ён быў нейкі ажно счарнелы, з запалымі вачамі, з непрыгожымі складкамі каля рота, быццам Марыя Сяргееўна пастарэла раптам на многа-многа год.— А што здарылася, Марыя Сяргееўна? — нясмела спытала Саша.Рука ўрача пакінула гладзіць яе валасы і мацней прыціснулася да галавы.— Няшчасце, Саша. Вялікае няшчасце.— Для каго?— Для ўсіх...— Няшчасце для ўсіх? — не разумела Саша.— Вайна, Саша.— Марыя Сяргееўна азірнулася: у палаце нікогане было, відаць, парадзіхі выйшлі гуляць.Саша адчула, як страшэнна закалацілася яе сэрца, як закалола ў скроні і зноў разануў боль у жываце. Словы ўрача пачалі далятаць як бы здалёк.— Я выгнала карову... вярнулася да сябе, уключыла прыёмнік... Звычайна так рана станцыі маўчаць. А тут... што робіцца ў эфіры! Усе нямецкія станцыі... Уся Еўропа! Выступаў Гітлер... Яны бамбяць Кіеў... Кіеў! Гэта зусім блізка ад нас... Зусім... Вось тут... — Яна паказала рукой, і Саша паглядзела на акно, за якім шумеў ясны летні ранак, чуліся дзіцячыя галасы, сігналы машын, рыпелі фурманкі і людзі мірна ехалі на рынак, яшчэ нічога не ведаючы. I на міг Сашы здалося, нібы ўсё, што яна пачула толькі што,— гэта працяг страшнага сну. А цяпер яна прачнулася і чуе зусім іншае. Вось нехта весела смяецца... Крычыць жанчына: «Пятро! Спыні каня! Гуска развязалася». Іншыя галасы: «Яйкі сёння ў цане будуць... Дачнікаў наехала...» Ад гэтых мірных галасоў раўней пачало біцца сэрца.