Трывожнае шчасце, частка 1
— Маленькі шпіён,— пажартавала яна без усмешкі.— Што? — Вайсковец нахмурыўся.Аня засмяялася. А «маленькі шпіён», адарваны ад ежы, голасна закрычаў, парушыўшы лясную цішыню.— Адкуль ідзяце?— З-за ракі ідзём,— сур"ёзна пачала тлумачыць Аня.— Гэта наша фельчарыца, працавала ў нас два гады. А цяпер ідзе дадому да бацькі... Хто ведае, дзе спыняць супастата? Можа, ён і да нас дойдзе... Дык нам усё адно, мы тут век жылі, а ёй навошта аставацца? Маладая, з дзіцем... У яе дакументы ёсць...Саша паднялася, гушкаючы дачку, каб супакоіць, і раптам убачыла, што збоку, крокаў за дзесяць ад іх, на прасецы стаяць яшчэ двое. Гэтыя былі ў форме радавых, з вінтоўкамі ў руках. Стаялі яны плячо ў плячо, як на парадзе, маўклівыя і суровыя. Позіркі іх был і страшныя: ні цікаўнасці ў вачах, ні цеплыні, ні ўсмешкі...«Чаму гэта яны такія?» — са страхам падумала Саша.I раптам адзін з двух спытаў:— Вэр зінд зі?Саша аслупянела. Што гэта? Чаму ён гаворыць не па-руску? На якой мове ён гаворыць? Хто ён, гэты чалавек?«Вэр зінд зі?» — «Хто такія?» — успамінала яна пераклад гэтай простай фразы. Божа мой! Гэта ж па-нямецку... Што гэта яны, жартуюць? Які недарэчны жарт! А можа, гэта не па-нямецку, можа,гэта байцы з нацыянальнай часці? У нас многа розных народаў... Не... той, што падышоў першы, таксама пачаў гаварыць па-нямецку. Саша са сваім ведакнем мовы ловіць асобныя словы... Флюс — рака, унтэрарц — фельчар. Бацька... Немцы...А дзіця крычыць усё мацней. Саша гушкае яго, просіць, моліць, быццам малая можа зразумець:— Дачушка мая, сціхні, родная, не шіач, зараз я пакармлю цябе,— а сама напружана прыслухоўваецца і — дзіўна — думае пра тое, што зусім не ведае нямецкай мовы і што каб прыйшлося паступаць у інстытут, то яна, напэўна, правалілася б на экзаменах.«Гер лейтэнант... » Тэты звяртаецца да аднаго з тых двух, як да камандзіра:«Пан лейтэнант... Пан!.. »«Гер лейтэнант» набліжаецца і гаворыць нешта злосным голасам, звяртаючыся да Сашы.— Там, на той бок ракі, многа рускіх салдат? — хутка перакладае той, што падышоў першы.— Дзе на Дняпры робіцца пераправа?Аня хутка збірае ежу, кладзе яйкі і соль у кішэню і адказвае за Сашу:— Многа салдат... Усюдысалдаты, танкі, пушкі, ад Рэчыцы да Лоева, па ўсім беразе... А пераправы мы не бачылі, мы на лодцы пераплылі... сто рублёў заплацілі. Каб была пераправа, мы на кані ехалі б... Арускія салдаты ўсюды ёсць... I на тым беразе, і на гэтым беразе...— Мальчаць! — злосна загадвае Ані «гер лейтэнант» і зноў звяртаецца да Сашы.— Дзе наводзіцца пераправа? — дапытваецца перакладчык.— Мы не бачылі пераправы,— паўтарае Саша Аніны словы.— Мы пераплылі на лодцы. Тут быў паром, але яго спалілі...— Хто спаліў?— Я не ведаю, хто спаліў. Нам сказалі, што яго спалілі ў мінулуюноч.Голас у Сашы чужы. Гушкаючы дзіця, яна адступае на крок назад. А дзіця крычыць. Быццам чуе пагрозу. Саша не вытрымлівае — адварочваецца і дае яму грудзі. Усім целам яна адчувае на сабе іх бессаромныя, прагныя позіркі. Нейкі момант яны нават маўчаць... Сашу ахоплівае жудасць... Немцы! Цяпер няма сумнення, што гэта немцы. Але як яны трапілі сюды? Яна прыгадвае: дэсант, парашутысты. Пра іх гаварыў Уладзімір Іванавіч, ды і ў вёсцы ў апошнія дні было нямала размоў пра таямнічых і страшных парашутыстаў.«Што ж яны зробяць з намі, дачушка мая любая?»Саша ўзіраецца ў іх твары: што яны думаюць? «У іх таксама ёсць маці, жонкі, дзеці».