Трывожнае шчасце, частка 1
Аня ўскідвае клунак на плечы — яны маўчаць. Яны не адбіраюць рэчаў, не робяць вобыску. Гэта крышачку супакоіла Сашу. Але яны зноў залапаталі нешта між сабой. Яна напружвае слых, памяць, каб зразумець хоць асобныя словы. Перакладчык нешта пытаё ў лейтэнанта."«Вас махен?» — «Што рабіць?» — ловіць Саша асобныя зразу мел ыя словы.«Мусіць, ён пытае, што рабіць з намі».«Гер лейтэнант» на нейкі момант як бы задумваецца, потым панура, ні на кога не гледзячы, кідае незразумелае слова:— Эршысен!— Эршысен? — здзіўлена перапытвае светлавалосы юнак, і Саша бачыць, як ён бляднее, як дрыжаць яго губы.— Абер дорт іст дох айн зойглінг!«Зойглінг? Што такое зойглінг?» Нарэшце ўспамінае: грудное дзіця. «Ах! — Яна адступае, сціскае дачку.— Што ён сказаў пра цябе, мая дачушка? Што яны хочуць зрабіць? Не дам! Я нікому не дам цябе! Не бойся!» А сама ўся задрыжала, азірнулася навокал, гатовая бегчы, уцякаць.Аня, зразумеўшы яе душэўны стан, стала побач, сціснула ёй руку. А «гер лейтэнант» у гэты момант нешта злосна гаварыў маладому. Той стаяў смірна, ківаў у знак згоды галавой, але твар яго яшчэ больш бялеў. Каб Саша ці Аня разумелі па-нямецку, яны пачулі б страшныя словы:— Ты многа вучыўся, Грабель, але карысці з тваёй навукі, бачу, мала. Ты кепска вывучыў галоўнае — навуку нашага дарагога фюрэра. Мы не для таго пачыналі вайну і прыйшлі сюды, каб разводзіць тут слюнявы інтэлігенцкі гуманізм. Кожны рускі, малы і стары,— наш вораг... Ты хочаш, каб я адпусціў іх, а яны прывялі сюды рускіх салдат і тыя зрабілі аблаву на нас? Гэтага ты хочаш?Грабель маўчаў.— Курт, я даручаю гэта табе,— павярнуўся лейтэнант да трэцяга, які за ўвесь час не вымавіў ніводнага слова.— Там, у яме, дзе ляжыць ляснік. I гэтак жа — ва ўпор з пісталета... Без лішняга шуму.Салдат узняў вінтоўку і накіраваўся да іх. Аня засланіла сабой Сашу.— Пайшлі,— правільна па-руску сказаў маўклівы, прыветліва ўсміхаючыся.— Пайшлі... другой пуць... — Ён паказаў рукой на прасеку.Блакітнавокі як бы страпянуўся і, не падымаючы галавы, растлумачыў:— Вас завядуць на іншую дарогу, па гэтай няможна хадзіць... «Ён хлусіць! Хлусіць! Не верце яму!» — ледзь не вырваўся згрудзей у Сашы крык, але Аня ўсё мацней і мацней сціскала яе руку і цягнула за сабой:— Хадзем, Шурачка.«Яны надумалі нешта страшнае»,— хацела сказаць ёй Саша, але чамусьці зноў нічога не сказала, а паслухмяна павярнулася і пайшла за Аняй.Ззаду пачуўся голас лейтэнанта:— Курт! Дэн зойглінг канет ду ніхт эршысен!«Эршысен?.. Эршысен?.. Ніхт эршысен? — паўтарала Саша апошняе слова, але ўспомніць пераклад яго ніяк не магла.— Ніхт — не... Што — не? Што яны не зробяць з табой, мая дачушка? Што яны надумалі зрабіць з намі? А як жа ты астанешся без мяне? Трэба спытаць у іх... Няхай скажуць. Яны ж людзі...»Саша азірнулася. Салдат зноў усміхнуўся ёй, паківаў галавой. А тыя двое стаялі на прасецы і глядзелі ім услед.Канваір легка штурхнуў Аню вінтоўкай у плячо і паказаў направа, куды ў гушчар вяла вузкая, з зарослымі травой каляінамі лясная дарога. Яны збочылі з прасекі. Тады Аня выпусціла Сашыну руку, дастала аблупленае яйка і... пачала есці.Саша жахнулася: як яна можа есці ў такі момант?— Аня! — прашаптала яна. Але ў адказ Аня дастала з другой кішэні цэлае яйка, павярнулася і працягнула яго салдату:— Калі ласка... Смачнае... смачнае.— I яна апетытна прыцмокнула языком.Ён узяў яйка, пастукаў ім аб прыклад вінтоўкі, засмяяўся дзіўна вельмі, страшна, паківаў галавой, як бы дакараючы, напэўна, падумаў: «Дурныя вы, як вароны. Нічога вы не разумееце... » Аднак сказаў іншае: