Трывожнае шчасце, частка 1
Саша, звычайна чулая і ўважлівая да людзей, не бачыла, што Аня абліваецца потам, бо клунак, які тая несла, быў даволі-такі цяжкі. У яе самой млелі рукі — нялёгка з самай раніцы трымаць дзіця, несці перад сабой, бегчы з ім. Басаножкі націралі ногі. Але ўся яе воля, усе сілы былі скіраваны на адно — ісці. Цяпер яна разумела, што ўцякае, але не саромелася гэтага слова, якое яшчэ там, каля Дняпра, здалосяёй ганебным. Не ўласная баязлівасць гоніць яе, а страх за дачку, за гэтую нявінную істоту, што пражыла на свеце ўсяго адзін месяц і нічога яшчэ не разумев, не ведав. I толькі тады, калі гэтае немаўлятка падало свой голас, нечага патрабуючы, Саша схамянулася:— Яна есці хоча. Трэба пакарміць яе.— Ды і нам пара адпачыць,— адгукнулася Аня, якая дагэтуль пакорліва ішла моўчкі.— Запарыла ты мяне, Шурачка: сарочка — хоць выкручвай.Яна з палёгкаю скінула з плеч свой клунак і села на зямлю. Сашы стала сорамна.— Трэба нам гэта раздзяліць, каб я палавіну несла. Вам цяжка,Аня.— Што гэта ты, Шура! Цяжка... Табе таксама нялёгка...Яны спыніліся ў лесе, у тым месцы, дзе дарогу перасякала квартальная прасека — «лінія», як яе называюць людзі тых мясцін. Па адзін бок прасекі ўзвышаўся стары бор: стромкія прыгажуні сосны з лысінамі падсочкі, нібы смяротнымі знакамі, паміж сосен — дубкі і бярозы, а ўнізе — рэдкі арэшнік. З другога боку лес быў высечаны колькі год назад, і цяпер уся доўгая, на квартал, лесасека зарасла непралазным гушчаром — беразняком, асіннікам, арэшнікам.Мясціна была ўтульная. Увогуле такія лясныя скрыжаванні заўсёды вабяць пешахода — хораша адпачыць каля іх!Жанчыны селі ў цені пад соснамі. Было гадзіны тры — самы гарачы час ліпеньскага дня, і ў лесе стаяла духмяная спякота і такая цішыня, што нават на маладых асінках не дрыжала лісце. Толькі авадні звінелі навокал.Саша расшпіліла кофтачку, і малая прагна прыпала да грудзей, смешна зацмокала. Маці з замілаваннем глядзела на яе тварык.— Падарожніца ты мая гаротная!Аня развязала клуначак з ежай, дастала хлеб, яйкі, соль, расклала ўсё гэта на белай хусцінцы.— Во і мы перакусім. Лягчэй нагам будзе.— А мне дык і есці не хочацца. Я перадрыжала на рацэ... Вам страшна было, Аня?— А каму не было б страшна, Шура! Стары вунь які буркала і той спалохаўся. А я і ў добры час вады баюся. А тут — такое страхоцце...— Няўжо б яны кінулі на нас, каб убачылі?— А што ім, душагубам! Вунь расказваюць, што яны робяць на шашы: у бежанцаў з кулямётаў страляюць, бомбы кідаюць...— Ці так мы ідзём, Аня? Не заблудзімся?— Так. Я сюды па дровы зімой ездзіла. Зараз веска будзе. Там распытаем дарогу далей. Цяпер няма чаго баяцца. Бачыш, цішыня якая! Не верыцца, што вайна...Аня аблупіла яйка, памакнула ў соль і падала Сашы:— На, з"еш, Шурачка.У тэты момант насупраць іх зашамацелі кусты і з гушчару вылез чалавек у чырвонаармейскай форме, са знакаМі малодшага камандзіра на пятліцах. Ён быў зусім юны, бледнатвары, з вялікімі блакітнымі вачамі і зусім мірны на выгляд. Але Саша чамусьці скаланулася і хутка прыкрыла грудзі і тварык дачкі марляй.— Хто вы ёсць? — неяк дзіўна, не па-руску, спытаў вайсковец.— Людзі мы ёсць,— у тон яму адказала Аня, смела і проста.— Не бачыш хіба? Бежанцы. Ад вайны ўцякаем, ад немца... А ты чаму кусты выціраеш? На фронт ішоў бы.Ён кісла ўсміхнуўся і, наблізіўшыся да Сашы, працягнуў руку дадзіцяці.— Што гэта? Саша адхіснулася.