Трывожнае шчасце, частка 1
— Дзядуля, родненькі... Што ж нам рабіць цяпер? Назад ісці? Ён адвярнуўся, чмыхнуў носам і сурова загадаў:— Сядайце!Калі адплылі, стары неяк адразу палагаднеў, спытаў, адкуль ідзе маладзіца і ці далека ёй ісці. Саша назвала сваю вёску.— Э, гэта недалёка! — быццам узрадаваўся стары.— Добры хадок да ночы дайшоў бы.IX, відаць, ён не лічыў добрымі хадакамі, а на Аню паглядаў даволі коса, і жанчына, каб не злаваць гэтага наравістага старога, дыпламатычна маўчала, хітра пасміхаючыся.— А чалавек дзе? — спытаў стары, кўнуўшьі на дзіця.— На вайне, дзядуля.— Правільна, такой маладой з дзіцёнкам лепш каля роднай маткі быць. Свякруха — не маці.— Відаць, Аню ён палічыў за свякруху і хацеў дапячы ёй.Саша не сказала, што маці ў яе няма, але адчула, як балюча сціснулася сэрца ад такога напамінку. Што яе чакае дома, хто яе стрэне там?Яны былі на сярэдзіне ракі, калі пачулі гул самалётаў. Ён хутка мацнеў, набліжаючыся аднекуль з поўдня.— Яны,— сказаў лодачнік і пачаў вельмі шпарка грэбці, стукаючы вяслом аб лодку і пырскаючы. Човен, які дагэтуль ішоў роўна і проста, пачаў віляць. Саша бачыла, што ў старога трасуцца рукі.— Учора ў Чапліне паромшчыка забілі, душагубы.Пачуўшы гэта, Саша адразу зразумела небяспеку, якая пагражае ім.«Няўжо гэта канец? Дачушка мая родная!»Яна заплюшчыла вочы. Каб заткнуць вушы! Каб не чуць гэтага страшнага гулу, што, здаецца, тузае і гойдае ўсё навокал: паветра, раку, човен, яе рукі, яе мозг. Гул пераходзіць у нейкі прарэзлівы звон ісвіст. Не, трэба глядзець на гэта, трэба ўсё бачыць. Ад смерці не схаваешся. Саша расшпошчвае вочы. Над самай кручай, над белым будынкам бальніцы, над таполямі, пад якімі яны сядзелі раніцой, ляцяць доўгія самалёты.«Трэба было сказаць Марыі Сяргееўне, каб яна чырвоны крыж вылажыла, каб відаць было, што гэта бальніца».На сядзібе МТС узляцелі ў паветра слупы агню, дыму, пылу, дошак, бляхі. Адгэтуль, з ракі, усё відно на фоне яснага летняга неба, як на блакітным экране.Калі самалёты адляцелі, стары падняў вясло і выцер рукавом пот з ілба.— Усё лепшае бамбяць, паразіты, усё знішчаюць. Сілу паказваюць, каб запалохаць.— Добра, што не ў бальніцу, там хворыя,— выказала Саша сваю трывогу.— Дойдзе чарга і да бальніцы. Не пацэлілі,— сурова прабурчаў стары і чамусьці зноў узлаваўся: — Хворыя! А здаровыя жыць не хочуць? Маліся Богу, што нас не ўбачылі... Яны перапраўшчыкаў не любяць. А ты мне сотняй папракаеш! — накінуўся ён на Аню, хоць тая і маўчала.— Дура-баба! У мяне душа гарыць! Можа, я за гэтую сотню залью яе, душу сваю. А ты сотні шкадуеш! Багацець хочаш?Толькі вылазячы з чоўна, Саша адчула, які перажыла страх, калі ўбачыла самалёты,— ногі былі як чужыя, млелі і не згіналіся ў каленях. Але яна не спынілася, каб адпачыць.Яна рвалася хутчэй наперад, нібы там, яшчэ за адной ракой, не лётаюць варожыя самалёты і няма ніякай небяспекі.Па-рознаму ў тыя жудасныя дні людзі ўцякалі ад вайны. Ішлі групамі і па адным, па магістральных дарогах і па глухіх сцежках; адны ведалі, дзе іх прыпынак, другія ішлі «ў белы свет». Але, напэўна, ва ўсіх было такое ж адчуванне, як у Сашы, адно імкненне — хутчэй наперад, як мага далей ад таго, што асталося ззаду. Пакуль чалавек сядзеў на месцы ў звыклых абставінах, у сваім калектыве, працаваў, займаўся справамі — яго нішто не палохала: ні блізкасць кананады, ні бамбёжкі, але як толькі зрываўся з месца, рабіўся бежанцам — страх і паніка гналі яго наперад няспынна.