Трывожнае шчасце, частка 1
Хворыя не прыходзілі — амаль усе перабылі раніцой. Яны сядзелі ўдваіх і хораша гутарылі: успаміналі агульных сяброў, розныя смешныя здарэнні, расказвалі адно аднаму аб прачытаных за апошні час кнігах.— А я яшчэ раз перачытаў «Што рабіць?», і мне не спадабалася жыццё Веры Паўлаўны. Не разумею, чаму табе хочацца жыць так, як яна, — сказаў Пятро.— Не, я і зараз мару жыць так, як яна. Працаваць вось так, кахаць — і больш нічога.— І ніколі не мець дзяцей? — упершыню адважыўся ён на такое сталае пытанне.Яна здзіўлена паглядзела на яго.— Дзяцей? Я ніколі не думала пра гэта. — Яна памаўчала, задумліва кусаючы пазногаць. — Не, дзіця я хацела б калі-небудзь мець. Але, ведаеш, я вось гляджу на многія сем"і, дзе муж, жонка, дзеці, і мне страшна робіцца — як непрыгожа людзі жывуць!.. Я не хачу так жыць!Пятро падышоў і абняў яе ззаду за плечы, дакрануўся вуснамі да яе мяккіх валасоў, удыхаючы іх своеасаблівы, ап"яняючы водар.— Мы з табой будзем жыць прыгожа, Сашок.Яна неяк сціснулася ад гэтых слоў, быццам баронячыся ад удару, ссутуліла плечы.— А мне чамусь здаецца, што мы ніколі не будзем разам...— Ну што ты! — спалохаўся ён.— Я не магу ўявіць цябе... — Ёй, відаць, цяжка было вымавіць, і яна грэбліва зморшчылася і застукала трубкай фанендаскопа па стале, быццам жадаючы заглушыць яго, непрыемнае слова гэта, — мужам... Я не хачу, каб ты стаў, як усе... я мару, каб ты заўсёды быў вось такі... далёкі, жыў у маіх марах — і ўсё. Я баюся, што, калі здарыцца інакш, гэта знішчыць усё светлае, што ў нашых адносінах, што ў маёй душы... Усё-ўсё...— Сашок, жыццё ёсць жыццё. І наўрад ці будзем мывыключэннем. Мы — людзі.— О ! Які ты стаў! — здзівілася яна і, энергічным рухам вызваліўшыся з яго абдымкаў, адышла да акна, села на падаконнік.Пятро сам здзіўляўся сваёй нечаканай смеласці і жыццёвай «му-драсці»: ніколі раней ён на такую тэму не адважваўся гаварыць і наогул разважаў інакш, прыкладна гэтак жа, як цяпер яна. Калі ж у яго з"явіліся такія думкі? Учора ён спалохаўся, што Саша стала залішне практычная і разважлівая, а сёння атрымлівалася наадварот: Саша думае па-ранейшаму, а ён — як усе. Гэтага «як усе» яны заўсёды баяліся.Наіўнае юнацтва! Табе здаецца, што ты выключнае, што ты самае разумнае, мудрае, не падобнае на ўсіх, і жаданні ў цябе недасягальныя! Не адразу да цябе прыходзіць разуменне, што «як усе» — гэта не дакор; мудрасць, разумнасць і чалавечая вартасць якраз у тым, каб раўняцца на ўсіх — на людзей, на калектыў, на чалавецтва. Не адразу ты пачынаеш разумець, што хараство не ў тваіх незямных марах, не ў тваім імкненні да выключнасці, а ў жыцці людзей і што людзі выпрацавалі самае прыгожае, высакароднае, карыснае, разумнае і ў навуцы, і ў мастацтве, і ў адносінах паміж сабой — у каханні, у сям"і. З разумення гэтых надзвычай простых ісцін і пачынаецца твая сапраўдная сталасць, юнак.Магчыма, што і Пятро ў той дзень зрабіў крок да сталасці, хоць крок той быў нязначны. Але шмат значыла ўжо і тое, што яго ўпершыню не спалохала думка, што ён разважае, як усе.— Ты чаму села там? — спытаў ён.— Цябе баюся, — гарэзліва адказала Саша.— А я цябе і там пацалую. Яна адгарадзілася рукамі.— Не падыходзь, людзі з вуліцы глядзяць. Цішэй, нехта сюдыідзе.Яна саскочыла з падаконніка, паважна села за стол. У амбулаторыю зайшла маладая жанчына, сарамліва прывіталася.— Табе, Пятро, прыйдзецца ісці пагуляць, — сказала Саша. Выходзячы, ён пачуў, як жанчына сказала: