Трывожнае шчасце, частка 1
— Жыта вунь якое вырасла! Кажуць, перад вайной заўсёды добры ўраджай. Хутка жніво... А ў кал гаса ніводнага мужчыны,акрамя самых старых ды малых, не астанецца. Нашымі, бабскімі, рукамі трэба будзе ўсё падняць... Каб і арміі хлеба было, і дзеці з голаду не пухлі. Цяжка нам будзе, Шурачка.Саша, захопленая сваімі ўласнымі думкамі, слухала няўважліва. Яны ўз"ехалі на ўзгорак, і позірку адкрылася ўся іх вёска ў зеляніне садоў. Наперадзе — зноў лагчына. Конь фыркнуў і пабег трушком. Сады і хаты пачалі апускацца і нарэшце зніклі зусім, а бярозы на могілках усё былі відаць. Саша глядзела на іх і думала: схаваюцца яны ці не? Ёй чамусьці захацелася, каб хоць з аднаго месца не было відаць могілак. Бярозы не схаваліся, і яна сказала:— Нашы могілкі адусюль відаць. Як гэта нядобра. Нічога не відно, адны могілкі...Аня здзіўлена паглядзела на яе.Саша думала, што ў вёсцы ў гэты вечар будзе вельмі шумна, бо нават тады, калі ішоў звычайны мірны прызыў і ў арМіго ішлі бязвусыя юнакі, заўсёды напярэдадні было нямала п"яных, многа песень і крыкаў. А цяпер жа ідуць людзі ўсіх узростаў, ідуць на вайну, магчыма, многія на смерць. Але, на здзіўленне ёй, у вёсцы было ціха. Яна падумала, што, можа, гэта таму, што многія пайшлі ўжо, не чакаючы позваў ваенкамата. Аднак яе ўразіла гэтая цішыня і яшчэ тое, што знешне ўсё аставалася такім жа, як звычайна. Павольна згасаў летні дзень, толькі захад здаўся ёй занадта пунсова-крывавым, але гэта, мабыць, ад уяўлення, што недзе ў той старане сапраўды льецца кроў.Ляніва прайшоў статак, як заўсёды, каровы неслі свае цяжкія, налітыя малаком вымі, рыкалі каля двароў. Гаспадыні заганялі іх у хлявы, бразгалі дайніцамі. Потым Саша адчула, што цішыня гэтая незвычайная, а таму страшная. Яна не адразу зразумела, што робіць цішыню такой напружанай, страшнай. Толькі калі выйшла на вуліцу, тады зразумела: няма вясёлага гоману дзяцей. Звычайна ў такі ясны летні вечар усюды — на кожнай вуліцы, на выгане, каля сажалкі, на калГасным стадыёне — гуляюць дзеці, усюды іх смех, крыкі, гоман. У гэты ж вечар дзяцей нідзе не было, і ад гэтага рабілася жудасна; Саша адчула страшны подых вайны. Якое ж гэта вялікае гора, калі яго зразумелі, адчулі нават дзеці, самыя маленькія нават! Яна прайшла па вуліцы. Не, не ўсе яшчэ пайшлі на вайну. У многіх хатах свяціліся вокны (звычайна ж лямпы сярод лета ніхто не запальвае). Дзе-нідзе сядзелі за сталамі, пілі, але гаманілі не па-п"янаму крыкліва, а ціха і разважліва, спявалі таксама ціха і сумна. Дзе-нідзе гэтак жа ціха плакалі жанчыны...Раніцой разам з усімі Саша праводзіла мужчын у ваенкамат. Машыны з Рэчыцы не вярнуліся, і другая партыя прызыўнікоў ехалана фурманках. Па пыльнай палявой дарозе, паміж жытоў, павольна рухаўся абоз. Але на вазах сядзелі толькі ездавыя-хлапчукі ды на адным — крыху п"янаваты гарманіст. Усе іншыя ішлі следам: самі заўтрашнія воіны, іх маці, жонкі, дзеці — даволі вялікі натоўп. Амаль усе трымаліся сем"ямі, і паміж імі ішла Саша з дзіцем на руках.Старая жанчына, якая праводзіла адразу двух сыноў, клапатліва сказала:— Вы не ішлі б, доктарка, так далека, цяжка вам яшчэ.— I, адхінуўшы марлечку, заглянула ў тварык малой.— Ды і ёй шкодна — вунь якую пылюку паднялі.— Я трохі прайду,— вінавата сказала Саша.Яе цягнула правесці гэтых людзей, з якімі яна за два гады працы вельмі зблізілася. Цягнула яшчэ таму, што яны ідуць на дапамогу яе ГІецю, што яны стануць побач з ім і будуць абараняць яе, Ленку, усіх дзяцей, жанчын ад страшнага ворага. А яшчэ яна ўспамінала, як па гэтай жа дарозе менш за год назад яны ішлі з Пятром. Ад усяго гэтага хацелася плакаць. Але яна стрымлівалася, бо навокал не плакала ніводная жанчына. Многія, праўда, выціралі рагамі хустак слёзы, але ўголас не плакалі. Размаўлялі ціха, кожны пра сваё: