Сэрца на далонi, частка 4

- Не. Не ведаю я нi Кiрыла, нi Мяфодзiя. - О, тады i я вас не ведаю. I не магу пусцiць у кватэру, - сказала яна без усмешкi, самым сур"ёзным чынам, i зачынiла дзверы. Славiк застаўся на пляцоўцы адзiн, як дурань, якога прагналi з вяселля. Ён гатовы быў адкусiць свой балбатлiвы язык. Якi д"ябал штурхнуў яго адмовiцца, што ён сын Кiрылы Васiльевiча? Чаму? Прыйшлося зноў збегчы ўнiз i зноў блукаць каля дома. Але Маша, якая павiнна была "хутка прыйсцi", як на злосць, не з"яўлялася. А ён, Славiк, быў не вельмi цярплiвы. Звык, каб жаданнi яго здзяйснялiся неадкладна. Зноў званкi ў бальнiцу. Зноў смех у адказ. "Славiк! Не дуры галаву!" - "Я памру". - "Абяцаю быць на тваiм пахаваннi". У наступную суботу яму амаль пашанцавала. Ён убачыў Машу на катку. Не адну, з Тарасам. Шчаслiвы сапернiк вучыў яе катацца. Яна толькi-толькi навучылася стаяць на каньках i, як дзiця, рабiла першыя крокi. Ён, Славiк, прыйшоў без канькоў - заглянуў проста так, ад суму. Вось выпадак! Што рабiць? Бегчы дадому па канькi? Але пакуль туды ды назад... Убачыў аднаго са сваiх школьных сяброў - да яго: - Дай канькi! Той паказаў кукiш: - Свае май. Славiк схапiў яго загрудкi: - Дай канькi, а то выб"ю душу! - Ты што, звар"яцеў? Мiлiцыянера паклiчу. - Дай канькi. Можаш ты зразумець, янычар? Трэба адной марсiянцы сказаць два словы. - То так бы адразу i казаў, - здаўся сябра, зацiкаўлены, хто ж яна, гэтая "марсiянка"? Бацiнкi аказалiся малыя. Славiк усё-такi нацягнуў iх. Цiснулi да вострага болю. Напляваць. Каб там былi набiты нават цвiкi, ён усё адно не адступiў бы. Кiнуў на снежны бар"ер палiто, шапку, не клапоцячыся, хто будзе вартаваць iх. Чорт з iм, з палiто! Мацi купiць новае! Як вецер, вырваўся на ледзяное поле. Спрытна лавiруючы, пайшоў супраць плынi канькабежцаў, каб хутчэй дабрацца да чырвонай шапкi i блакiтнага свiтэра, з якiх ён не спускаў вачэй, пакуль надзяваў канькi. Падляцеў ззаду, схапiў Машу за руку. Яна войкнула, але, убачыўшы, што гэта Славiк, засмяялася. - Вiтаю вялiкiх спартсменаў эпохi! Хочаш, за паўгадзiны я зраблю з цябе рэкардсменку? - А цi не замнога самаўпэўненасцi? - Расчырванелая, яна ўся свяцiлася, ззяла, сыпала з вачэй такiя ж вясёлыя iскры, як блёсткi на снезе ад святла лiхтароў. Тарас, пэўна, не надта ўзрадаваны, што з"явiўся гэты шалапут, сказаў, аднак, з клопатам: - Што ты так лёгка? Прастудзiшся. - Брыгадзiр! Ты дрэнна ведаеш свае кадры! Маша зазвiнела смехам. Падтрыманая за абедзве рукi двума даволi спрактыкаванымi канькабежцамi, яна пайшла больш упэўнена, хутка, смела. Шоргат соцень канькоў, галасы i смех, дзесяцiградусны мароз, ззянне iнею, iскрыстае святло лiхтароў, пах елкi - елка ўжо стаяла пасярод катка, але не была яшчэ ўпрыгожана i асветлена, - усё гэта п"янiла, напаўняла ўзнёслымi жаданнямi, весялосцю. - Мiсiс марсiянка! Корпус наперад! Вось так. Глядзi на мае ногi! Не глядзi на яго! Ён жа ходзiць, як лось на лёдзе. - Пад нiбыта бяскрыўднымi жартамi хаваўся намер, можа, нават i несвядомы, асмяяць, прынiзiць свайго сапернiка. Пройдзем удваiх, i я пакажу табе вышэйшы клас фiгурнага катання. Не бойся, я буду цябе трымаць вось так. Славiк паспрабаваў абняць дзяўчыну за талiю, але яна адхiлiлася i вырвала сваю руку. Славiк ламаў галаву, якiм чынам адшыць Тараса i хоць на кароткi час застацца з ёй з вока на вока. Тады ў гэтым карагодзе ён, напэўна, здолеў бы сказаць ёй пра свае пачуццi. А сказаць трэба сур"ёзна i горача, каб яна паверыла, каб зноў не палiчыла гэта за легкадумны жарт, на яго звычайную безадказную балбатню. Недарэчна ўсё выходзiць! Можа, упершыню ў жыццi яму захацелася пагаварыць з дзяўчынай з усёй сур"ёзнасцю, i няма як. Магчыма, што ўрэшце ён усё-такi нешта прыдумаў бы. Але калi ўжо не шанцуе, то не шанцуе да канца. Усё складвалася так, каб перашкаджаць яму. Немаведама адкуль з"явiўся Яраш з усiм сваiм вывадкам - з Наташай, Вiцем. Яны адразу падхапiлi Машу. Побач з iмi пайшоў i Тарас. Уся сям"я сабралася! I ён, Славiк, аказаўся як бы лiшнi. Колькi хвiлiн ён круцiўся вакол гэтага сямейнага ансамбля, выпiсваючы самыя адмысловыя фiгуры. Яму хацелася паказаць свой спрыт, уменне. Але раптам сам Антон Кузьмiч вырваўся наперад i зрабiў два-тры такiя вiражы вакол Славiка, што хлопец, пры ўсёй сваёй несамакрытычнасцi, зразумеў: здзiвiць свет яму няма чым. А тут яшчэ падляцеў дурань сябра з яго, Славiкавым, палiто i шапкай i закрычаў, парасё, на ўвесь каток: