Сэрца на далонi, частка 4
Каля пад"езда рэдакцыi стаяў бацькаў "Масквiч". Славiк як бы спатыкнуўся на яго. Доўга стаяў, разглядаў, як дзiва нейкае. Потым з"явiлася думка. Вось яно - выйсце! Паехаць - куды вочы глядзяць. За горад! У снежны прастор! Ляцець, каб вецер свiстаў! З"ехаць на край свету. Няхай шукаюць! Бацька яшчэ вясной забаранiў яму ездзiць на машыне i адабраў аматарскiя правы. Але запасныя ключы Славiк усё яшчэ насiў з сабой, на ланцужку ў маленькай кiшэнi штаноў. Ён насiў iх з восьмага класа, калi навучыўся вадзiць машыну, i дужа любiў пакруцiць ключыкамi перад сябрамi, перад дзяўчатамi усё, маўляў, мы маем i ўсё ўмеем! Шыковiч-старэйшы спахапiўся, што няма машыны, хвiлiн праз дваццаць. У рэдакцыi ўзняўся вэрхал. Гэта ж нечуванае нахабства! Украсцi машьшу ад дзвярэй рэдакцыi сярод белага дня, ды яшчэ пад самы Новы год!.. Жах! З абурэннем званiлi ў мiлiцыю з некалькiх тэлефонаў - у абласное, у гарадское кiраўнiцтва: якога д"ябла вы там робiце, калi зладзеi дзейнiчаюць вось так?! Гонар мiлiцыi быў закрануты, i яна праявiла незвычайную аператыўнасць. Па горадзе Славiк ехаў павольна: усюды мiлiцыя, асаблiва пры выездзе, правяраюць кожную машыну, якая вяртаецца ў горад, адбiраюць елкi. Ён праехаў кантрольны пункт, кiруючыся ўсiх правiлаў, спакойны i ўпэўнены, з папяросай у зубах. Як добры знаёмы, адсалютаваў мiлiцыянеру. Але як толькi вырваўся за горад, даў такi газ, што стрэлка спiдометра хутка перапаўзла лiчбу 100 i пачала канвульсiўна скакаць, падбiраючыся часам ажно да 120. Стары "Масквiч", здавалася, не датыкаўся сваiмi аблыселымi шынамi слiзкай дарогi. Славiк ехаў пасярод шашы, у лоб сустрэчным машынам. I спрактыкаваныя шафёры ў апошнi мiг кiдалi свае ГАЗы i МАЗы ўбок, узнiмаючы снежны пыл. Мацюкалiся, пагражалi ўслед вар"яту кулакамi. Шалёная хуткасць канчаткова ап"янiла хлопца. I чым далей - тым горш. Падскаквала, дрынчала машына, кiдалiся пад яе голыя вербы, i шумела ў галаве, мiльгала i дваiлася ў вачах. У пасёлку хiмiчнага завода аўтаiнспектар хацеў спынiць яго за перавышэнне хуткасцi. Славiк праляцеў мiма. Але пiльны вартавы дарожкага парадку ўсё-такi паспеў запомнiць нумар. Таму вельмi хутка мiлiцэйскае кiраўнiцтва, на радасць сабе, дакладна ведала, у якiм кiрунку гоняць украдзеную машыну. На дзвесце кiламетраў па магiстралi былi падняты на ногi ўсе аддзяленнi мiлiцыi. Хто затрымае небяспечнага злодзея? Кiламетраў за трыццаць ад горада Славiк убачыў наперадзе на дарозе сярод пустога поля матацыкл. Двое ў чорных кажухах стаялi пасярод шашы. Ён зразумеў, што чакаюць яго. I тут жа ўявiў амаль дакладна, што адбылося там, у горадзе. Гэта надало яму панурую весялосць. Не аднаму яму пакутаваць. Няхай i самазадаволены "стары конь" паперажывае за сваю "рухомую ўласнасць". У апошнi час ён занадта вясёлы. - Iду на таран! - закрычаў ён i, наддаўшы газу, памчаў на мiлiцыянераў. Натуральна, што яны не вытрымалi - адскочылi ўбок. Праз люстэрка Славiк убачыў, як адзiн выхапiў пiсталет. "Страляюць? Вось гэта здорава! Зусiм як у кiно". Хутка ён убачыў, што мiлiцыянеры ўскочылi на матацыкл. Гоняцца. I хлопца апанавала новае пачуццё азарт гоншчыка-ўцекача. Ён засвiстаў, загалёкаў, як той каўбой на канi: - Ану, злавiце! Убачыўшы, што матацыкл адстае, ён знарок прытармазiў газам, даў iм пад"ехаць блiжэй. Зноў убачыў цераз люстэрка, як той, што сядзеў у калысцы, дастаў пiсталет. Тады зноў iрвануў уперад так, што з-пад колаў паляцеў ледзяны пыл. Мiлiцыянераў чакалi дома жонкi, дзецi i навагоднiя сталы: яны адсталi, упэўненыя, што наперадзе ёсць другiя.