Трывожнае шчасце, частка 2
Пакуль яна жыла за Дняпром, а Поля ў горадзе (старэйшая сястра працавала на чыгунцы), раздзялілі і зжалі збажыну. На іх не выдзелілі, толькі на бацьку і на Данілу — хто рабіў у калгасе. Але ўсё забрала мачыха, прыхапіўшы і тое, што вырасла на сядзібе. Яна без шуму, «культурна і ветліва», перабралася да роднай дачкі, як толькі бацька пайшоў у армію, а Поля вярнулася з горада. Сестры ніколі ні перад кім не схілялі галоў, і ў іх нават думкі не было, каб прасіць ці патрабаваць ад мачыхі вярнуць іх дабро, хоць сваякі і суседзі раілі ім гэта зрабіць. А потым, як кажуць, «на каго людзі, на таго і Бог».Дзялілі на едакоў пасевы калгаснай бульбы. Цягнулі жэрабя — каму які загон. Бульба была ўвогуле кепская: ад пачатку вайны ніхто яе не даглядаў, не палоў, не акучваў. АПолі «пашанцавала» выцягнуць загон, па сутнасці, зусім пусты, дзе ў траве цяжка было знайсці каліва. Некаторыя жанчыны нават патрабавалі перадзяліць, але пачуўся голас: «Нічога, яны пры Саветах пажылі, вунь усе вывучыліся, як пані, хадзілі» — і Поля горда адмовілася ад перад зелу.Але жыць трэба, наперадзе суровая, галодная зіма. I сестры капаюць у суседзяў, якім пашчаслівіла, за пяты кош.Пяты кош...Саша глядзіць на кошык, напоўнены бульбай, і не можа ўспомніць, які гэта па ліку. Чатыры яна высыпае ў гаспадарскія мяшкі, пяты — у свой. Ьс ніхто не правярае: няма ў вёсцы сям"і больш сумленнай, чым сям"я Фёдара Траянава, гэта ведаюць усе. Саша часта забывае лік кашам, а таму часта і пяты і шосты высыпае гаспадарам. Калі побач Поля, яна лічыць. Цяпер Полі няма. Саша адчувае, што гэта больш, чым чацвёрты кош, але не зусім упэўнена, што гэта так. Ёй шкада сваёй працы, сваіх парэпаных рук, якія моцна баляць. Слёзы засцілаюць вочы, зноў двоіцца ручка кошыка, зноў плыве сасняк... Яна ў злосці высыпае бульбу сабе, упершыню, калі не ўпэўнена ў ліку. Гэта — надзел чалавека, які кінуў сваіх, уцёк з арміі, вярнуўся дадому і цяпер вельмі стараецца разбагацець. Саша ненавідзіць гэтага чалавека. Яна моцна пасварылася з Поляй, калі тая аднойчы пашкадавала, што іх бацька не вярнуўся. «Старому пяцьдзесят шосты год, які з яго салдат». А з братам яна пабілася самым сапраўдным чынам і ўжо, можа, месяц не гаворыць...Наляцеў вецер, прагнаў хмару. Сыпануў дробны асенні дождж. Саша ўскінула на галаву пусты мяшок, ледзь разагнула стомленую спіну.На полі яшчэ некалькі такіх жа маркотных схіленых постацей. Бліжэй за ўсіх — старая Крыўчыха, бабулі гэтай каля васьмідзесяці год. Яна адзінокая і ўжо многа дзён сама выбірае свой загончык, адзін-два кашы ў дзень.Саша колькі разоў памагала бабулі. Раптам ёй здалося, што старая галосіць. Прыслухалася — не, не галосіць, спявае, але так журботна, што ў Сашы сціснулася сэрца. Услухалася лепш і разабрала асобныя словы:Ой, сеяла, ды не валачыла. Усё поле слёзкамі заліла... Ніколі яна не чула гэтай песні, гэтага нуднага, гаротнага матыву. Але словы... словы недзе чула. Сашы вельмі хочацца ўспомніць,дзе, ад каго чула яна словы гэтай песні.Дождж сціх. Ён цэлы дзень ідзе вось такімі перагонамі: наляціць, сыпане і нечакана сціхае. I нясмелы нейкі, як бы несапраўдны. Пайшоў бы надоўга — можна было б пайсці дадому, да Ленкі, пагрэцца і адпачыць.Саша знаходзіць у пажоўклай і палеглай траве каліўе бульбы, выварочвае капаніцай мокрую зямлю, у якой блішчаць белыя бульбіны, выбірае іх і думае аб песні. I раптам успамінае: быў у іх школе настаўнік літаратуры, малады паэт, які ведаў многа розных песень, прымавак. Дык вось ён некалі дэкламаваў словы гэтай песні, прыводзячы яе як узор фальклору прыгоннага часу.