Трывожнае шчасце, частка 2
Сашу за штрыфель старой даматканай світкі, трасянуў:— Ты... Ты... выпусціла? Шпіёнка! Бальшавіцкая...— Ён брыдка вылаяўся.Гэта абразіла Сашу, і яна, размахнуўшыся, дала яму аплявуху. Ён адскочыў і, ажно пасшеўшы ўвесь, выхапіў з кабуры пісталет.— А-а, ты так... Дык я цябе!..— Страляй... Страляй, сволач!— Саша падставіла свае тугія грудзі і зрабіла крок да яго.— Страляй, юда! Здраднік!.. Вырадак! Страляй!Ён, напэўна, стрэліў бы, каб яна спалохалася ці кінулася ўцякаць. Але ад такога нечаканага нападу яе ён, паліцай, які яшчэ не прывык да забойстваў, разгубіўся. Невядома, чым гэта ўсё скончылася б, каб не з"явіўся Колька Трапаш. Ён знянацку падскочыў да Кузьмы і выхапіў пісталет.— Ты што робіш? Вар"ят! Яна — сястра твая.— Сястра?! — не закрычаў, а, здавалася, загаласіў Кузьма.— А ты ведаеш, што зрабіла гэтая сястра? Яна выпусціла яго... Ды я не пагляджу, што яна сястра!.. Я сваю галаву не буду падстаўляць! — Голас яго паступова рабіўся натуральным, і ён пачаў злосна лаяцца.— Каго выпусціла? Яго? — Колька Трапаш глянуў у пусты калодзеж, здзіўлена залыпаў вачамі, потым перавёў позірк на Сашу, убачыў лейцы і... зарагатаў.— Ай ды Саша! Малайчына!— Ты што? — ірвануўся да яго Кузьма.— Ты падумай, што будзе.— Чакай, не крычы! Слуп дубовы. Начальнік ліпавы. Ты ведаеш, што я табе скажу... Калі ніхто не бачыў, нам лепей замяць гэтую справу.— Не, не... Няхай не думае... Я ёй... Я не пагляджу, што сястра!.. Напляваць мне!..— Дурань! Што ты зробіш? Пасадзіш Сашу — табе жыцця не будзе ад сваіх. Родная маці цябе пракляне. А ўвесь гарнізон рагатаць будзе: партызана з-пад носа дзеўка ўкрала... Начальнік!.. Ідзі, Саша! I нікому ні слова пра тое, што тут здарылася,— упэўнена загадаў Колька Трапаш.Кузьма хацеў быў пярэчыць — Колька абняў яго за плечы і пацягнуў у школу.— Ты слухай мяне... Я цябе не падвяду. Варона!Саша, не ўсё як мае быць зразумеўшы, не спяшаючыся скруціла лейцы і пайшла да калодзежа, дзе стаялі яе поўныя вёдры. Толькі тады, калі прынесла цяжкія вёдры ў хату, яна адчула страшэнную слабасць у нагах; знясілена апусцілася на ўслон і, відаць, моцна пабялела. Поля кінулася да яе:— Што з табой, Саша?— Я партызана выпусціла.— Каго?— Партызана... што Кузьма злавіў і трымаў у калодзежы.— Як? — падскочыў да яе Данік, якога яна нават не прыкмеціла, калі зайшла ў хату, бо як ішла па ваду, дык яго не было. У душы варухнулася старая крыўда на брата за яго дружбу з Кузьмой.— Проста. Падала лейцы — і шукай, Кузьма, ветру ў полі. Данік раптам абняў яе за плечы і ласкава прашаптаў:— Саша!Яна перасмыкнула плячамі.— Не чапай! Твой прыяцель хацеў застрэліць мяне. Колька Т рап аш пе рашкодзіў...— Божа мой! Што ты нарабіла? — пляснула далонямі Поля, да якой не адразу дайшло, што здарылася.— Што ты нарабіла?! Ты захацела загубіць сябе, дзіця, нас? Ты не ведаеш гэтага гада, Кузьму. Не ведаеш, што ён можа зрабіць... Ён дакажа немцам... Я пабягу... Я зараз жа пабягу да цёткі Хадоскі, да Юлькі... папрашу...— Не трэба,— зморшчылася, як ад нечага брыдкага, Саша.— Ты маўчы! Ты даўно страціла галаву і сама не ведаеш, што робіш.— Не трэба, Поля,— рашуча запярэчыў Данік.— Навошта ўмешваць лішніх людзей? Я сам усё ўладжу.— I, павярнуўшыся да Сашы, сказаў ціха і ласкава:— Ты не бойся, Саша.— А я нікога не баюся! Адчапіцеся вы ад мяне! — Яна падышла да калыскі, схілілася над дачкой, і буйныя гарачыя слёзы закапалі на тварык дзіцяці.