Трывожнае шчасце, частка 2
Саша схілілася над калодзежам і ўбачыла ў глыбіні, адкуль патыхала гніллю, схіленую постаць чалавека. Ён ціха спяваў па-ўкраінску прыглушаным голасам, аднак выразна вымаўляючы словы:Як хороше, як веселоНа білйм свіці жить!..Чого ж у мене серденькоI мліе, и болить?..Быццам горкі яблык захрас у горле Сашы. Магчыма, сляза яе ўпала на таго, хто сядзеў і спяваў там, унізе. Ён падняў галаву. Саша ўбачыла, як пакашачы заблішчалі яго вочы ў паўзмроку калодзежа.— О! — выгукнуў ён маладым голасам.— Хто ты? Анёл з неба ці зорка вячэрняя?.. Зорка Марыя.— Ён засмяяўся і нечакана прачытаў незнаёмыя Сашы вершы па-руску:Протекали столетья, как сны, Долго ждал я тебя на земле...— Хто ты? — у сваю чаргу, і таксама на ты, ціха спытала Саша.— О , падучая дева-звезда хочет земных речей? Я?— Ён падхапіўся, падняў рукі і сказаў зусім іншым голасам, сур"ёзна, горда:— Ча-ла-век я! Чала-авек! Ты ведаеш, зорка Марыя, што такое чалавек?..— Бачыла дурнога? — засмяяўся Кузьма і адышоў ад калодзежа: яму абрыдлі ўжо дзівацтвы партызана. Ён двойчы дапытваў яго, біў — і нічога не выбіў. Паслаў Гніду ў воласць з рапартам начальніку паліцыі. Чакаючы, што з такой прычыны начальнік можа сам завітаць да іх, яны з Колькам Трапашам пераганялі самагонку, каб зрабіць чысты спірт.— Як ты трапіў сюды? — яшчэ цішэй спытала Саша, нахіліўшыся ў самы калодзеж.— А ты спытай у таго сабакі, што гырчыць недзе там. Саша азірнулася — Кузьма падымаўся на ганак школы.— Табе цяжка?— Спусціся да мяне — мне будзе весялей.— Ты сапраўдны партызан?— Не, зроблены... татай і мамай...— Ты ведаеш, што цябе чакае?— Мяне? — Ён на міг як бы задумаўся і раптам зноў засмяяўся.— Анёлы на небе. У раі. Ляцім са мной!— Ты мог бы вылезці адтуль?Ён неяк ірвануўся, прыціснуўся да трубы, быццам на яго нешта падала.Саша азірнулася зноў. Кузьмы не было. I тады на партызана сапраўды ўпаў канец лейцаў, другі канец іх Саша хутка накручвала на руку і шаптала:— Яго няма... Ён пайшоў у школу...I адразу востры край трубы разануў яе рукі, грудзі... Яна не паспела нават падумаць, што робіць, што ёй можа быць за гэта, а ён перамахнуў ужо цераз трубу і схаваўся на тым баку калодзежа. Перад яе вачамі мільгануў апухлы, з кровападцёкамі твар.— А ты? Ты як? — гарачым шэптам спытаў ён, не паказваючыся з-за трубы.— Я? — Яна ні да чаго не рыхтавалася, ні аб чым не думала, усё гэта здарылася вельмі нечакана для яе самой, але мозг працаваў з такой яснасцю, што яна адразу знайшла, што адказаць, каб супакоіць яго: — Я — нічога... Я — сястра паліцая.— А-а,— працягнуў ён і кошкай, амаль на чацвярэньках, сігануў да хлява, з незвычайнай спрытнасцю пераскочыў цераз паркан і, пятляючы, пабег па полі да алешніку.Саша стаяла з накручаным на руку канцом лейцаў, глядзела яму ўслед і зачаравана слухала дзівосную музыку, што нараджалася ў яе сэрцы, запаўняла ўсю яе істоту — нешта накшталт урачыстага гімна. Ад музыкі гэтай адначасова рабілася радасна, быццам вярнулася страчанае шчасце, і журботна, хацелася смяяцца і плакаць.— Пагаварыла? — весела гукнуў з ганка Кузьма. Саша схамянулася, кіўнула галавой: так, пагаварыла.Кузьма падышоў да калодзежа, глянуў туды і... спалохана ахнуўшы, подскакам аббег навокал трубы.— Што? Куды? Дзе? — разгублена забалбатаў ён, потым, спыніўшыся перад Сашай, закрычаў не сваім голасам: — Дзе ён?!— На неба паляцеў! — нечакана засмяялася Саша.— Да анёлаў. Ён убачыў лейцы ў яе руках і нарэшце ўсё зразумеў. Схапіў