Трывожнае шчасце, частка 2

— Такія мужчыны! — адказала Поля, бразгаючы ў куце посудам; яна таксама старалася не глядзець на маці, якая нічога не ведала і не павінна была ведаць.— А мой мужчына некуды знік. Учора ўвечары сказаў, што да Ніны на пасёлак пойдзе, яна прасіла памагчы дроў напілаваць. Сёння Ніна сама прыйшла — не было яго. Ты, Данічак, не ведаеш, дзе ён можа быць?— В-ведаю.Лялькевіч, тупнуўшы драўляным пратэзам, які сам зрабіў, хутка падаў жанчыне табурэт:— Сядайце, калі ласка.— Не спадабалася яму, як заікаецца Данік, і ён імкнуўся крыху адцягнуць увагу жанчыны.— Сядайце, цётка. Гэтыя падшыванцы ўсё знаюць.— Куды ж ён сышоў, што і матцы не сказаў?— В-ведаю... Т-толькі, цётка Марына, гэта с-сакрэт... Вы н-нікому не кажыце... С-скажыце, што п-пайшоў Цішка некуды. .. да с-сваякоў... — Жанчына насцярожана ўстала з табурэта.— А ён... ён пайшоў з партызанамі...— Ах, Божачка мой! Дзіцё горкае! — У голасе маці былі спалох, здзіўленне і адначасова гонар за сына.— Вось бачыш, Сашачка, росціш, росціш іх, а яны слова маці не скажуць. Надумаў — усё кінуў, пайшоў. Ну, няхай толькі вернецца, я яму пакажу, не пагляджу, што партызан...Саша заціснула пялёнкай рот, каб не застагнаць. Яна зноў чула голас Цішкі, яго апошнія словы: «Ма-ма! Мама!» Мама! Так вайна забірала тваіх сыноў.Лялькевіч і Саша ехалі ў горад — везлі бочкі, цэбры, вёдры.Ачуняўшы, камісар знайшоў сабе занятак, карысны ва ўсіх адносінах: успомніў прафесію бацькі і дзядзькоў сваіх, якія былі бондарамі і сяму-таму некалі навучылі яго. Тут, у гэтай вёсцы, таксама было нямала бондараў — жылі сярод лесу,— ды амаль усе пайшлі на фронт. Аднак у дварах засталася нарыхтаваная клёпка, і салдаткі ахвотна аддавалі яе Сашынаму Пецю, як усе яны называлі яго, у душы зайздросцячы Сашы: яе чалавек хоць без ступні нагі, але вярнуўся жывы, ды вунь яшчэ майстра які — на ўсе рукі. А ці вернуцца бацькі іх дзяцей?З дапамогай Даніка Уладзімір Іванавіч узяўся бандарыць. Першыя цэбры выходзілі не надта зграбныя, але хутка справа наладзілася. Партыю бочак Данік завёз на Украіну і выменяў на муку і сала. Гэта адразу палепшыла становішча сям"і, бо ад прапановы атрада «падкідваць» яму прадукты Лялькевіч адмовіўся, баючыся, што гэта можа выкрыць іх. З атрада хлопцы прыносілі толькі самае неабходнае — лістоўкі, міны.Было прадвесне — сакавік, але дзень выдаўся па-зімоваму халодны, хмурны; лес з раніцы адзеўся ў казачную квецень інею. Як бы зачараванае гэтай прыгажосцю, усё застыла навокал — паветра, дрэвы. Спіна каня таксама пасерабрылася. Ехалі ўзбоч шашы, па высечанай немцамі паласе, бо асфальт ужо амаль ачысціўся ад снегу, ды і ехаць па шашы было рызыкоўна: нямецкія грузавікі часта наляталі на фурманкі і забівалі, калечылі людзей.Сядзелі, як належыць мужу і жонцы, поплеч, у перадку саней. Ззаду былі нагружаны бочкі і цэбры, ад якіх прыемна пахла дубам і асінай. Заўтра, у нядзелю, іх трэба прадаць, едуць нанач. Але Сашадобра ведае, што зусім не продаж галоўная мэта іх паездкі.Ехал і амаль моўчкі. Зрэдку перакідваліся словамі аб надвор"і, аб нямецкіх грузавіках, што праходзілі па шашы, ці яшчэ аб чым-небудзь, што не мела дачынення да іх барацьбы і да іх узаемаадносін.Саша прыкмеціла, што ў апошні час, калі яны астаюцца сам-насам, Лялькевіч як бы губляецца і не ведае, пра што гаварыць, хоць у прысутнасці другіх ён звычайна гаманкі і вясёлы. Гэта яе забаўляла і абуджала тую дзявочую гарэзлівасць, з якой яна часам размаўляла з ім у той далёкі час, калі яны разам працавалі ў Заполлі. Іскра такой гарэзлівасці ўспыхнула і тут, у дарозе. Яна як бы незнарок разоў колькі дакранулася сваім плячом да яго пляча. Ён кожны раз далікатна адсоўваўся. Саша са смехам падумала, што, калі яна дакранецца яшчэ, ён можа вываліцца з саней. А ўвогуле яе крыху прыгнятала гэтая маўклівасць. Ёй хацелася пагаварыць шчыра і сур"ёзна. За тры месяцы яна прывыкла да гэтага чалавека, як да члена сям"і, як да брата, і цяпер ёй здавалася, што магла б даверыць яму, як добраму другу, усе свае думкі, трывогі, сумненні, перажыванні — выказаць усё, што на душы, напэўна, тады ёй стала б лягчэй. Праўда, часам яе палохала, што яна так прывыкае да яго. Неяк Поля пачала вельмі хваліць Уладзіміра Іванавіча, калі ён габляваў пад паветкай клёпкі.