Трывожнае шчасце, частка 2
— Добры дзень, Пеця. Са зваротам вас... Шчаслівым... Няхай будзе шчаслівы...Потым кінулася да Сашы, абняла і залілася слязьмі. Убачыла чужыя радасць і гора — успомніла сваё: забітага немцам! свёкра, мужа, які невядома дзе цяпер, можа, даўно снег укрыў яго белыя косці.Саша разумела, што ёй трэба адказаць слязьмі і нейкімі словамі. Але не было ні слёз, ні слоў. У гэты момант заплакала ў калысцы Ленка. Поля ўзяла яе і пад несла «бацьку». Ён пацалаваў і ціха сказаў:— Дачка мая.Саша ўздрыгнула, пачуўшы гэта. Яна забылася на Аксану, на яе слёзы, уся неяк сціснулася, напружылася і раўніва сачыла за кожным рухам Лялькевіча, гатовая ў любую хвіліну кінуцца і адабраць у яго дзіця. Якая яна яму дачка! Але Уладзімір Іванавіч як бы адчуў гэта і хутка перадаў малую Полі. Саша ўздыхнула, успомніла сваю ролю і пацалавала суседку ў мокрую шчаку.— Супакойся, Аксана. Такі наш лес жаночы.— Ксана,— звярнулася да яе Поля,— ты пазычыш мне?..— Яна не сказала — чаго.— Госця сустрэць. Можа, калі-небудзь разжывёмся...— Полечка, родная, про што ты кажаш! Усё, што ёсць у маёй хаце! Усё! Разам жыць — разам гора перажыць...Поля і Аксана хутка выйшлі. Данік хітра ўсміхнуўся камісару:— «Полечка, родная, пра што ты кажаш!» Усё, чым мы сустракаем госця.Яны асталіся адны, калі не лічыць Ленку. Хвіліну маўчалі.«Чаму ён маўчыць?» — нервавалася Саша. Але каб яна не баялася глянуць, то здагадалася б, чаму ён маўчыць. Пасля непасільнага для раненага напружання і душэўнага хвалявання камісару стала блага. Збялелы, ён прытуліўся галавой да сцяны, баючыся страціць прытомнасць. Не, і на гэты раз ён перамог сваю слабасць, выцер рукавом халодны пот на лбе, ціха папрасіў:— Аляксандра Фёдараўна, дайце, калі ласка, вады. Яна глянула і ахнула:— Вам нядобра?..Ён піў, і зубы яго стукалі аб конаўку. Цяпер яна стаяла побач, уважлівая, чулая, забыўшыся на свае пачуцці.— Можа, ляжаце?— Не, нічога. Прайшло.— Ён вінавата ўсміхнуўся.— Аляксандра Фёдараўна, я хачу, каб вы паверылі, што я нічога не ведаў... Для мяне гэта вельмі важна.— Уладзімір Іванавіч, навошта вы так? Чаму вы думаеце, што я не веру вам? Вы як бы засцерагаеце мяне ад нечага, і выходзіць, што вы самі не верыце мне. Зразумейце, для мяне гэта задание арганізацыі, ваша...— Толькі не мае...— Партызан! А вы іх камандзір. Глядзіце на мяне як на партызанку, якая выконвае ваша задание. Так мне лягчэй будзе. Вы — камандзір, я — ваш баец. Аб усім іншым я сама буду думаць. Аб сваёй дачцэ, аб сваім мужу...Ён схіліу галаву:— Я разумею вас. Дзякую вам. Саша нахмурылася.— Завошта дзякаваць? Я нічога яшчэ не зрабіла.— I, жадаючы перавесці размову на іншую тэму, яна спытала: — Даўно вас ранілі?— На свята. Мы вырашылі паднесці ім «святочны сюрпрыз». Наляцелі на Зубраўку, там у іх склад боепрыпасаў. Склад мы запалілі... Але на станцыі чамусьці апынуліся танкі. Гітлераўцы кінулі іх наўздагон нам. Танкі білі з гармат. I мяне — асколкамі...— Скажыце, многа ў вас там людзей, у лесе?— Многа.— У ягокарых вачах успыхнула ледзьпрыкметная ўсмешка.— Вы маеце на ўвазе наш атрад? Але хіба наш атрад адзін?Атрады ўсюды, у кожным раёне, у кожным лесе. Яны растуць, як грыбы.Саша даверліва наблізілася:— Вось добра! Трэба, каб пра гэта ведал і людзі. А то мы сядзелі тут, што ў цемры. Нічога не ведалі, нічога не бачылі. Пакуль хлопцы не звязаліся з вамі. Вы не ўяўляеце, як гэта страшна. Якія цяжкія думкі з"яўляюцца.