Трывожнае шчасце, частка 2

Лялькевіч і Саша насцеражыліся. Хлопцы ніколі гэтак не ўрываліся, яны наогул рэдка хадзілі разам, каб асабліва не выяўляць сваю дружбу, і ставіліся адзін да аднаго гэтак жа, як кожны з іх ставіўся да любога іншага свайго равесніка-аднавяскоўца.Яныспынілісяўпарозе. Данік, задыханы, расчырванелы, кінуў позіркам, ці няма старонняга ў хаце, і адразу да Лялькевіча:— Таварыш камісар! Скажыце вы яму... Вось жа дурань! Цішка стаяў збялелы, пасінелыя губы яго перасмыкаліся як адболю, а вочы гарэлі такім гневам, што Сашы стала страшна.— Усё адно я застрэлю гэтага гада! Усё адно я заб"ю яго... Усё адно,— прашаптаў ён, выставіўшы сціснутыя кулакі.— Не так трэба забіваць!— прыкрыкнуў Даніла.— Падпольшчык! Лялькевіч зразумеў, што здарылася нешта вельмі сур"ёзнае, і па-камандзірску паказаў рукой у закутак паміж печчу і грубкай, які стаў месцам, дзе вяліся ўсе падпольныя размовы.Хлопцы зайшлі туды, прытуліліся плячамі да сцяны.Лялькевіч стаў насупраць іх, тварам у твар, шэптам загадаў:— Дакладвай, Данік.— Паліцаі арыштавалі Ганну з Рэпак. Нехта зноў данёс, што ў яе партызан начаваў... Вялі яе, а мы за крамай стаялі, сачылі. А тут дачка яе, Манька, гадкоў шэсць ёй, бяжыць следам, хапаеццаза кажух, крычыць: «Мама! Мамачка... »Данік змоўк і як бы праглынуў нешта. А ў Цішкі вочы напоўніліся слязамі. Ён сарваў з галавы сваю аўчынную вушанку і закрыў ёю твар.— Фашыст ён пракляты! Усё ад но я яго... Данік з жарам перабіў Цішку:— Ты яго! Ты нас праваліў бы, як эсэр які!— Спакойна! — патрабаваў Лялькевіч.— Па парадку! Што было далей?— Далей... гад гэты, бандыт Гусеў,— цяпер ужо і Данік ажно скрыгатаў зубамі,— як схопіць малую ды як шыбне ў снег... Быццам гэта не дзіця, не чалавек. Сволач ён! Ну, Цішка і не вытрымаў — за пісталет... Добра, што я ўбачыў... Я не ведаў, што ў яго пісталет... У нас была пастанова: удзень зброі не насіць. Навошта ён носіць, як анархіст які? Добра, што я ўправіўся схапіць яго за руку і вырваць гэтую рэч.— Данік дастаў з кішэні пісталет і працягнуў Лялькевічу.— Добра, што нас ніхто не бачыў, мы адны за крамай стаялі... Самі сябе выдал і б... Разумеет ты?— Усё адно я заб"ю яго! — з дзіцячай упартасцю цвярдзіў сваё Цішка.Лялькевіч прысеў на ўслончык.— Саша, паглядзіце, калі ласка, каб нас ніхто не захапіў знянацку,— папрасіў ён.Але Саша ўжо стаяла на варце: слухаючы іх размову, не спускала вачэй з акна, праз якое відаць была брамка. Лялькевіч спытаў Ціхана стрымана, але сурова:— Што ж гэта ты, герой, загубіць нас усіх захацеў?— Не мог я, таварыш...— страпянуўся юнак.— Вы стаялі б спакойна, каб пры вас такое?..— Нервы слабыя? А партызану, падпольшчыку трэба мець моцныя нервы. Вельмі моцныя! Ты ўяўляеш, што мог бы нарабіць твой стрэл? Ты — аднаго Гусева...— Я ўсіх бы іх, чатырох...— Дапусцім. А потым? Ціхан змоўк.— Ну, а потым? Потым што вы рабілі б?— Уцяклі б,— няўпэўнена прашаптаў Цішка.— «Уцяклі»! — перадражніў яго Данік.— Куды б ты уцёк?— Сапраўды, куды можна ўцячы па такім снезе? Але дапусцім, што ўцяклі б. Вы маладыя, спрытныя... А мы? Фашысты адразу схапілі б тваю маці, сясцёр, мяне, Сашу. Ты падумаў пра гэта?Ціхан ніжэй нахіліў галаву.— Нічога ён не думаў! — дакараў сябра Данік.— У нашай суровай барацьбе з такім страшным і бязлітасным ворагам самае галоўнае — дысцыпліна. А ты парушыў яе, парушыў пастанову арганізацыі — не насіць зброі. Па сутнасці ты парушыў клятву. Мала таго — у цябе няма вытрымкі. Значыцца, слабая сіла волі. А калі ты трапіш у яшчэ горшыя абставіны? Можам мы, твае сябры, быць упэўненымі, што ты не падвядзеш нас?