Трывожнае шчасце, частка 2

— Ты праўда бачыў іх, Данік?— Вельмі мне хочацца жартаваць!— Значыцца, мы... у акупацыі.— Саша прамовіла вельмі сумна, але Поля ўсцешылася, што сказала яна гэта цвяроза, без роспачы, без крыку, як мог бы сказаць кожны здаровы чалавек. Поля вельмі баялася, што ў сястры пасля здарэння ў лесе нядобра ў галаве.— У акупацыі?— Данік хмыкнуў.— На сваёй зямлі?— Ён, відаць, разумеў гэтае слова неяк інакш, па-свойму, ён не жадаў лічыць сябе зняволеным на сваёй зямлі, у сваёй хаце.Размаўляючы, яны насцярожана прыслухоўваліся, што робіцца ў вёсцы. Страляніны не чуваць было нават удалечыні. Быццам вайна нечакана аддалілася на многа-многа кіламетраў. Але за ракой гурчалі маторы. Шум матораў пачаў хутка набліжацца, перайшоў у магутны гул, ад якога дрыжала зямля і на галовы ім сыпаўся пясок.— Зноў самалёты,— заўважыла суседка.— Не, танкі! — адразу вызначыў Данік.— Нашы ўзарвалі мост на шашы, і яны ідуць цераз рэчку каля фермы. Адразу туды выйшлі, быццам п аказаў хто...— Хіба мала яны закінулі шпіёнаў! — зноў спакойна і разважліва адгукнулася Саша.— Каб узарваць мост, пайшоў на смерць Алёша Кошалеў. Запомніце яго імя! — гэтак жа ўрачыста, як сказалі яму, вымавіў Данік і цяжка ўздыхнуў.— А ўсё адно гэта не затрымала іх... Што наша рэчка!Жанчыны не спыталі, хто такі Алёша Кошалеў і адкуль Данік усё ведае. У вогуле з таго моманту сёстры непрыкметна для сябе перасталі лічыць яго малым, за якім трэба глядзець. Цяпер ён пасталеў у іх вачах, яны слухалі яго ўважліва і, напэўна, падпарадкаваліся б любому яго загаду.— Можа, і нашы дзесь вось так,— усхліпнула суседка, пачуўшы пра смерць.— Адступаюць, адступаюць, а потым...— Няхай не адступаюць! — злосна перапыніла яе Саша.— Мой не адступае! Майму няма куды адступаць... Таму яны і трымаюцца там.— Адкуль ты ведаеш? — здзівіўся Данік.— Ты ж сам чытаў зводкі!Хворая, Саша кожны дзень прасіла брата схадзіць да чырвона-армейцаў і дастаць газету. Са страхам шукала яна паведамлення ці намёку сярод горкіх навін, што здалі Мурманск. Паведамлення такога не было. Наадварот, яна прачытала радкі, якія пераканалі, што горад, дзе служыў Пятро, не здадзены, стаіць, змагаецца. I вельмі нават можа быць, што гэта ратавала яе. З дзіцячай наіўнасцю яна верыла, што там, дзе яе Пеця, не адступаюць, там змагаюцца па-сапраўднаму. А гэтая вера нараджала іншую: што ён жывы, што ён будзе жывы. Поля лепш, чым хто іншы, разумела сястру, а таму моцна тузанула брата за рукаў і сказала нечакана:— Пайду я прынясу што-небудзь паесці. Не паміраць жа нам тутз голаду.Пад вечар на паўднёвым усходзе, куды адступілі нашы, зноў загрымела артылерыйская кананада. Усе вызначылі: за лесам, дзе пачыналася ўкраінская зямля, разгараецца бой. Гэта недалёка — кіламетраў за пятнаццаць. I Саша з надзеяй, з душэўным трапятаннем услухоўвалася ў страляніну. А можа, гэта пералом? Можа, вернуцца нашы? Але не, дарэмна яна спадзяецца, вельмі ж ужо многа ідзе іх, гітлераўцаў. Яны запаланілі вёску, шнырылі па ўсіх кутках. На вуліцы, у пяску, буксавалі іх машыны. Салдаты заходзілі ў двары, у хаты. Мабыць, ведаючы аб сховішчах, прайшлі па гародах і загадалі вяскоўцам вярнуцца ў хаты і заняцца справамі. Акупантам хацелася паказаць, што ўлада іх трывалая, што ў першыя ж гадзіны яны ўмеюць навесці належны парадак.Саша, выглянуўшы са сховішча, убачыла немца, што стаяў пад грушай з аўтаматам на грудзях, і ў жудасці адскочыла назад: салдат здаўся ёй падобны да таго, які вёў іх на расстрэл. Саша, напэўна, асталася б там, у цёмнай яме, але плакала дзіця і выдавала іх. Немец цярпліва чакаў, пакуль вылезуць усе. Поля сілком выцягнула Сашу: