Трывожнае шчасце, частка 2
— Ідзі сюды, Поля.Калі яна прыйшла, паказаў на ўслончык:— Садзіся. Пагаварыць трэба.Здзіўленая і крыху спалоханая, Поля паслухмяна села.— Давай,— кіўнуў Данік Сашы: яны так дамовіліся, што гаварыць будзе яна, яе Поля спакайней выслухае, а на яго можа адразу накінуцца.Саша села побач, плячо ў плячо, паклала руку на калена сястры.— Слухай, Поля, што мы табе скажам. Не палохайся. Не злуйся. Ты ў нас была за маці, ты нас выгадавала, і мы цябе любім, як маці. Але тут справа такая... Зразумей нас... Мы з Данікам камсамольцы, і мы не маглі інакш...— Яна панізіла голас да шэпту.— Мы звязаны з партызанамі...— I ты?! — здзівілася Поля, але не закрычала, не заплакала, а толькі сумна паківала галавой.— Што вы сабе думаеце! Ну няхай гэты сарвігалава... А ў цябе ж малое дзіця...Такія спакойныя Поліны словы падбадзёрылі Сашу і Даніка, бо чакалі яны горшага.— Поля,— зноў таямніча зашаптала Саша,— партызанскае камандаванне дало нам задание... прытуліць у сябе... у нас у хаце раненага камісара... Яму зробяць дакументы на Пецю... Быццам яго з лагера адпусцілі... — Тлумачыць далей у яе не хапіла сілы. Яна змоўкла, і ў напружанай цішыні, у якой было чуваць, як легка патрэсквае кнот газнічкі, яны чакалі, што адкажа старэйшая сястра. Поля маўчала. Данік сачыў за яе вялікім ценем на белай сцяне грубкі. Там адбілася ўсё: як яна ўздрыгнула, як адхіснулася ад Сашы, потым прытулілася зноў, як пачала павольна і панура нахіляцца яе галава.Нарэшце Поля цяжка ўздыхнула. I яны зразумелі, што яна — іх саўдзельніца, іх верны таварыш па барацьбе.Саша, адчуваючы, што вось-вось не стрымаецца і заплача, прытулілася тварам да яе пляча.Данік па-мужчынску проста пахваліў:— Малайчына ты ў нас, Поля!Ён прыехаў адвячоркам.Фурман у аблезлым кажушку спыніў худога каня каля крайняга калодзежа, недалёка ад школы, дзе размяшчаліся паліцэйскія. Ён памог вылезці з саней чалавеку ў шынялі, у летняй фуражцы, з абмоткай на шыі замест шаліка, падаў яму мыліцу і амаль пусты рэчавы мяшок. Інвалід сунуў яму нейкія грошы, і фурман павярнуў каня назад.Чалавек астаўся стаяць пасярод вуліцы, абапіраючыся на мыліцу. Левая нага яго была абута ў стаптаны кірзавы бот, на правай тоўста накручаны брудныя анучы.Убачыўшы каля калодзежа старую, што з жаночай цікаўнасцю намагалася пазнаць салдата, ён пакульгаў да яе.— Скажыце, дзе хата Фёдара Траянава? — спытаў ён.— А вунь пятая адгэтуль... Вунь, дзе вялікая таполя...— А Саша... Саша іх тут... дома?— Саша? А Божачка ты мой! — адразу здагадалася і загаласіла жанчына.— Даражэнькі ты мой! Тут яна, дома твая Сашачка!.. З дочачкай роднай! А гаротны ты мой!..«Ён ажно пахіснуўся»,— раеказвала пасля жанчына, яна хацела падтрымаць, правесці, але ён падзякаваў і «не пайшоў, не пакульгаў, а трушком пабег, хоць і на адной назе».Праз пяць мінут паўвёскі ведала, што прыйшоў без нагі муж Сашы Траянавай.Данік назіраў з вышак сваёй хаты, праз шчыліну ў страсе. Калі чалавек стаў набліжацца, ён саскочыў адтуль і паведаміў сестрам:— Прыехаў! Ідзе...Сашу, якая лічыла, што падрыхтавала сябе належным чынам да сустрэчы з гэтым чалавекам, ахапіў нейкі незразумелы страх. Яна замітусілася па хаце, не ведаючы, што рабіць, куды дзець сябе, схапіла Ленку, але адчула, што рукі трасуцца, і передала малую Полі, якая сядзела за калаўротам. Паспрабавала наводзіць парадак, перастаўляць рэчы, папраўляць падушкі.Поля сказала: