Трывожнае шчасце, частка 2

— Хлопцы!.. Хлопцы! Мы ім пакажам... Гісторыю я паўтарыў, Іван Паўлавіч... Нічога яны не ведаюць... Анютка! Згані курэй! Ух, як душна... Хлопцы, пакупаемся... Не, не... — Ён зноў застагнаў, скрыгатнуў зубамі і сказаў злосна: — Усё адно я заб"ю гэтага гада... забю... Фашыст пракляты!..Саша пяшчотна гладзіла яго руку. Непрыкметна для самой сябеяна пачала супакойваць яго ўголас:— Супакойся, Цішка, родны мой. Патрывай хвілінку. Зараз прыедзе дзядзька Аляксей. Ён павязе цябе за раку. Партызанскі ўрач зробіць аперацыю, і ты будзеш здаровы. I гэтаму гаду мы адпомсцім. За слёзы Ганніных дзяцей. За нашы слёзы. Ляжы спакойна, любы мой, табе няможна кідацца... Ляжы!..Яна не думала пра тое, што ў праўду гэтых слоў сама не верыць і што да Цішкі яны не даходзяць. Яна казала іх гэтак жа, як сваёй малой дачцэ, калі насіла яе, хворую, на руках па хаце. Змаўкаў ранены — і яна змаўкала таксама, уважліва, як належыць медыку, слухала пульс, дыхание, давала піць. Пачынаў ён трызніць — і яна зноў гаварыла ласкавыя, наіўныя словы, ператвараючыся ў жанчыну, у маці, якой вельмі балюча за пакуты дзіцяці (а Цішка ў гэты момант быў у яе ўяўленні дзіцем), несвядома жадаючы словамі прыглушыць свой уласны боль.Яна не адчувала, колькі прайшло часу, здавалася, што вельмі многа, хоць у сапраўднасці — не больш за гадзіну.Пасля працяглага супакою Цішка ціха паклікаў:— Данік!Саша нахілілася да яго твару:— Што, Цішка, што, родны? Што ты хочаш сказаць?Ён як бы прыслухаўся, стаіў дыханне, а потым, быццам вельмі спалохаўшыся, ірвануўся і голасам, які, відаць, ніхто з іх, жывых, ніколі не забудзе, паклікаў на дапамогу:— Ма-ма! Мама!I сцішыўся. Саша адчула, як мёртва павісла і адразу пахаладзела яго рука, і зразумела з нейкім дзіўным прафесійным спакоем у гэты момант, што наступіў канец яго пакутам. Яна застыла ў жалобным маўчанні, ні словам, ні рухам не парушаючы святой хвіліны развітання. Потым адкінула апратку, якой ён быў накрыты, павярнула цела на спіну (ён ляжаў на правым баку) і склала яго рукі на грудзях.Пачуўшы ў цемры, што яна нешта робіць, Данік ледзь чутным шэптам спытаў:— Што, Саша?У адказ яна голасна заплакала, слёзы, што падкаціліся да горла пасля таго, як ён паклікаў: «Мама!», вырваліся цяпер, аблягчаючыдушу.Анатоль, зразумеўшы, што здарылася, па-мужчынску ўсхліпнуў і адкінуў сценку будана.Саша здзівілася, што так светла. Праз слёзы яна ўбачыла твар нябожчыка і нават тое, як на яго чорныя, чамусьці нахмураныябровы садзяцца сняжынкі.Яна выцерла хусткай твар, паднялася і стала побач з Анатолем. З другога боку сталі Данік і Лёня. Так яны стаялі хвілін колькі, як у ганаровай варце, маўкліва, пазнаўшыя цяжкае гора страты баявога друга, яшчэ ясней усвядоміушы, на які суровы шлях яны сталі, але не пакораныя, не разгубленыя. Наадварот, у сэрцах іх з новай сілай разгараўся агонь нянавісці да ворага.Анатоль першы зрушыў з месца і, нахіліўшыся, накрыў цела прасціной, што была за маскхалат.— Што будзем рабіць, таварышы? — спытаў ён. Парыў ветру закруціў вакол іх смерч снегу, прадоўжыў паўзу ў гэтай кароткай нарадзе.— Трэба матцы сказаць,— нясмела прапанаваў Лёня.— Што ты! — адразу запярэчыў Данік.— Маці? — Анатоль як бы задумаўся.— Маці не вытрывае такога гора. У вёсцы даведаюцца, што Цішка загінуў... Загінуў у тую ноч, калі на станцыі згарэлі склады. Не, маці нельга казаць! — цвёрда скончыў ён сваё разважанне і дадаў сумна: — Няхай яна даруе нам. Мы пакажам ёй магілу пасля перамогі. А колькі матак ніколі не ўзнаюць, дзе магілы іх сыноў! Будзем хаваць Ціхана тут!