Трывожнае шчасце, частка 2

вайны не засланяў сонца, яно заходзіла, як звычайна ў жнівеньскі дзень.Зноў загулі самалёты.«Вяртаюцца, адбамбіліся, гады»,— падумаў Данікінават не стаў іх шукаць у небе — абрыдла глядзець на іх! Але што гэта за свіст? Блізкі выбух скалануў хлеў. Каля калгаснай фермы, дзе немцы зрабілі пераправу цераз рэчку, адзін за адным шугалі ўгору слупы агню і дыму. Данік убачыў свае, савецкія, самалёты з такімі роднымі чырвонымі зоркамі на крылах. Яны бамбілі пераправу.Саша і Поля выскачылі з хаты і пабеглі на гарод, у сховішча.— Гэта нашы! Нашы! — радасна крычаў ім Данік: яму здавалася недарэчным хавацца ад сваіх бомб. Хіба могуць яны пацэліць у сваіх?Саша спынілася каля сховішча і, з Ленкай на руках, упершыню без страху сачыла за бамбёжкай. I ўпершыню ў гэты цяжкі, трагічны дзень яна з удзячнасцю падумала пра сваіх — пра гэтых вось лётчыкаў. Надзея, якая з"явілася, калі яна пачула кананаду, загарэлася з новай сілай: а можа, і сапраўды гэта пералом? Можа, нашы наступаюць?Самалёты хаваліся за лесам і з"яўляліся зноў, заходзячы на цэль па некалькі разоў. Бомбы трапілі ў кароўнікі, і яны гарэлі яркім полымем. А крыху воддаль ад пажару гарэў агромністы шар сонца. У небе натужліва вылі і звінелі маторы, трашчалі кулямёты: недзе за хмарамі і дымам ішоў паветраны бой.Поля клікала Даніка. Але таго і след прастыў.— Гэты хлопец у магілу мяне звядзе,— скардзілася і плакала яна. Саша маўчала: яна не адчувала асаблівага хвалявання за брата,і ёй было няёмка праз гэта. Дарэчы, яна не хвалявалася так, як Поля, і за бацьку, які пайшоў у армію. Няўжо яна стала такой эгаісткай, што, акрамя дачкі і мужа, больш ні аб кім з блізкіх не думае, не турбуецца за іх лес? Не, гэта нешта іншае. Бацька выконвае свой абавязак. А Данік... ён не маленькі, як думае Поля...У хату яны не пайшлі больш — начавалі ў сховішчы. Данік вярнуўея позна ўвечары, калі нават кананада сціхла. Ён нічога не адказаў на папрокі старэйшай сястры. Але калі прымасціўся на саломе побач з Сашай, яна сэрцам адчула, як моцна ён узрушаны, і чамусьці асаблівая павага да брата агарнула яе. Яна моўчкі пагладзіла яму руку. Ён сціснуў яе пальцы і горача прашаптаў:— Цяпер я ведаю, дзеля чаго пайшоў на смерць Алёша Кошалеў... Ты знаеш, колькі нашы накрышылі іх?.. Каб ты бачыла! Там стоўпілася столькі машын, танкаў... тэхнікі рознай... А нашы як далі! Адны трэскі ляцелі... I зброі навокал рознай!..Раніцой, калі яны з Поляй адважыліся перайсці ў хату і палілі ў печы, каб згатаваць якое-небудзь снеданне, Данік прыбег з такім выглядам, што Саша ахнула ад радасці:— Нашы?.. Хлопец панурыўся.— Не.— Аднак вочы яго блішчалі.— Але каб ты бачыла, колькі іх вязуць адтуль, раненых і забітых! Машына за машынай! Як дровы — навалам... У школе шпіталь робяць...На самым світанні кананада за лесам узнавілася і гадзіны дзве грымела яшчэ больш моцна, чым учора. Сашы здавалася, што грыміць яна не мацней, а бліжэй, і надзея, што патухла за ноч, зноў зацяплілася ў яе сэрцы. Але раптам кананада сціхла. Вельмі раптоўна — быццам лопнула нейкая струна. Цішыня гэтая балюча ўдарыла Сашу. Яна кінула карміць дзіця, шэптам спыталася ў сястры:— Што гэта, Поля? Чаму яны сціхлі?— Сціхлі... Кажуць, калі пушкі сціхаюць, то пачынаецца наступленне...— Хто? Хто наступав, Поля?— А хто ж іх ведае, Саша,— уздыхнула сястра.— На вайне, што ў карцёжнай гульні.У гэты момант і ўбег узрушаны Данік.