Трывожнае шчасце, частка 2
Саша ўбачыла, як Лялькевіч сціснуў калена каваля, і той змоўк. Яны прыслухаліся да крокаў на вуліцы, да шчадровак.— Не асуджаеш, Уладзімір Іванавіч, маю выдумку з шчадраваннем? — спытаў каваль пасля хвіліны маўчання і, не чакаючы адказу, растлумачыў: — Хацелася мне хлопцаў разам сабраць так, каб гэтыя ганчакі не западозрылі ні ў чым. Яшчэ тыдзень назад пайшоў я да Гуся, спытаў дазволу, ці можна аднавіць старыя народныя традыцыі. Ты думаеш, пень гэты сам вырашыў? Трасца! Паехаў да гаспадароў сваіх — немцаў... А там, відаць, хітры гад сядзіць: даўзагад — аднаўляць і падтрымліваць усё, што звязана з рэлігіяй, з верай. Паліцаі гэта разнеслі па сяле. I ведаеш, які вынік? Вырашылі нашы бабулі адкрыць сваю царкву. А папа няма. Вось і з"явілася ўчора дэлегацыя да мяне — запрашаюць заняць гэтую высокую пасаду. Хо-о-о! — Каваль забыўся і рагатаў — быццам сыпануў бульбу аб падлогу.Лялькевіч ляпнуў яго па плячы:— Цішэй вы, гром пятроўскі! Што ж вы адказалі?— Прыняў дэлегацыю з павагай і... дыпламатычна адмовіўся. Не маю права, кажу, я — расстрыга.— I цяпер нельга паправіць?— Што?— Каб стаць вам папом?Каваль вытрашчыў на Лялькевіча вочы:— Чакай! Вы лічыце, што гэта нам патрэбна?— Думаю, што не зашкодзіла б. Нашым людзям было б лягчэй прыходзіць да папа, а яму — ездзіць у горад, у суседнія вёскі. I наогул сустракацца з рознымі людзьмі, «паладзіць» з уладай. Не карысна хіба?Каваль ляпнуў сябе далоняй па лбе:— Ах ты, ліха мае! Як жа гэта я, такі мудрэц і хітрэц, не дадумаўся! Вось праўду кажуць, век жыві — век вучыся. Пабаяўся, што рыза мая не спадабаецца хлопцам. Яны любяць каваля і рыбалова... Добра, Уладзімір Іванавіч, паспрабую пачаць перагаворы...Калі абмеркавалі падпольныя справы, каваль раптам прапанаваў:— Давай спяём, Уладзімір Іванавіч, што-небудзь.— Што вы!— Камісар нават разгубіўся ад такой нечаканай прапановы.— Пачуюць. Што падумаюць? У такіх умовах. Ды яшчэ перад святам.— А мы так, каб ніхто не пачуў.— Каваль пасунуўся на ляжанцы да глухой сцяны і, не чакаючы згоды, ціха заспяваў:За Сйбіром сонце сходить...Хлопці, не зівайте... Лялькевіч не вытрымаў, падцягнуў:Ви на мене, Кармелюка,Всю надію майте!.. Так, напаўголаса, праспявалі куплеты два. Аляксей Сафронавіч уздыхнуў, пахваліў, як той казак:— Добра, сынку! Эх, ірвануць бы нам з табой на поўны голас! — I, нахілўшыся да Лялькевіча, заспяваў яшчэ цішэй, без слоў, «Свяшчэнную вайну».Сашу быццам удары л а токам — скалануўся, уздрыгнуў кожнынерв.Гэтую песню яна ўпершыню пачула некалькі дзён назад: тут жа, у гэтым закутку, у такі ж вячэрні час, гэтак жа амаль шэптам Лялькевіч навучаў Даніка спяваць яе. I вось ужо спявае каваль. Не, не адзін ён! Спявае камісар — Саша чуе яго голас. I сама яна таксама спявае, суровая мелодыя гучыць у душы, у галаве, запаўняе ўсю яе істоту. Яна падышла да спевакоў, засланіла іх ад акна. Але песня змоўкла. Аляксей Сафронавіч гнеўна прашаптаў:Гнилой фашистской нечистиЗагоним пулю в лоб,— і саскочыў з ляжанкі.— Пара мне ісці. Хлопцы чакаюць. Каб яны часам не выбрыкнулі чаго-небудзь без мяне.— Хлопцаў беражыце, Аляксей Сафронавіч,— з бацькоўскім клопатам папрасіў Лялькевіч.к к кАднойчы Данік і Цішка ўскочылі ў хату вельмі ўзрушаныя. Данік цягнуў сябра амаль сілком. Той асабліва не ўпіраўся, але нагадваў раз"юшанага звярка: маленькі, у расшпіленым кажушку, у вялікіх стаптаных валёнках, ён выглядаў нейкім дзікаватым, натапыраным.