Трывожнае шчасце, частка 2

— Вылазь, дурная! А то, чаго добрага, яшчэ стрэляць сюды... Немец, убачыўшы яе з дзіцем, прыветліва заківаў галавой,заўсміхаўся:— О , мутэр!Але Саша не верыла гэтай прыветлівасці, усмешкам і хавалася за Даніка. А хлопец глядзеў на ворага з нянавісцю.Не ме ц, мабыць, прачытаў гэтую нянавісць у яго вачах, бо раптам нахмурыўся, зусім іншым тонам выгукнуў: «О-о!», пагразіў Даніку кулаком, дулам аўтамата паказаў на хату:— Лос!..Ён давёў іх да хлява і пабег у суседні двор, дзе весела рагаталі яго сябры. Траянавы хутка зразумелі, чаму там такі рогат: з немцамі гутарыў «па-нямецку» дзед Андрэй, іх сусед. Гэты дзівакаваты і надзвычай балбатлівы дзед у Першую сусветную вайну, будучы ўжо немаладым чалавекам, абознікам, трапіў у палон і гады два прабыў у Нямеччыне. Цяпер дзед паказваў сваё веданне чужой мовы. Неўзабаве, калі немцы, добра нарагатаўшыся, разышліся, дзед з"явіўся ў хаце Траянавых, вясёлы, жвавы.— А што, не казаў я вам? — выгукнуў ён з парога.— Я заўсёды казаў, што немцы — народ культурны. Ты глядзі, якую запальнічку мне падарылі. Фіць! — Дзед пстрыкнуў запальнічкай і задаволена, як дзіця, засмяяўся.— Дзе Саша? Няхай не дрыжыць, дурная. Гэта на яе нейкія бандыты напалі. У сям"і, кажуць, не без вырадка. Бандытыўсюды ёсць...Саша, вярнуўшыся ў хату пасля таго, як немцы выгналі іх са сховішча, адразу ж залезла з дачкой на печ, загарадзілася рознымі лахманамі, каб не было відаць. Дзедавы словы вельмі балюча ўразілі яе. У той час, калі сэрца аблівалася крывёю ад вялікага гора і крыўды, ажно думкі блыталіся ў галаве, гэты стары блазен быццам радуецца ды яшчэ выхваляецца нейкай цацкай... Як яму не сорамна! З глузду ё н з"е хаў, ці што? Саша не вытрывала, шэптам, але з болем, з душэўным крыкам папрасіла:— Сціхніце, дзед! Гора прыйшло, а вы... Няўжо вы не разу мееце, што здарылася?— А дзед за запальнічку гатовы ўсё прадаць,— злосна кінуў Данік, які дагэтуль лічыў дзеда Андрэя сваім лепшым другам.Стары, відаць, зразумеў недарэчнасць свайго ўчынку і спалохана замахаў рукамі:— Што гэта вы! Хіба я не рускі чалавек? Гэта я толькі дзеля таго, каб Саша вельмі ўжо так не баялася... Што не ўсе яны такія, ёсць культурныя...— Пабачым іх культуру...— адгукнулася Поля, якая маўкліва і, як заўсёды, старанна прыбірала ў хаце — падмятала тырсу, крэйду, што насыпаліся ад выбухаў.— Пабачым, пабачым,— згадзіўся дзед і з незвычайнай для яго паспешлівасцю, быццам баючыся нейкай крамолы, выскачыў з хаты.— Стары дурань! — вылаяўся Данік і, узрушаны, таксама пайшоў на двор.За лесам няспынна грымела кананада. Данік разумеў, што там — вялікі бой, можа, нават такі, як бітва пад Барадзіно (хлопец прадаўжаў мысліць гістарычнымі катэгорыямі), інакш немцы не кідалі б столькі авіяцыі: эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў і штурмавікоў праносіліся над шашой і лесам, і зямля ўздрыгвала ад моцных глухіх выбухаў. Думкі і сэрца хлопца былі там, дзе грымелі гэтыя выбухі. Ён нават у глыбіні душы пашкадаваў, што такі бой разгарэўся не каля іх вёскі; тады, магчыма, і яму ўдалося б прыняць нейкі ўдзел і веска праславілася б, як Барадзіно.А немцы ўсё ішлі ды ішлі, і здавалася, не будзе канца плыні машын, танкаў, пяхоты. I ўсе яны спяшаліся туды, дзе грымеў бой, у вёсцы не затрымліваліся і нікога не чапалі. Аднак Данік, хоць і не адчуваў больш страху перад імі, лічыў, што лепш усё-такі не мазоліць ім вачэй. Ён залез на вышкі ў хляве і назіраў адтуль. Пад вечар неба праяснілася, вялікі, ярка-чырвоны, быццам абмыты, шар выкаціўся з хмар і каціўся над далёкімі лугамі, каб неўзабаве ўпасці ў Сож. Дым