Трывожнае шчасце, частка 2

— Вось якое нутро ў цябе! Не ведала. Значыцца, ты спадзяешся, што немцы за тваю службу маёнтак табе дадуць? Панам зробяць? А мы будзем батрачыць у цябе... так?Поля спалохана падавала Сашы знакі: маўчы, каму ты гаворыш, думай!Кузьма заўважыў гэтыя знакі.— Што ты там моргаеш, Поля? Баішся? Не бойся. Я ж не чужы — брат... Я сваіх не пакрыўджу. Толькі каб мне сваякі ножкі не падстаўлялі... Падтрымаеце мяне — будзеце жыць і гора не мець... А што думае Саша — гэта мне і так вядома. Нічога... Перамелецца —мука будзе. Людзі не адразу разумеюць...— Адзін ты адразу разумны стаў,— зноў не вытрывала Саша. Ён не адказаў на гэты закід — гаварыў далей:— А батракамі ніхто вас рабіць не думае. Кожны будзе жыць, як ё н хоча. Ніхто не будзе стукаць у вокны: выходзь на работу! Ты на доктара вучылася — ідзі працуй доктарам. Я ўжо гутарыў у воласці з бургамістрам, каб медпункт у нас зноў адкрыць. Для цябе, Саша, месца... Гарантую!— Дзякуй за ласку! — з горкай іроніяй адказала Саша, з нейкай дзіўнай асалодай адчуваючы, як расце ў ёй непрыстойнае жаданне — плюнуць браціку ў чырвоную п"янаватую фізіяномію.— Ты ж не немцаў будзеш лячыць — сваіх людзей...— Не чапай яе, Кузьма,— рашуча запярэчыла Поля, звяртаючыся, аднак, да паліцэйскага ветліва.— Яна нездаровая. Не трэба ёй працаваць... Як-небудзь так пражывём.— Пратэстуеце? — кісла ўсміхнуўся Кузьма.— Ну што ж, пратэстуйце. Толькі,— ён пагразіў пальцам,— глядзіце ў мяне, каб з гэтай хаты не выходзіла ні слова, ні яшчэ што. Ты, Поля, разумная дзяўчына. Я цябе ведаю і спакойны. А ты, Саша, глядзі, язык не распускай. Я за цябе адказваць не жадаю. Помні: непарадкаў ніводная ўлада не любіць.— Не бойся, Кузьма, мы не падвядзём,— заспакоіла яго Поля. Саша адчувала, што калі пойдзе гаворка далей, то сварКі ім непазбегчы, можа і горшае што здарыцца. А таму, узяўшы з калыскі Ленку, дэманстрагыўна палезла на печ. Яна заўсёды там хавалася, калі, здаралася, у хату заходзілі немцы. Цяпер яна вырашыла, што будзе гэтак жа хавацца і ад паліцэйскіх, у тым ліку і ад Кузьмы. Няхай ведае, якая ў іх улада. А гутарыць з ім — прыніжаць сваю годнасць. Больш яна не скажа ні слова. Чаму ён сядзіць? Ішоў бы прэч хутчэй! Навошта Поля заводзіць з ім гаворку: пра здароўе цёткі, пра надзелы зямлі?У хату ўвайшоў Данік.— А-а, Даніла! Здароў, брат! — Кузьма падняўся насустрач, высока ўзняў руку, каб ляпнуць далоня ў далоню, пасяброўску, з размаху. Але Данік працягнуў руку не адразу, і шчырага прывітання, як чакаў Кузьма, не атрымалася. А Данікаў позірк, нахмураны, непрыветлівы, спадылба, урэшце вывеў паліцая з раўнавагі.— Што ты на мяне ваўком глядзіш? — спытаў ён спачатку ціха, потым злосна крыкнуў на ўсіх: — Што вы на мяне ўсе так гледзіцё? Як на ворага... Што я вам зрабіў? — Акрамя злосці, у гэтым выкрыку былі роспач і страх.— Гэта табе здаецца, Кузьма,— проста, па-сваяцку, але як старэйшая малодшаму сказала Поля.— Даніла на ўсіх так глядзіць. У яго характар такі.Але Кузьма ператварыўся ўжо з брата ў суровага начальніка паліцэйскай варты, які адчуваў сваю ўладу над людзьмі. Ён караў за позірк, які яму не спадабаўся.— Вось што... ты, брат,— злосна кінуў ён Данілу,— не думай, што мне невядома, чаго ты па лесе бадзяешся... Людзі бачылі. Зараз жа здай усё, што знайшоў... А то я буду з табой іначай гаварыць!Юнак пільна паглядзеў на паліцэйскага, і раптам твар яго расплыўся ад шырокай задаволенай усмешкі.