Трывожнае шчасце, частка 2

— Мне варта было б пакрыўдзіцца! Які я стары! — пажартаваў Аляксей Сафронавіч і, панізіўшы голас амаль да шэпту, пачаў дакладваць аб справе: — Значыцца, так, Уладзімір Іванавіч, каб не траціць часу... У Гомелі я быў, праўда, на завод не трапіў — немец арганізаваў там рамонт танкаў, паставіў варту... Але з людзей сяго-таго знайшоў... Мала сапраўдных людзей асталося — заводы эвакуіраваны, рабочы клас выехаў у тыл. Але чалавек трох знайшоў. Надзейныя людзі — дружбакі мае колішнія, з якімі я працаваў некалі. Арганізацыі ў іх пакуль што няма, але цяпер будзе, калі я ўсё ім расказаў... Людзі рвуцца помсціць. Галоўнае — зрабіць пачатак, каб было ядро. За гэтых людзей ручаюся.— Добра. Няхай арганізуюцца вашы сябры. Будзеце трымаць з імі сувязь... Пасля звяжам іх непасрэдна з атрадам. З такіх груп мы павінны стварыць у горадзе моцную баявую арганізацыю. Такое ўказанне партыі. Добра, Аляксей Сафронавіч. Дзякую за ўсё.— Няма завошта, Уладзімір Іванавіч. Усе служым трудавомународу.Саша стаяла каля прыпечка, як на варце, падкладала ў агонь трэскі, здымала з варыва пену і слухала іх ціхую размову. У душы яе расло нейкае ўрачыстае захапленне: відаць, ад таго, што разам з імі такі чалавек, як каваль, і, напэўна, яшчэ ад таго, што камісар даверыў ёй тое, што хлопцы чамусьці хавалі, даверыў нават больш — надзвычай сакрэтныя планы. У вогуле з яго прыходам Саша адразу зразумела, сэрцам адчула, які велізарны размах набывае барацьба супраць ворага, як шырока яна разгортваецца. I гэта, нягледзячы на ўсе яе асабістыя перажыванні, радасна акрыляла, быццам яна паднялася высока-высока і ўбачыла шырокія прасторы, на якіх разгараўся агонь змагання. Мацнела яе вера ў блізкую перамогу. Вера гартавала волю, надавала мужнасці. Цяпер кожны факт, які сведчыў пра разгортванне барацьбы, прыносіў ёй радасць. «Вы хацелі скарыцьнас, паставіць на калені, дык вось вам — атрымлівайце!» — з нянавісцю думала яна пра акупантаў. Каваль-падпольшчык чамусьці ўзрадаваў яе.Ён сядзеў на ляжанцы і, нахілўшыся да Лялькевіча, які прымасціўся ніжэй, на ўслончыку, глуха бубніў (гаварыць шэптам ён не ўмеў):— Думалі мы з хлопцамі, як вы раілі, каго яшчэ можна ўцягнуць у арганізацыю. Безумоўна, людзей добрых многа. Але я за асцярогу. Покуль што прапаную двух хлопцаў: Паўліка Катуха і Лёню Давыдзенку. Аляксандра ведае іх,— кіўнуў ён на Сашу.— За гэтых хлопцаў я ручаюся. Рыбаловы!Лялькевіч прыглушана засмяяўся:— Рыбалоў — найвышэйшая атэстацыя?— Рыбаловы — мае лепшыя сябры. А сяброў сваіх я ведаю, Уладзімір Іванавіч.— Добра. Прымайце. Але дамовімся так: пра тое, што ў арганізацыі Аляксандра Фёдараўна і Даніла, няхай новыя не ведаюць... Пакуль што.— Данілу схаваць нельга.— Трэба, пакуль не праверым людзей у баі. А што да Аляксандры Фёдараўны, то пра яе наогул, думаю, не трэба гаварыць усім членам арганізацыі.— Значыцца, мне наканавана ўвесь час ад сваіх хавацца? — спытала Саша як бы ў жарт, але з прыкметнай ноткаи крыўды ў голасе.— Ад немцаў, Аляксандра,— прагудзеў у адказ каваль.— Ад паліцаяў. А свае будуць ведаць. Не цяпер — пасля даведаюцца. Берагчы цябе мыбудзем, як вока... Не забывай, што ў тваіх руках — не адно тваё жыццё... I без таго ты робіш вялікую справу.— Што я там раблю!— Не кажы! Выратаваць, вылечыць, схаваць аднаго радавога савецкага байца — гэта ўжо, брат ты мой, подзвіг. А Уладзімір Іванавіч...