Трывожнае шчасце, частка 2
— Ясна, Уладзімір Іванавіч,— ціха адказаў Данік.— Пісталет у цябе, Ціхан, я забіраю, каб ты не нарабіў глупства. I на першы раз папярэджваю.Юнак цяжка ўздыхнуў: шкада было расставацца з пісталетам, які ён знайшоў яшчэ тады, калі яны з Данікам збіралі зброю на месцы бітвы. Пісталет ужо неаднойчы паслужыў яму як зброя пометы завялікія крыўды народа.Можа, на адну хвіліну заснула Саша ў тую ноч і адразу ўбачыла сон. Бяскрайняе і роўнае-роўнае, без узгорачка, без куста, заснежанае поле. Яна ўзіраецца да болю ў вачах у гэтую белую роўнядзь і... раптам бачыць: па пол і ва ўсім белым паўзе чалавек. Яна пазнае Пецю. Ён працягвае да яе рукі, просіць дапамогі, нешта крычыць. Яна хоча закрычаць у адказ і... не можа — няма голасу. Яна бяжыць насустрач, але ўзнімаецца страшэнная віхура. Саша змагаецца з ветрам, выбіваецца з апошніх сіл, але з жудасцю заўважае, што віхура адносіць яе назад, яна не набліжаецца да Пеці, а аддаляецца ад яго. I ён астаецца адзін еярод гэтага страшнага поля.Саша прачнулася, аблітая халодным потам. Сэрца калацілася так, быццам сапраўды яна толькі што доўга бегла, змагаючыся з віхурай.За акном шуміць вецер. Таполі ажно звіняць абледзянелым голлем, шоргаюць ім аб страху хаты. На шыбах шархаціць сухі снег.«Гэта добра, што такая ноч»,— успомніла яна словы Лялькевіча і адразу пачула яго самога: ён піў ваду каля дзвярэй, дзе стаяла вядро. Напіўся і асцярожна, без мыліцы, каб не стукаць, трымаючыся за лаву і за сцяну, пачаў прабірацца да ложка.«Трэба ставіць яму ваду. Як гэта мы не здагадаліся?» — падумала Саша і шэптам паклікала:— Уладзімір Іванавіч!Ён не адказаў, стаіўся недзе на паўдарозе — хацеў схітраваць.— Уладзімір Іванавіч! Можа, вам нездаровіцца, што вы ўжо двойчы п"яце ваду?— Не, Саша, я здаровы. Мне проста не спіцца, і я тупаю па хаце.— А я заснула.— Вы крычалі ў сне.— Я сасніла страшны сон. Бачыла Пецю. Ён поўз па полі.— Вы думалі пра хлопцаў, як будуць яны паўзці да склада, таму вам прыснілася гэта.Каля стала заскрыпеў услончык — Лялькевіч недзе там сеў.— А мне, зразумейце, цяжка. Цяжка адчуваць сваю бездапа-можнасць. Мне хочацца... мне трэба быць разам з хлопцамі. Яны такія маладыя і нявопытныя!На ляжанцы ўздыхнула Поля — таксама не спала. Але яна нічога не сказала, таму і яны змоўклі....Дні тры назад каваль, які стаў-такі папом, заглянуў даЛялькевіча і сказаў:— Іванавіч, хлопцы даўно замахваліся на хлебныя склады на станцыі. Немцы да ліха нарабаванага збожжа туды навезлі. Я доўга прыглядаўся і ўсё стрымліваў хлопцаў — небяспечна, не вельмі склады загарацца зімой. А цяпер ёсць магчымасць... Я сёння быў там, на пахаванні стрэлачніка. Магчыма, каб не выстаўляць дадатковы пост, немцы, дурні, падсунулі пад самы склад, на запасную каляю, бензацыстэрну. Адну «хлапушку» пад гэтую цыстэрну — і ўсё да Бога: і бензін і склад! Дарэчы, падае барометр, гудзяць ногі. Трэба чакаць мяцеліцы. Нам — на руку.— Вось гэта ўжо будзе залп! Ён будзе далека чуваць і відаць,— сказаў Лялькевіч.Дачакаліся дня, калі пайшоў снег, і позна ўвечары хлопцы рушылі на заданне. Пайшло пяць чалавек: Анатоль, Данік, Ціхан, Павел і Лёнік. Але план аперацыі абмяркоўвалі з камісарам толькі Данік і Цішка. Анатоль не прыйшоў з меркаванняў канспірацыі, а новыя члены арганізацыі, як было дамоўлена, нічога не ведалі пра Лялькевіча і Сашу.Саша ведала ўсе дэталі гэтага плана. I станцыю, якая знаходзілася кіламетраў за дзевяць ад іх вёскі, за лесам, яна добра ведала. Таму яе ўяўленні былі такія яскравыя, быццам раскрыліся сцены хаты, расступіўся лес і яна ўсё бачыць наяве. Вось хлопцы выйшлі з лесу і па глыбокім снезе абходзяць пасёлак. Добра, што ідзе снег і замятае адразу сляды. Вось яны ляглі ў кустах на беразе ручая. Адгэтуль да склада нейкіх метраў трыста. Правяраюць зброю. Далей паўзуць толькі трое — Анатоль, Цішка і Данік, захутаўшыся з галавы да ног у белыя балахоны, пашытыя ёю, Сашай, з тых накрухмаленых, прапахлых нафталінам прасцін, якія набывала яшчэ іх нябожчыца маці ў пасаг дочкам. Каля штабялёў бярвення, што навалены па гэты бок чыгункі, якраз насупраць склада, астаецца Анатоль, узброены нямецкім аўтаматам: у выпадку чаго ён павінен прыкрыць адыход хлопцаў. Далей паўзуць двое — Данік і Цішка. Самае цяжкае — перабрацца цераз пуці. Але яны перабіраюцца. I вось ужо стаіліся за вуглом склада, чакаюць, калі вартавы-немец, які ходзіць вакол склада, наблізіцца да іх. Саша не хоча бачыць, як Данік ударыць яму ў спіну нямецкім кінжальным штыком, а Цішка адразу заткне рот, каб ён не закрычаў. Яна заплюшчвае вочы... і сапраўды прапускае гэты момант. Вось немец ужо ляжыць. Хлопцы падкладваюць пад бензацыстэрну міну і ўжо не паўзуць, а бягуць назад... Тонуць у гурбах снегу, падаюць, зноў падымаюцца... Хутчэй, хлопчыкі! Хутчэй! Каб снег замёў вашы сляды...