Трывожнае шчасце, частка 3
Нехта даволі груба пацягнуў мяне за гімнасцёрку і злосна загадаў:— Вылазьце, чорт вазьмі!Я высунуў з-пад лафета галаву і ўбачыў перад сабой камандзіра дывізіёна маёра Ярмілава. Дух дысцыпліны адразу ўзняў мяне на ногі. Я падхапіўся, выпрастаўся, папраўляючы гімнасцёрку.— Чаму не страляеце?— З-з-за-заклініла, т-таварыш маёр...— Я ніколі ў жыцці не заікаўся, а тут пачуў, што заікаюся, бо зубы ўсё яшчэ ляскалі, быццам выцягнулі мяне не з-пад лафета, а з ледзяной вады.— Што заклініла? — глянуў ён на затвор і закрычаў: — Выбіць! Не ведаеце, што рабіць! Баннік у рукі! Хутчэй! — Маёр тупнуў нагой, убачыўшы маю нерашучасць.Баннік — гэта пяціметровы шомпал — ляжаў на брустверы, на рагульках. Я выскачыў з катлавана. Камандзір дывізіёна сам апусціў ствол пушкі, адначасова загадваючы нумарам заняць свае месцы.Я асцярожна ўсадзіў баннік у ствол. Восем месяцаў нас вучылі, што выбіваць патрон баннікам небяспечна — снарад можа разарвацца. I раптам я павінен выбіць яго... Загінуць ад свайго снарада пры першай сустрэчы з ворагам... Хіба можа быць больш недарэчная, больш крыўдная смерць?— Выбівайце ж! — закрычаў маёр.Угары зноў зараўлі маторы. Я задраў галаву і.. . зноў убачыў усё тыя ж крыжы... Злавесныя крыжы! I нейкая неразумная, адчайная рашучасць апанавала мяне ў гэты міг: усё адно ад чаго паміраць! Адступіўшы, праўда, крыху ўбок, з усёй сілай штурхнуў баннікам у снарад. I застыў, чакаючы, што здарыцца: разнясе мяне ўсяго ці толькі адарве рукі? Нічога не здарылася. Цяжкі унітарны патрон вылецеў з магазіна. Маёр злавіў яго і перадаў сяржанту. Потым, глянуўшы ўгору, закрычаў мне, але ўжо не ўладарна, не злосным, аўстрывожаным голасам:— Назад! У катлаван!Я выхапіў баннік, і ён... пераламаўся недалёка ад маіх рук, а з-пад ног у мяне, ад камення, пырскнулі іскры. Я ў жаху адкінуў абломак і, паваліўшыся на зямлю, скаціўся ў катлаван.Маёр падхапіў мяне на рукі.— Ранены, таварыш курсант?Ён спытаў так па-чалавечы хораша, ласкава, што я нічога не мог адказаць — праглынуў салены камяк. Як маленькаму, захацелася прытуліцца да грудзей гэтага дужага і смелага чалавека.— Цэлы? Доўга жыць будзеш! Па табе фашыст біў... Бачыш, баннік, сукін сын, перасек чаргой.— Маёр трасануў мяне за плечы, прыветліва ўсміхнуўся і, агледзеўшы неба, сказаў: — Ну, здаецца, адбой. Доўга яны віселі над намі.Калі неба, бясхмарнае паўночнае неба, стала чыстае і ціхае, маёр пастроіў батарэю. Панурыя, з пазелянелымі тварамі стаял! курсанты: відаць, ва ўсіх быў такі ж прыгнечаны і цяжкі настрой, як і ў мяне. Маёр спакойна прайшоў паўз строй, аднаму паправіў рэмень, другому змахнуў з грудзей пясок; хітрая і добрая ўсмешка хавалася ў зморшчынках каля вачэй.— Што, атрымалі баявое хрышчэнне? Страшна? — Строй маўчаў.— Страшна, безумоўна,— адказаў ён сам за ўсіх.— Першы бой самы страшны, я помню. Але зарывацца ў зямлю насамі нам, зенітчыкам, не дазволена...Лейтэнант Купанаў, які стаяў побач з камандзірам дывізіёна, пачырванеў, як дзяўчына, выцягнуўся.— Вінаваты, таварыш маёр.Наш камбат — тыповы вайсковец, узорны ва ўсіх адносінах афіцэр: падцягнуты, акуратны, лаканічны ў словах, у меру суровы і мяккі, заўсёды справядлівы, а галоўнае — усе ўмее: не было, здавалася, такой справы, якой ён не зрабіў бы. Нізкі ростам, шчуплы, ён, аднак, хутчэй за ўсіх зараджаў гармату, дакладнеи за ўсіх працавау на дальнамеры і прыооры, лепш за ўсіх страляў з вінтоўкі і пісталета; ён вучыў нас абіраць бульбу хутка і эканомна; ён у тры разы хутчэй наматваў абмоткі і выбягаў па трывозе, чым самы спрытны і ўвішны з нас — масквіч, спартсмен Раман Войтаў. Мы любілі лейтэнанта і паміж сабой называл і Напалеонам. Асабліва мы, вальналюбцы, паважалі яго за тое, што ён ніколі не губляўся ні перад якім начальствам, ні перад якой інспекцыйнай праверкай, няхай бы яе рабіў хоць сам маршал. Заўсёды Купанаў паводзіў сябе спакойна і ўпэўнена.