Трывожнае шчасце, частка 3
«На аэрадром», — адзначыў я.Пачалі агонь караблі.Нарэшце і ў нас доўгачаканае: «Ёсць сумяшчэнне».— А-а-онь!У пе ршым залпе «рассыпалі гарох». Камандзір батарэі злосна закрычаў, але тут жа сам сябе асек чарговай камандай — лаяцца няма калі!Быццам тым снопам агню, што вылятаў з гарматы, апякала думка: я, камандзір, зусім непатрэбны, лішні і толькі замінаю трубачным! Сапраўды, мне няма чаго рабіць. Ці, можа, я забыўся на свае абавязкі? Назіраць за работай нумароў... За цэлямі... Я назіраю... Добра назіраю... Перад фашистам! ўзнікла заслона разрываў. Няўжо разбілі іх строй? Не, відаць, яны проста перастройваюцца перад заходам на аб"ект. Не, усё-такі яны рассыпаліся. Відно, як ад фюзеляжаў адна за адной аддзяляюцца бомбы і ляцяць... д"ябальскі павольна ляцяць... Свіст... Выбухі... Бомбы рвуцца ў розных канцах горада. Усё-такі гэта не прыцэльная бамбёжка! Ад усведамлення гэтага прыйшла ўпэўненасць.Я закрычаў:— Так іх, хлопцы! Так гадаў! Муха! Сумяшчай!Я знайшоў сабе занятак — выкідаў за бруствер пустыя скрынкі, адчыняў новыя. Мяне захапіла работа Астахава. Гэты чалавек не ваяваў, а сапраўды працаваў — так спакойна ён зараджаў і страляў. Спачатку здавалася, што ён робіць гэта залішне павольна. Але ніводнага разу ён не спазніўся са стрэлам, а заўсёды, зарадзіўшы, яшчэ нейкі міг чакаў каманды, трымаючыся за ручку спуску.Залпы настроіліся, і я падумаў, што тут страляюць лепш, чым стралялі мы на вучэбнай батарэі. Мне нават стала трошкі крыўдна. Праўда, у іх было больш баёў. Аднак гэтыя людзі неяк спакайней сябе паводзяць...I раптам усё паляцела да д"ябла. Пачалося з крыку разведчыка:— Самалёты над чацвёртым!Некалькі «Ю-87» зайшлі з усходу і знянацку атакавалі батарэю. Яны спікіравалі з дзікім свістам; пасля мы даведаліся, што разам з бомбамі фашысты кідалі рэйкі і пустыя бочкі, каб нагнаць больш панікі. Адна бомба разарвалася зусім блізка, нас абдало гарачым паветрам і абсыпала зямлёй. Стральба з прыборам разладзілася. Праз выбухі, стракатанне кулямётаў, крыкі я пачуў каманду Сеўчанкі:— Прамой наводкай!Я паўтарыў яе для свайго разліку:— Па самалёту — прамой!..Але Муха, аглушаны, спалоханы, падсунуў галаву пад аптычны прыбор, быццам такім чынам мог закрыцца ад бомбаў і куль, згорбіўся і не рэагаваў на каманду.Я схапіў яго за плечы:— Прамой! Муха! — I вылаяўся, злосна, груба, як, бадай, не лаяўся ніколі ў жыцці.Але Муха ў адказ яшчэ больш згорбіўся і ўтуліў галаву ў плечы, бо ў гэты момант зноў над намі завыў пікіроўшчык. Я глянуў угору і, як у першым баі, убачыў чорныя крыжы ў жоўтых кругах. Быццам хваляй ад выбуху, ударыла ў сэрца, у галаву нянавісць, лютая злосць на гэтыя крыжы, а потым — на Муху. Я рвануў яго з сядзення і шыбнуў на снарадныя скрынкі, а сам уміг апынуўся на месцы наводчыка, адразу злавіў самалёт, падвёў пад скрыжаванне нітак у оптыцы.— Цэль злоўлена! Агонь!Малайчына Астахаў! Стрэл грымнуў без затрымкі. Другі — так хутка за першым, што я, аслеплены ўспышкай, не ўправіўся зноў злавіць цэль.— Зараджаючы! Каманду!..I Астахаў, гэты спакойны і разважлівы каваль, пачуў мае словы і зразумеў іх сэнс, хоць у гэты момант зноў недзе блізка рваліся бомбы інад нашымі галовамі ляцелі снарады сусед няй гарматы.— Цэль... А-а-онь! — не зусім па правілах камандаваў я. Але Астахаў добра разумеў: «цэль» —зараджай, «онь» — страляй. I раптам бачу, што пад самалётам, які я вёў у