Трывожнае шчасце, частка 3
аптычным прыцэле, шуганула полымя, мусіць, выбухнуў бензабак, і ахутаная дымам машына, нязграбна і цяжка куляючыся ў паветры, грымнулася на суседнюю сопку.Праз павелічальнае шкло я глядзеў, як ірваўся і гарэў той, хто нёс нам смерць. Вось табе! Мы жывыя, мы будзем жыць! А ты згарыш, сатлееш, і нават маці твая, нават дзет не будуць ведаць, дзе ты пахаваны, бо не будзе ў цябе магілы на чужой зямлі. Безумоўна, так я не думаў тады, так думаю цяпер, калі запісваю падзеі таго дня. Але помню, добра помню, што грудзі мае распірала, ажно цяжка было дыхаць, нейкае новае, нязвыклае і вельмі магутнае пачуццё.Нехта крыкнуў «ура!». Мне не хацелася крычаць. Не было слоў, каб выказаць тое пачуццё, бо яно было мацней за любыя словы. Кал і казаць проста, то гэта была радасць — радасць першай перамогі, радасць адчування сваёй сілы. Але разам з тым было і яшчэ нешта: магчыма, канчатковая перамога над сваім страхам, магчыма, упэўненасць у сваіх камандзірскіх здольнасцях ці тое і другое адначасова, а можа, нешта зусім іншае.Я не адразу ўспомніў настаўленне: збіў адну цэль — лаві другую. Хоць, відаць, мае любаванне збітым самалётам працягвалася нейкую секунду-дзве, не больш. Аднак калі я схамянуўся і пачаў шукаць новыя цэлі, то ўбачыў, што яны далека за залівам. Там ішоў паветраны бой. Угары, як у каруселі, кружыліся знішчальнікі.А ўнізе, над самай зямлёй, ужо не баявым строем, як ішлі сюды, а па адным, уроссып, як зладзеі, уцякалі бамбардзіроўшчыкі. Так, было такое ўражанне, што яны ўцякаюць, і ад гэтага таксама стала радасна.Я ўсё яшчэ шукаў цэль, калі нехта схапіў мяне за плячо.— Адбой, камандзір,— пачуў я голас Астахава.Я азірнуўся і ўбачыў Муху. Ён сядзеў на зямлі, паміж скрынкамі, трымаўся за шчаку; твар яго, рукі былі выпачканы крывёй. Я кінуўся да свайго намесніка:— Вы ранены?У адказ ён загаласіў, зашыпеў, запырскаў слінай:— Ранены? Вы... вы... забілі! Фельдфебель!.. Дзяржыморда!.. Гэта табе не фашысцкая армія! Вось пайду пакажу камбату!..Я нічога не мог зразумець і стаяў разгублены, не ведаючы, што рабіць. Муха падхапіўся, яшчэ больш размазаў на твары кроў і хацеўбыў выйсці з катлавана. Ды раптам, надзіва мне, Астахаў схапіў яго загрудкі і добра трасянуў.— Ты, панчоха бабская! Ты на каго скардзіцца ідзеш? Ды я цябе распішу горш, як Бог чарапаху! Хоць ідзі! Ідзі! — Ён папіхнуў яго.— Скардзіся, сволач! Трус няшчасны! Ты ж трус. Ты ж не лавіў цэль, а хаваў пад оптыку галаву, як той заяц... Цябе ж па законах ваеннага часу пад расстрэл трэба... I я першы скажу... Ідзі!Астахаў штурхнуў Муху яшчэ раз. Але ў таго знікла жаданне ісці скардзіцца, ён адступіў назад у катлаван, баязліва агрызаючыся:— Не брашы! Я сумяшчаў.. . Можа, я не пачуў каманды, мяне аглушыла... Аён... ён паказаць сябе захацеў... Геро-ой!Падскочыў маленькі Чарняк, бліснуўшы сваімі дзявочымі зубамі.— Маніш, Муха! Камандзір тройчы паўтараў каманду! Усе чулі!— Вытры яму соплі, Ваня,— насмешліва параіў Астахаў.— Няхай не размазвае па твары.Нарэшце я здагадаўся, што здарылася: кал і я шыбануў наводчыка з сядзення, ён ударыўся аб снарадную скрынку і разбіў шчаку. Я не меў на яго ні злосці, ні крыўды, бо добра помніў свой уласны страх. Але я ўбачыў, што разлік прызнаў мяне: байцам спадабаліся мая рашучасць і смеласдь. Аказваецца, я магу быць смелым. Няхай жа жыве мая смеласць! Я зразумеў, тая акалічнасць, што ў «баі» паміж Мухам і Астахавым я стаю ўбаку, не на карысць мне. Трэба і тут праявіць рашучасць.