Трывожнае шчасце, частка 3
I ўсё, больш ні слова. Мяне, безумоўна, расчаравала выступленне камандзіра. Але большасць камсамольцаў уздыхнулі з палёгкай, бо на ўсіх цяжкае ўражанне зрабіла выступленне Кідалы, які сваімі дурнымі закідамі па сутнасці рабіў з Сені фашысцкага агента. Купанаў адмёў гэтую лухту. Але чаму ён нічога не сказаў пра паражэнчы настрой? Няўжо ён верыць, што такі настрой мог з"явіцца?Па прапанове Сідарэнкі большасцю галасоў (мяне ўсцешыла, што прагаласавалі не ўсе) Сямёна Пясоцкага выключылі з камсамола. Мне ўляпілі вымову. Завошта? Я заўсёды быў сумленны і актыўны камсамолец. Праўда, я не надта перажываў з-за вымовы. Што яна значыць у параўнанні з тым, што чакае нас наперадзе? Але Сеню шкада, хацелася суцешыць яго, падбадзёрыць. Я зноў пайшоў да дальнамера. Убачыў, як адзінока сядзіць ён у катлаване, унурыўшы галаву, і ўсе словы, якія я падрыхтаваў, здаліся мне нікчэмнымі, непатрэбнымі, нават абразлівымі. Я моўчкі сеў побач.Ён глянуў на мяне і прашаптаў:— Гэта страшней за смерць, Пеця... Зноў-такі я не знайшоў, што адказаць.... Дзіўна раскрываюцца душы людзей! Пасля таго як сяржант разагнаў нас з Сенем, я, падпарадкаваўшыся загаду, заснуў. Прачнуўся і здзівіўся: была позняя раніца, я праспаў добрых гадзін пяць. Але яшчэ больш здзівіў мяне сяржант. Ён лагодна ўсміхнуўся і проста, па-сяброўску спытаў:— Выспаўся? Суп твой вунь у кацялку... у нішы. Сяржант Тарных быў бязлітасны камандзір, у час вучобыё н не даваў нам хвіліны адпачынку, і мы не любілі яго. Ён ніколі не дазваляў сабе фамільярнасці ў адносінах з курсантам!. I раптам такі клопат — даў выспацца, не разбудзіў нават на снеданне, загадаў прынесці суп... I сяброўскае ты... Дзіва!Зноў нахмарыла. Імжыць дождж. Слава табе, неба Поўначы, штоты так часта пакрываешся хмарамі! Здаецца, з учарашняга дня я моцна палюбіў такое надвор"е. Ды ці я адзін? Праўда, ніхто не можа даць гарантыі, што яны не прыляцяць і ў дождж. Але пакуль што іх няма, пакуль што мы маем перадышку.Камандзір батарэі сабраў каля першай гарматы ўсіх зараджаючых і трэніруе да сёмага поту, не можа дараваць заклінення. Мне шкада хлопцаў: ім і ў час вучобы даставалася больш, чым іншым нумарам, і цяпер таксама. А ці так ужо вінаваты яны? У іх дрыжалі рукі, як і ва ўсіх нас, як, напэўна, і ў самога Купанава... Я думаю, што наш разумны камбат робіць не вельмі разумна: а калі налёт — ці здолеюць стомленыя людзі зараджаць лепш?Хлопцы сабралі грошы, усе, у каго якія былі, упрасілі сяржанта, і — дзіва! — той дазволіў, каб самы спрытны і ўвішны, устаноўшчык трубкі масквіч Раман Войтаў падскочыў на пасёлак у краму. Ён прынёс адтуль цэлы рэчавы мяшок папярос, самых дарагіх, якіх ніхто, бадай, акрамя Рамана, з нашага разліку яшчэ ніколі не курыў, нават сяржант. Цяпер хлопцы ляжаць за каменем, з асалодай пускаюць дым і бяскрыўдна лаюць мяне дурнем за тое, што адмовіўся ад прапановы пачаць курыць.— Не хоча — не трэба, хай беражэ свае дарагое здароўе.— Дурань! Не п"е, не курыць... Памрэ — пашкадуе. Памрэ... Навошта лішні раз гаварыць пра смерць?Я стараюся не слухаць іх размовы, залажу глыбей у нішу і пішу. Пішу з ліхаманкавай хуткасцю. Але адчуваю, што не ўпраўлюся запісаць усё, што мінулая ноч і гэтая хмарная раніца — шчаслівая для мяне выпадковасць, якая, магчыма, ніколі не паўторыцца. Трэба выкарыстаць цалкам гэтыя вольныя хвіліны. Якія падзеі, якія думкі і перажыванні я забыўся занесці ў гэты сшытак? Чатыры дні здаюцца вечнасцю. Божа мой, калі гэта на зямлі быў апошні мірны дзень, той суботні вечар, кал і мы ў сваім чырвонаармейскім кутку праводзілі сход, прысвечаны пяцігоддзю з дня смерці Максіма Горкага! Я чытаў на памяць урывак з «Чалавека».