Трывожнае шчасце, частка 3
— Мой зямляк. Мы разам у тэхнікуме вучыліся.— О-о! — шматзначна працягнуў Астахаў.Гэты каваль хітры, як чорт, ён усё разумее і бачыць наперад. Кідала не падышоў да гарматы, і я не пайшоў да яго, каб павітацца.Але калі батарэя абедала, дзяжурны разведчык закрычаў:— Камандзір чацвёртага — да камандзіра ўзвода кіравання!— Зямляк у госці кліча,— пажартаваў Муха, як заўсёды, хмурна буркнуўшы, быццам сам сабе.Кідала быў адзін у зямлянцы камандзіраў узводаў. Яшчэ за дзвярамі я набраў поўныя грудзі паветра і, пераступіўшы парог, выпаліў без запінкі, з"ядаючы яго вачамі:— Таварыш малодшы лейтэнант! Па вашаму загаду сяржант Шапятовіч з"явіўся.Ён выслухаў даклад да канца, стаўшы «смірна», сур"ёзна сцяўшы вусны. Але твар... які твар у яго быў у той момант! Не, твар яго не ззяў, ён пасінеў ад натугі стрымаць усмешку задавальнення, радасці, самалюбавання. Аднак стрымацца яму было цяжка — усмешка пырснула са сцятых вуснаў і распаўзлася па ўсім шырокім здаровым твары, ажно заблішчалі адтапыраныя вушы.— Давай без фармальнасці,— працягнуў ён руку.— Мы з табой старыя сябры. Не адзін пуд солі з"елі разам. I, бачыш, зноў нам быць разам. Лёс! Сядай.Ён сеў, і я прымасціўся насупраць, на табурэце.Ён уздыхнуу:— Застаўся я, Пеця, без дамоўкі. Занялі, відаць, фашысты мае Парычы. Ніводнага пісьма не палучыў, як вайна пачалася.У мяне балюча ёкнула сэрца. Але ні спачуваць яму, ні выказваць свой боль не мог. I толькі апусціў галаву. Мы памаўчалі. Мне стала шкада яго, і ў душы зацяплілася прыязнасць: у нас аднолькавы лес.— Ну, як ты жывеш тут? — спытаў ён.— Нічога. Ваюем.— Батарэя добрая. На КП хвалілі. Як камандзір?— Сеўчанка? Залаты чалавек.— У цябе ўсе залатыя. Я цябе ведаю. Помніш, ты ў тэхнікуме ўсё фізіка Бруя хваліў? А яго пасадзілі... Я заступіўся за цябе на камсамольскім сходзе, а то паказалі б табе кузькіну маць. Помніш?Ад маёй прыязнасці да яго нічога не асталося.— Дзіўныя ў цябе пераскокі — ад камбата да Бруя.— Якія пераскокі? — спалохаўся ён.— Што ты! Я проста ўспомніў. А Сеўчанку я сам добра ведаю, не раз сустракаліся раней...Ён паглядзеў на мяне недаверліва. Мы зноў памаўчалі.— А нацьдземчык наш як тут ваюе?— Хто? — не зразумеў я.— Дружок твой.Адразу ўспомнілася ўся гісторыя ў першы дзень вайны. Сенеў страх перад гэтым чалавекам, які ён выказаў сёння раніцой. Я абурана падняўся:— Які ён табе нацдэмчык?— Ён усё вершыкі чытае. Нямецкім цікавіцца... I ўвогуле — чыстаплюйчык.Я адпіхнуў нагой табурэт, на якім сядзеў, і наблізіўся да Кідалы.— Слухай, Сцяпан, ніяк не разумею — хто ты? Ён пагрозліва варухнуўся:— Ну, ну...— У тэхнікуме я лічыў цябе чалавекам... Што табе трэба ад Пясоцкага?— Нічога мне не трэба. Да слова прыйшлося.— Май на ўвазе... Калі ты зноў будзеш чапіцца да яго... Што ён зрабіў табе? Больш ведаў мае? «Нямецкую мову вывучае... вершыкі чытае... назвы лінкораў ведае... » Сорам! Ты ж культурны чалавек. Адным словам, я не буду маўчадь, калі ты... I Сеўчанка падтрымае мяне, гэта табе не Сідарэнка, перад якім ты падхалімнічаў...Ён стаяў ужо, афіцыйна выцягнуўшыся, з надзьмутачырвоным тварам. Я чакаў, што вось-вось закамандуе: «Смірна!», «Кругом!» — цішто-небудзь накшталт гэтага; я не здзівіўся б, каб ён гэта зрабіў. Але ё н сказаў яшчэ даволі мірна:— Камандзіраў асуджаеш? Не забывай...— Каго я асуджаю? Цябе? Ды калі ты мяне паклікаў як друга, як земляка, то давай так і гутарыць... Шчыра... Акалі як старшы, камандзір, дык я вас слухаю, таварыш малодшы лейтэнант! — Я выцягнуўся таксама, стукнуў абцасамі.— I размова скончана!