Трывожнае шчасце, частка 3
У катлаване яна ветліва запрасіла байцоў сесці. На шчоках у яе, і без таго ружовенькіх, загарэліся пятакі. Гэта зрабіла яе твар вельмі прывабным. Хоць увогуле яна не прыгажуня: востры носік, шэрыя маленькія вочкі, жывыя, як у звярка, ненатуральна белыя, як пятроўскі парык, валасы, заплеценыя ў дзве кароткія касы. Але чырвань на шчоках, бянтэжлівасць, сарамлівая ўсмешка — колькі ў гэтым жаночага!З наіўнай, амаль дзіцячай цікаўнасцю яна агледзела нашу «гаспадарку», але ні пра што не спытала, што датычылася гарматы. Спытала пра здароўе — якія скаргі? Габаў сказаў, што ў яго баляць зубы. Сапраўды, у яго балелі зубы. Муха сказаў, што ў яго баліць жывот. Ніколі раней ён на свой жывот не скардзіўся, а даволі часта прасіўся збегаць на кухню, каб «перайграць» — выпрасіць у кухара дадаткова кацялок супу ці порцыю смажанага марскога акуня, якім нас кормяць штодзённа.Мне зрабілася сорамна перад дзяўчынай, такой няўмелай і далікатнай, за Мухаву хлусню. Я бліснуў на яго вачамі, але той і брывом не павёў.— Хлусіць, сукін сын,— прашаптаў я Спірыну.— Няхай. Каму не хочацца, каб жаночая рука памацала твой жывоцік,— адказаў Аспірын такім шэптам, што пачулі ўсе, і ваенфельчар таксама, бо на шчоках яе зноў загарэліся пятакі.Я адвярнуўся, каб не бачыць, як Муха раздзяваецца і як янабудзе мацаць яго худы жывот.— Брудная бялізна, санінструктар,— заўважыла яна.Мне і за бялізну стала сорамна, быццам я вінаваты ў тым, што яе не часта мяняюць.— Многа копаці, таварыш ваенфельчар,— адказаў Аспірын. «Якой копаці? Вось д"ябал, ён здзекуецца з не нявопытнасці!» —узлаваўся я на санінструктара.— Пакажы сваю ножку,— сказаў ён мне.Дзён колькі назад у часе бою я абдзёр аб снарадную скрынку нагу. Ранка, на якую спачатку не звярнуў увагі, забрудзілася, пачала гнаіцца. Нага бал ела. Але скардзіцца на такі боль гэтаму незвычайнаму лекару ў мяне не было ніякага намеру, я нават не падумаў пра гэта. Пачаў аднеквацца.— Не, пакажыце,— нечакана настойліва патрэбавала яна.Я сеў на лапу, зняў бот. Ваенфельчар стала перада мной каленьмі на ўтаптаную, жорсткую зямлю, сама зняла павязку. Асцярожна пачала націскаць пальцам на калена. У яе была прыгожая рука, маленькая, пухлая, з ямачкамі над костачкамі пальцаў. Мне нясцерпна захацелася пагладзіць гэтую руку. Я не стрымаўся і асцярожна дакрануўся да яе.— Баліць? — спытала дзяўчына.— Не,— адказаў я і нечакана для сябе даверліва паведаміў: — У мяне жонка фельчар.— Вы жанаты? — здзіўлена глянула яна на мяне.— Такі малады?— I дачку маю,— адказаў я з гонарам.Але гэта не зрабіла на яе большага ўражання, чым тое, што я жанаты. Яна сказала з тонкай іроніяй — дзяўчаты часта так гавораць:— Шчасліўчык,— і пачала корпацца ў сваёй новенькай сумцы з чырвоным крыжам.— Трэба будзе яму кампрэс спіртавы на ноч пакласці. Чуеце, Спірын?— Кароткія ночы, таварыш ваенфельчар,— зноў-такі здзекліва хмыкнуў той.Чарняк, які стаяў побач і не зводзіў вачэй з дзяўчыны, бліснуў сваімі негрыцянскімі зубамі.Шчокі ў яе зноў загарэліся. Як бы адчуваючы маю прыязнасць і падтрымку, яна даверліва ўзняла вочы.— I дзе яна... ваша сям"я?— Там... Відаць, ужо там... Пісьмы больш не прыходзяць...— Там? — Вочы яе спалохана расшырыліся, з жалем і здзіўленнем глядзела яна на мяне. Упершыню ўбачыла чалавека, у якога родныя, блізкія асталіся там, за лініяй фронту, у фашысцкай няволі. I я зноў адчуў усю глыбіню сваёй трагедыі. Каб яна пачала спачуваць, я, мабыць, расплакаўся б, бо слёзы былі блізка, комам стаялі ў горле, горкія, салёныя. Але яна моўчкі пачала бінтаваць нагу.