Трывожнае шчасце, частка 3
— Эй, на КП! Санінструктар там? Сюды яго!— Не трэба,— спалохана запярэчыў Муха. Вось у гэты момант ён стаў мне брыдкі.Перш чым адгукнуўся непаваротлівы «медык», з"явіўся сам камандзір батарэі.— Што здарылася? Раненыя? — заклапочана спытаў ён.— Дык вось... яфрэйтару Муху шчаку...— адказаў я, гатовы тлумачыць усё праўдзіва, калі спатрэбіцца.— Чым? Асколкам? Каменем?— Каменем,— схлусіў Муха.Пераглянуліся паміж сабой байцы, хаваючы хітрыя ўсмешкі. Сеўчанка дакрануўся да шчакі «параненага».— О, па гэтым будзеш жыць, Муха. I дзіты будэш маты. Камбат, задаволены, вясёлы, агледзеў усіх нас і не стрымаўся, каб не пахваліць:— Добра стралялі. Малайцы!— А гэта мы яго, таварыш старшы лейтэнант,— кіунуу Астахаў у той бок, дзе дагараў збіты самалёт.— Мы. Але не зазнавайцеся. Увогуле стралялі шчэ пагана.— Наша гармата збіла,— стаяў на сваім каваль.Мяне здзівіла і нават непрыемна ўразіла самаўпэуненасць і настойлівасць зараджаючага. Я дагэтуль і не падумаў, што магла збіць іменна наша гармата, бо вялі агонь усе, можа, нават караблі. Разбярыся — чый снарад пацэліў. Але Астахаў трымаўся іншай думкі.— Па гэтым біла толькі наша і трэцяя. Другая і першая туды,— даказваў ён.Камандзір батарэі нахмурыўся.— Добра, разбяромся. Але бачылі? Нялёгка ім атакаваць батарэю, калі яна вядзе агонь. Вунь дзе бомбы паскідалі. Галоўнае — не баяцца.Калі ён пайшоў, Астахаў сказаў мне:— Дурань ты, камандзір, але чалавек добры. А за самалёт трэба змагацца. А то Шарун, камандзір трэцяга, ён з зубоў вырве... Пачнуць даказваць: ён — старшы сяржант, а ты — яфрэйтар, ён — стары камандзір, а ты — адзін дзень... Я гэтых майстроў ведаю. Больш горлам бяруць, чым работай.Мне не спадабаліся такія разважанні. Непрыемна было думаць, што трэба змагацца, даказваць, хто збіў самалёт. Хібагэтагульня, спаборніцтва, спорт? Вайна, смерць, гора... Хіба можна ў такі час думаць пра нейкую славу, узнагароду? Трэба біць, біць іх больш, ворагаў, што хочуць украсці мае... тваё... наша шчасце. Біць і не лічыць, не дзяліць, хто больш.4 ліпеняУчора выступаў па радыё Сталін. Камандзір і зампаліт чулі голас Сталіна. Мы чулі яго прамову, калі яе паўтаралі дыктары. Лазебны — радыёаматар, і ў хаціне, дзе яны жывуць з камандзірам, стаіць прыёмнік яго ўласнай канструкцыі. Надвор"е ў першай палавіне дня было хмурнае, амаль нялётнае, і нас па чарзе, па аднаму разліку, запрашалі да прыёмніка, калі перадавалася прамова. Стаіўшы дыханне, выслухалі мы словы суровай праўды. Цяпер мне стала зразумела, чаму з"явіліся Барысаўскі і Бабруйскі напрамкі. Але не магу, не магу пагадзіцца з думкай, што Мінск ужо ў іх руках. I Бабруйск... Я плыў... Я ішоў ад Бабруйска да Рэчыцы. Гэта ж рукой падаць: па правым беразе Бярэзіны, потым — Дняпра... А там — Саша, там — мая Саша...Цішыня. Горад ахутаны едкім дымам. Кажуць, гараць склады рыбы.Дзіўна я змяніўся за гэтыя дні: мне страшна ад цішыні і хочаццабою. Учора яшчэ адзін сцярвятнік знайшоў сваю магілу ў заліве. Другога збілі знішчальнікі над Колай.Фрыд сядзіць у нішы, латае свае працёртыя снарадамі штаны і спявае да болю сумную песню — па-яўрэйску. I ўсе сур"ёзна слухаюць, спыніўшы работу.— Пра што гэта, Ханон? — пытае Астахаў.— Пра маці. Пра старую маці, яна адна...— Сціхні,— просіць Муха нервова, роспачліва.У Чарняка па яго смуглай шчацэ (ён сядзіць збоку ад мяне) коціцца буйная і цяжкая, як шарык ртуці, сляза.