Трывожнае шчасце, частка 3
Я ўспамінаю сённяшні бой, і мне робіцца яшчэ больш страшна, горка і крыўдна.Яны прыляцелі адвячоркам. Разлікі займаліся каля гармат, вялі ўмоўную стральбу па сваіх самалётах. Цяпер мы трэніруемся дзень і ноч, толькі і чуваць: «Па самалёту над другім!» Між іншым, мне адразу не спадабалася, што мы «страляем» у свае самалёты. Іншая рэч, кал і гэта было да вайны: вучыліся лётчыкі — вучыліся мы. А цяпер яны лётаюць на задание, у бой, па іх вядуць агонь немцы, часта яны вяртаюцца (мы бачым гэта) з прабітымі крыламі і фюзеляжамі, магчыма, раненыя. I раптам каля роднага аэрадрома іх сустракаюць нацэленымі зеніткамі. Я на іх месцы запратэставаў бы супраць такой сустрэчы. Учора я сказаў пра гэта лейтэнанту Купанаву, камандзіру батарэі. Ён паглядзеў на мяне, падумаў і лагодна сказаў:— Вы многа разважаеце, Шапятовіч. ...АднакЯны прыляцелі тады, калі недзе там, у нас, у Беларусі, заходзіла сонца. А тут яно павісла над лясістай градой невысокіх гор, каб болыи не зніжацца да самай «раніцы». Спачатку вельмі нечакана, быццам вынырнулі з гары, з"явіліся над Туломай два «месершміты». Даўгія, чорныя, як вужы, яны прайшлі нізка над гідрастанцыяй, схаваліся за ўсходнімі сопкамі і зноў вынырнулі над аэрадромам.— Трывога! — страшным гол асам закрычаў разведчык.Крык гэты ўсіх скалануў. У мяне задрыжалі рукі, заляскалі зубы. Я да болю сціскаў ручку паваротнага механізма, не зводзячы вачэй са стрэлкі азімута. Але стрэлка была мёртвая: ПУАЗО2 не мог злавіць самалёты, якія шныралі паміж сопак. Там, на КП, каля прыбора, нешта крычалі, нешта камандавалі, але каманды гэтыя не мелі дачынення да нас, гарматных разлікаў. Разгублена стаяў наш камандзір, сяржант Тарных. Стукаў снарадам аб затвор, зараджаючы,— у яго таксама дрыжалі рукі.Раптам бухнуў гарматны стрэл. Ударыла чацвёртая пушка; самы адсталы ў мірным вучэнні разлік, з якога мы заўсёды кпілі, першы адкрыў агонь, напомніўшы астатнім, што можна страляць і без прыбора.— Па самалёту, прамой! — закрычаў сяржант.Я хутка аб"ехаў вакол тумбы... Але самалётаў — чорт меў, «месершміты» зніклі, як прывіды. Я выцер рукавом сухі лоб, з палёгкай адчуўшы, як саграваецца спіна, па якой бегалі вельмі непрыемныя халодныя мурашкі. Дзякуй Богу, міма! Ды ў той жа міг загучаў надзіва спакойны голас Сені Пясоцкага:— Цэль злоўлена! Азімут...Я не пачуў ні азімута, ні вышыні, якую ён перадаваў, бо ў гэты момант засакаталі стрэлкі сінхроннай перадачы. Але няроўны, цяжкі — ажно тузалася паветра — гул я пачуў. Гэта ішлі яны. Ішлі на нас, несучы смерць. Колькі іх? Зноў тыя ж агідныя раўчакі холаду пацяклі па спіне, і яшчэ мацней затрэсліся калені, невядомая сіла падкідала ўсё цела, і сядзенне пада мной непрыемна брынчала.Першы стрэл балюча ўдарыў у вушы.«Гэта таму, што не раскрыў рота,— падумаў я.— Трэба раскрыць рот. Раскрыць рот!»I, чакаючы наступнага стрэлу, я шырока разявіў рот. Але стрэлкі. .. Я не зусім дакладна сумяшчаю іх. Ад гэтага залежыць пападанне: будуць праклятыя фашысты збіты ці, непакараныя, паляцяць назад. Аднак што там робяць прыборшчыкі? Чаму так ліхаманкава скача стрэлка? Хіба так можна страляць?— Баязліўцы! Арыстакраты! Пацукі! Мандражэ вас узяло! — лаяў я сваіх сяброў на прыборы, гэтак жа ліхаманкава кідаючы гармату то ў адзін, то ў другі бок.А гул, пагрозлівы, незнаемы, ад якога дрыжыць усё навокал,— вось ён, над маёй галавой. Зараз паляцяць бомбы. Я ўтуляю галаву ў плечы, рыхтуюся «прыняць» на сябе першую бомбу...