Трывожнае шчасце, частка 3
З баёў асабліва запомніліся два — тыя, у якіх мы перамагалі, калі можна назваць перамогай збітыя самалёты. Хочацца так называць. Хочацца перамогі!Ix было пяць. Яны ішлі баявым курсам на горад, не з захаду, а чамусьці з поўдня. Таму першай іх сустрэла былая вучэбная батарэя, на якой я пачынаў службу. Яна дала залп. I гэта быў залп класічны. Снарад, напэўна, пацэліў у бомбавы люк аднаго з самалётаў, бо ён узарваўся высока ў небе са страшэнным грукатам. Выбух пашкодзіў два іншыя «юнкерсы». Адзін упаў тут жа каменем, разам з рэшткамі таго, што ўзарваўся, другі, перакуліўшыся ў паветры, страціў вышыню, але выраўняўся і паспрабаваў ляцець, ды працягнуў недалёка — на тым баку заліва лётчыкі выскачылі з парашутамі. Два з тых, што ўцалелі, скінулі бомбы недзе паміж Колай і горадам і кінуліся наўцёкі. Але іх дагналі нашы знішчальнікі.Вось гэта можна назваць перамогай!Другі бой — паветраны. Нашага маленькага «1-16», які толькі што ўзняўся па трывозе з аэрадрома, прыціснулі чатыры «месер-шміты». Мы трымалі іх у прыцэлах, але не маглі страляць, яны круціліся, як в ужы, на прыборы не было сумяшчэння, а весці агонь прамой наводкай — далёка. Сціснулася сэрца: яшчэ адзін наш чалавек, наш друг праз хвіліну будзе мёртвы. Чаму ён узняўся адзін? Чаму сябры не ляцяць на дапамогу? Але знішчальнік так спрытна, так умела выкручваўся ад атак фашыстаў, што на батарэі пачуліся воклічы захаплення. Не, ён не проста выкручваўся, ратаваўся, ён атакаваў, хітра, па-майстэрску. I праз нейкую хвіліну адзін «месершміт», пакідаючы за сабой пал осу чорнага дыму, урэзаўся ў скалы. Хлопцы закрычалі «ўра!», «1-16», як бы адчуўшы сілу, пачаў атакаваць яшчэ больш настойліва. «Месеры» прыкрывалі адзін аднаго, стараліся зайсці смельчаку з хваста. Але ён неяк так лоўка манеўраваў, што ўвесь час навязваў ім лабавую атаку зверху. Ьс перавагу у хуткасці ён умела выкарыстоўваў. Калі і другі сцярвятнік грымнуўся аб зямлю, хлопцы раўлі ад захаплення. Спакойны Астахаў кінуў высока ўгору каску. Але раптам аднекуль з"явіліся яшчэ чатыры чорныя гады. Адзін супроць шасці! Сокал наш, відаць, улічыўшы сілы, зразумеў, што яму трэба ратавацца. Кінуўся да нас. Мы нават не адразу зразумелі яго намер, калі ён на брыючым палёце пачаў кружыць вакол батарэі. Але калі фашысты наблізіліся да яго, Сеўчанка закамандаваў агонь прамой наводкай. Убачыўшы букеты разрываў, «месеры» адвалілі. Паспрабавалі хадзіць па шырокім крузе, падпільноўваючы смельчака, але іх абстралялі другія батарэі. Тады, раз"юшаныя, яны кінуліся на горад так нізка, што страляць было нельга, і пачалі страчыць з кулямётаў у вокны дамоў. Але гэта злачынства іх не прайшло беспакарана. Яны парушылі свой баявы парадак, і наш герой выкарыстаў гэта: калі яны рабілі разварот, ён кінуўся на апошняга і... збіў яго.Маленькі Чарняк перакуліўся цераз галаву. Даўгі Фрыд пачаў скакаць цераз упоры, як заяц. Муха, не адрываючыся ад оптыкі, малаціў сябе кулаком у грудзі.Якое гэта шчасце — перамога! Як яна ўздымае настрой людзей!Фашысты мусілі ўцякаць, бо ў дадатак да ўсяго з порта па іх ударылі зенітныя кулямёты.«І-16» пакружыўнад батарэяй, прывітальна памахаўнам крылом і спакойна паляцеў на аэрадром.Разлікі прасілі камандзіра батарэі:— Таварыш старшы лейтэнант! Пазваніце — хто ён? Як яго прозвішча? I павіншуйце! Абавязкова павіншуйце! Гэта ж — герой!Праз паўгадзіны Сеўчанка выйшаў з будкі сувязі і крыкнуў: