Трывожнае шчасце, частка 3
Разведчыкі і прыборшчыкі выкарысталі яго страх перад гарматамі і пераманілі Лёшу да сябе.«Несумленна,— злуюць хлопцы,— Лёша ж не разумее, што ў гэтых грымотах вінаваты фашысты, а не мы, ён — што дзіця, і пераманьваць яго подла».Мне было смешна, калі я чуў такую крыўду, якую выказвалі зусім сур"ёзна і нават такія цвярозыя, сталыя людзі, як Астахаў і Фрыд.Сёння алень парадаваў іх. Мабыць, супакоіўшыся за гэтыя ціхіятуманныя дні, ён нясмела падышоў да нашай гарматы, стаў крокі за тры, вінавата апусціў галаву, як бы просячы прабачэння за свае паводзіны. Хлопцы аддалі яму рэшту свайго хлебнага пайка, а самі вячэралі без хлеба.Цяпер ён падышоў да мяне. Стаіць, глядзіць, як я пішу, ківае галавой, зрэдку ўздыхае. Мне смешна ад яго ўздыхаў і наогул весела і ўтульна, цёпла побач з ім. А туман усё гусцее. Стынуць рукі.2 жніўняРаніцой прыйшоў да мяне Сеня з кіслым выглядам — не то засмучаны, не то нечым занепакоены. Сеў на лапу, закурыў.— Не куры ў катлаване. Снарады. Гэта табе не дальнамер.— Нічога тваім снарадам не зробіцца. Ix, каб хацеў, не падпаліш.— Але папяросу скамячыў, сунуў у карабок з-пад запалак.Я працаваў. Каторы дзень, у перапынках паміж баямі, батарэя будуе новыя зямлянкі — кожны разлік каля сваёй гарматы ці прыбора, каб можна было па трывозе выбягаць за якія секунды. Пакуль дзяўблі камень, працавалі нехаця, асабліва лайдачылі Муха і Фрыд. Але калі пачалі самую зямлянку — будаваць сцены, класці падлогу, столь, усіх ахапіў будаўнічы азарт. Людзі засумавалі па працы, якая не разбурав, а стварае. Выявілася, што Габаў — цясляр, Фрыд — абіўшчык, а Астахаў наогул майстар на ўсе рукі. У нас будзе найлепшая зямлянка — самая прасторная і прыгожая. Камандзіры іншых аддзяленняў прыходзілі да нас павучыцца. Мне здалося, што Сеня прыйшоў з такой жа мэтай. Мабыць, у яго не ладзіцца з будаўніцтвам. «Інтэлігентны разлік», усе там такія, як камандзір,— прыйшлі ў армію са школьнай парты. Трэба схадзіць памагчы ім.— Бачыш, які палац будуем,— сказаў я, паказаўшы на зямлянку.— А навошта? — зморшчыўся ён.— Усю вайну на адным месцы ваяваць хочаце, ці што?— Ты чаму сёння такі?.. Ён дастаў папяросу.— За нейкі месяц ты стаў заядлым курцом.— Кідала прыязджае.— I Сеня зламаў папяросу.— Сцяпан? Да нас?— Камандзірам узвода кіравання.— Фу, чорт! Але чаму ты спалохаўся?— Я не спалохаўся. Але ведаеш... не люблю гэтага чалавека, і ў мяне стала неспакойна на душы. А я казаў табе... хачу, каб у душы ўсё было ясна: вораг ёсць вораг, свой — друг.— А наліха табе дружба яго? Ты — агнявік, ён — разведчык. Няхай займаецца сваёй справай. У цябе — свой камандзір...Гадзіны праз дзве з"явіўся Кідала. Я адразу ўбачыў яго на камандным пункце: высокі, плячысты, у новенькай гімнасцёрцы, у камандзірскай шапцы ён здаваўся генералам, асілкам побач з маленькім хударлявым Малашкіным.Відаць, званне ім прысвоілі адначасова: Малашкін тольКі ўчора ўвечары начапіў пятліцы малодшага лейтэнанта. Мы віншавалі яго. Ён бянтэжыўся, як дзяўчына, і чамусьці злаваўся: накрычаў на Муху за брудны каўнерык, на камандзіра трэцяй гарматы — за рыззё для чысткі, якога ў нас заўсёды не хапае цяпер.Кідала яўна любаваўся сваім новым становішчам камандзіра ўзвода, выстаўляў сябе напаказ: казыраў адменна, на ўсю батарэю стукаў абцасамі і дакладваў камбату такім грамавым голасам, што, мусіць, было чуваць у горадзе.— Што гэта за дыякан з"явіўся? — спытаў Астахаў. Мне зрабілася смешна — дужа трапнае вызначэнне.