Трывожнае шчасце, частка 3
— Яфрэйтар Муха! Хіба так трэба сумяшчаць?— А як трэба? — агрызнуўся ён.— Ды пры такім сумяшчэнні снарад будзе чорт ведае дзе... У неба пацэлім.— А ты хочаш кожны снарад у самалёт? Ого!— Мы і так у неба цаляем,— засмяяўся на другім баку гарматы чацвёрты нумар — маўклівы Конкін.I тут жа пачуўся крык камандзіра батарэі:— Чацвёртае! Куды ў вас ствол глядзіць, японскі бог? Камандзіра да мяне!Я з"явіўся перад разгневаным Сеўчанкам і здзівіўся — дзе тойдобры жартаўлівы чалавек, які ўначы прадстаўляў мяне разліку!— Што ў вас там робіцца?Я не стаў выдаваць Муху, ведаў, як можна апраўдацца ў такім выпадку:— Закруціўся кабель сінхроннай перадачы, таварыш старшы лейтэнант! — схлусіў без запінкі.Калі вярнуўся да гарматы, Чарняк і Астахаў глянулі на мяне вінавата і спачувальна, Муха сустрэў нахабнай, злараднай усмешкай: ага, больш не будзеш прыдзірацца!Я не пазнаў свайго разліку, калі неўзабаве аб"явілі баявую трывогу. Куды дзеліся вяласць і няўважлівасць. Усе ўраз падцягнуліся, застылі на сваіх месцах у напружаным чаканні. Самыя непрыемныя хвіліны, якія праходзяць з моманту, калі вораг выяўлены, і да пачатку агню. Па арыенцірах НП і каардынатах, якія далі разведчыкі, мы хутка знайшлі самалёты ў ранішнім блакіце. Няўзброеным вокам яны сталі відаць кіламетраў за трыццаць. Ьс было не два і не тры. На горад ішла цэлая паветраная армада — машын дваццадь. Куды яны абрушаць свой смяртэльны груз? На каго?У горадзе натужна раўлі сірэны паветранай трывогі.Маленькія чалавечкі мітусліва бегал і па вуліцах. Куды яны схаваюцца? Ці даволі там надзейных месц?Сірэны, якія пачуў упершыню, і цывільныя людзі — а там жа жанчыны і дзеці! — нарадзілі новыя пачуцці — боязь за тых, што мітусяцца там, на вуліцах, шукаючы ратунку ад ненавіснага ворага.Не йкія тры мінуты здаліся пакутліва доўгімі. Хутчэй бы яны зайшлі ў зону агню!Я ўбачыў, як у М ухі збялелі вушы. Няўжо і я такі ж? Якая ганьба! Хіба будуць паважаць такога камандзіра? Дзякуй Богу, што ніхто не глядзіць на мяне.Маленькі Чарняк і доўгі Фрыд заціснулі каленямі патроны, надзелі на дыстанцыйныя трубкі ключы. Яны так шчыльна надзяюцца, гэтыя ключы, але ўсё ад но дзынкаюць — дробненька-дробненька стукае метал аб метал.Тоўсты, не надта паваротлівы комі Габаў шэптам чытае застыглую трубку:— Сто шэсцьдзесят два... сто шэсцьдзесят два... сто шэсцьдзесятдва...Збоку здаецца, што ён шэпча малітву.Чацвёртага ну мара я не бачу — ён за гарматай... Але Астахаў... Толькі на яго твары, у яго рухах, жэстах не відаць таго, што так прыкметна ва ўсіх іншых. Ён тупае каля свайго затвора, павольны,паважны, як добры дзед, і маленькай фланелевай анучкай старанна выцірае клін і патроннік. Няўжо такім чынам яму ўдаецца схаваць свой страх? Не, цяпер, пасля трох дзён баёў, я ведаю, што паводзіны яго зусім натуральный, гэты каваль хутчэй за ўсіх пазбыўся страху.Сеня Пясоцкі праз оптыку дальнамера ўжо вызначыў маркі машын.— Група злева — «Ю-88», справа — «87». Зверху — знішчальнікі! — паведаміў ён у напружанай цішыні так гучна, што пачула ўся батарэя. Пад Мухам забрынчала сядзенне. Агідна гэта, непрыемна. Варта яму сказаць. Але ці маю я права? Колькі дзён назад яно гэтак жа брынчала пада мной. Ды і голас... невядома, які будзе ў мяне голас. Каб я не выдаў сам сябе...Не спускаю вачэй з чорных сілуэтаў, што, здаецца, засланілі ўсё неба. Няўжо нельга яшчэ страляць? Чаму не пастаўлены батарэі на тым баку заліва, каб сустракаць іх агнём на падлёце да горада? Але ж яны могуць зайсці з любога боку... Магчыма, у той момант і не было гэтых думак, шмат якія з іх з"явіліся, безумоўна, толькі цяпер, калі я пачаў запісваць... Тады было адно жаданне — хутчэй адкрыць агонь. Вось ужо «мегершміты» рвануліся ўбок. Ага, у паветры нашы знішчальнікі! Сышлі з баявога курсу «Ю-87», зрабіўшы разварот на поўнач.