Трывожнае шчасце, частка 3
не замнога бярэ на сябе гэты юнак? Стары кіўнуў галавой: можна даручыць!— Добра. Арганізацыя групы за вамі. Але майце на ўвазе, пакуль вы на сувязі з Шлімам, ісці з ракетніцай не павінны!Цімох глянуў на Сашу і красамоўна зморшчыўся: вось табе на, ад самага цікавага яго адхіляюць.Гэта ўбачыў Лялькевіч, і голас яго адразу стаў суровы, загадны:— Пасля кожнай ракеты будзе аблава. Мы не можам рызыкаваць. Арыштуюць вас — праваліце Шліма. Кіраваць падачай сігналаў павінен нехта іншы!Хлопец адчуў гэты загадны тон і падняўся з табурэта, сур"ёзна, амаль па-вайсковаму сказаў:— Слухаюся, таварыш.. . Пятро! Кіраваць будзе іншы! Гаспадар прасунуў у дзверы галаву:— Бульбачка зварылася. Можа, з"ямо гарачанькую?— О го! Яшчэ як з"ямо! — весела адгукнуўся Дрозд. Пакуль гаспадыня падавала на стол гарачую бульбу і гуркі, Лялькевіч і Цімох на колькі хвілін выйшлі ў суседні пакой...За сталом — ніводнага слова аб справе. Гутарылі так, як маглі б гутарыць людзі, якія сапраўды сустрэліся выпад кова: адны прыехалі з вёскі і заначавалі ў знаёмага, другія зайшлі, убачыўшы след, каб выпіць «вясковай самагоначкі». Выпілі. Нават Саша ўпершынюпаспытала. Цімох, відаць, таксама піў першы раз, бо, выпіўшы, скрывіўся так, што Саша ледзь не зарагатала, і «пахваліў» пачастунак:— Ну і дрэнь.— Братка ты мой, гэта ты не разабраўся,— адказаў Дрозд, які выпіў сваю порцыю павольна, са смакам і ў заключэнне задаволенакрэкнуў.Праўда, да канца канспірацыі не вытрымалі. Парушыла гаспадыня: папрасіла расказачь, што робіцца на фронце і «там», «у нашых». I Лялькевіч мусіў пераказваць апошнія зводкі Саўінфармбюро, якія тыдзень назад Анатоль прынёс з атрада.Калі вячэра скончылася і госці пайшлі, гаспадыня павяла Сашу і Лялькевіча ў спальню і паказала на адзіны, засланы чыстымі прасцінамі ложак.— Вы лажыцеся тут, а мы са старым на печы ляжам.— I, ведаючы, што госці заўсёды пярэчаць, адмаўляюцца, хутка выйшла, пакінуўшы іх адных.Сашы зноў зрабілася весела. Яна ўбачыла, як разгубіўся гэты чалавек, які звычайна знаходзіў выйсце з самых цяжкіх абставін, і ледзь стрымлівалася, каб не засмяяцца.Лялькевіч, унікаючы яе позірку, вымушана кашляў і глядзеў на дзверы, як на ратунак.— Лажыцеся,— сказала яму Саша.— А вы?— А я... Я лягу на падлозе.— Ну што вы! Як можна! Я ніколі не дазволю сабе... Я ўсё-такі мужчына.— Калі вы ўсё-такі мужчына,— засмяялася прыглушана Саша,— то лажыцеся на падлозе.Яна скінула буркі і ў плацці і Данікавых ватных штанах залезлапад коўдру.Лялькевіч выйшаў са спальні.Саша, упэўненая, што ён ляжа ў суседнім пакоі на канапцы, змораная за дзень, хутка заснула. Але калі прачнулася раніцой, то ўбачыла, што ён сапраўды ляжыць у куце за шафай, на падлозе, накрыўшыся сваім кажушком. Ёй стала сорамна за свой эгаізм і наогул за ўчарашнія паводзіны. Чаму яна весялілася, як ніколі за месяцы акупацыі? Чаму потым так спалохалася, убачыўшы, што дом, дзе жыў Пеця, згарэў? Хіба мала цяпер гарыць дамоў?Адначасова з"явілася злосць на Лялькевіча. «Што ён іграе перада мной пакутніка! Лепшага месца не знайшоў, дзе легчы. Камісар! Спалохаўся, што гаспадары не павераць, што я — жонка. А якое гэтамае значэнне для іх? Усё адно, раз яны сталі на гэты шлях, ім наканавана маўчаць. Маўчаць перад катаваннямі, перад тварам смерці. Так, як маўчаў Цішка, як маўчаць Поля, Данік, Анатоль... Усе мы павінны маўчаць. I я таксама... Чаму гэта мне захацелася раскрыць душу перад ім? З якой рады?» I яна зноў замкнулася. Але на гэты раз ненадоўга.