Трывожнае шчасце, частка 3
Вяртаючыся ад камбата і не дайшоўшы колькі крокаў да гарматы, я пачуў галасы. Палова разліку адпачывала ў зямлянцы, тры чалавекі, на ўсякі выпадак, павінны былі дзяжурыць, і таму не было нічога дзіўнага ў тым, што байцы размаўлялі. Але мяне спыніў абураны голас Астахава:— Калі ты, свіння гэткая, яшчэ раз палезеш у чужы ранец, я распішу твой пашпарт так, што родная маці не пазнае.— А што я, красці палез? — агрызнуўся Муха.— А хто ведае! Калі палез, то мог і ўкрасці,— гарачыўся Чарняк.— Ды ну вас! Што там красці! — хіхікнуў Муха.— Самі цікавіліся, што ён увесь час піша. Вось я і хацеў зірнуць...— Ах ты, сукін сын! — зноў загудзеў Астахаў.— Выходзіць, мы вінаваты? Мы на словах цікавіліся, але не палезлі ў ранец...— Ды чытаць чужыя пісьмы — гэта горш, чым краспі! — горача даводзіў Чарняк.— А гэта не пісьмы.— Не разумею я, Муха, ці ты дурань, ці хам...— А ён сумяшчае і тое, і тое...— Ну, ну...— Не «нукай», я табе не конь... Складзі ранец і пакладзі на месца, пакуль камандзір не вярнуўся. А то будзеш чырванець перад строем...На хвіліну стала ціха. Муха, відаць, выконваў загад Астахава. Потым пачуўся яго нязлосны, бурклівы голас:— Падхалімы вы.— Што ты сказаў? — зашыпеў Астахаў.— Паўтары!— Пусці,— спалохана папрасіўся Муха.— Кал і ты не ведаеш, колькі важыць мой кавальскі кулак, то магу паказадь.— Не чапай ты, Павел, яго — смярдзець будзе,— прымірэнча сказаў Чарняк.Прызнацца, дагэтуль я крыху баяўся, што хто-небудзь прачытае мой дзённік. Праўда, ад гэтага засцерагалі неразборлівы почырк ібеларуская мова, якую ведаў адзін Чарняк. Але засцярога гэта не такая ўжо надзейная. Цяпер я супакоіўся: на варце маёй тайны стаяць добрыя, птчырыя хлопцы. А намеснік мой — Муха — сапраўды нікчэмны чалавек. Ніякага аўтарытэту не мае. Трэба папрасіць, каб намеснікам зрабілі Астахава. Але Малашкін моцна падтрымлівае Муху. Зноў будзе крычаць, што я не ўмею выхоўваць людзей. Ды і не люблю я нагаворваць на сваіх. Няхай будзе Муха!Нехта нячутна падышоў і горача дыхнуў мне ў вуха. Я спалохана адхіснуўся, але зірнуў і засмяяўся. Гэта — Лёша, наш батарэйны алень. Я ласкава абняў яго за шыю. Ён палізаў мае рукі, панюхаў сшытак і таксама хацеў лізнуць, пачухаў бок аб камень.Цікавае стварэнне!Ён прыблудзіўся на батарэю яшчэ зімой і, як расказваюць, быў пестуном гарматных разлікаў. Ішло нават своеасаблівае спаборніцтва паміж разлікамі — хто заваюе яго любоў. Мае хлопцы клянуцца, што яны трымалі першынство, што да іх у Лёшы была самая гарачая любоў, што ён нават начаваў у катлаване нашай гарматы. Гэтак жа, прыкладна, гаварылі і другія разлікі. Толькі прыборшчыкі не маглі пахваліцца — іх алень чамусьці не любіў. Але вайна ўсё змяніла. Першыя стрэлы моцна напалохалі няшчасную жывёліну: Лёша пачаў абыходзіць гарматы і пазбягаць сваіх старых сяброу.Дзіўна ён паводзіць сябе цяпер. Цішыня — мірна пасецца дзе-небудзь за агнявой пазіцыяй, у нізінцы, паміж каменнямі; яго ўжо двойчы гараджане намерваліся ўкрасць і ён, як бы ведаючы гэта, ніколі не адыходзіць далека ад батарэі. Трывога — што ёсць сілы ляціць у цэнтр пазіцыі, да каманднага пункта, становіцца побач з камандзірам, магчыма, яму здаецца, што гэта — самае бяспечнае месца, стаіць, насцярожана ўзняўшы свае цудоўныя рогі, і дрыжыць усім целам. Сеўчанка расказваў, што ў першыя дні гэтыя дрыготкі жывёлы выводзілі яго з раўнавагі, перашкаджалі камандаваць. Але потым усе звыкліся з такімі паводзінамі Лёшы. Цяпер алень памагае разведчыкам. Калі ён падымае галаву і пачынае насцярожана прыслухоўвацца, так і ведай, што недзе далека-далека ідуць самалёты.