Трывожнае шчасце, частка 3
Ён пачаў чытаць вершы, якія я чуў упершыню. Наша пакаленне, асабліва людзі тэхнікі, розныя механікі і дарожнікі, як я, грэшны, слаба ведаюць Блока, крыху больш Ясеніна, да якога, мне здаецца, мы праяўлялі не зусім здаровую цікавасць, бо ў бібліятэцы яго ўзяць было нельга. Некалі я заплаціў аднаму спекулянту амаль сваю тыднёвую стыпендыю, каб ён даў на адну толькі ноч зашмальцаваны томік Ясеніна; усю ноч, да раніцы, я ўпотай перапісваў вершы ў сшытак, парушаючы ўмову.Віктар чытаў Блока.Гэта нешта незвычайнае!Я не запамінаў слоў, бо яны здаваліся незямнымі, асаблівымі, хоць, калі ўдумацца, усе — вельмі простыя рускія словы, ніводнага незразумелага. Але я тады не думаў пра гэта. Вершы зачароўвалі. Яныто ўзнімалі некуды высока ў блакіт, дзе былі цішыня і спакой, то спускалі ў сутарэнне, у холад, сціскаючы сэрца смуткам. Яны прыносілі радасць, святло і адначасова трывогу і страх. Але ніхто не пярэчыў, ніхто не прасіў прачытаць што-небудзь вясёлае.Я не бачыў, як слухалі іншыя, я забыўся на іх. Слухаў і, «окруженный сказками пчел», быў недзе там, дзе «море клевера»... чуў голас: «Я памагала Ані ўбіраць канюшыну». Памагала і слухала казкі пчол? А мяне клікаў вецер з Поўначы... Вецер з Поўначы!«Лениво и тяжело плывут облака...» Цяжкая дарога ў мяне. Але недзе далека чуецца песня... I, каб не гэты голас — не твой голас! — я, напэўна, не здолеў бы дайсці. А так дайду! Я прыйду да цябе, я абавязкова прыйду да цябе, Саша! Потым нешта страшнае: плача дзіця, па полі ідзе гарбаты, над яго гарбом рагоча нехта, кашлаты, крывы і рагаты. Гэта — як дзіўны сон. Незразумелае, але і ў незразумелым ёсць цудадзейная сіла і хараство.— О Божа, як гарна! — прастагнаў нехта.Гэта — Сеўчанка. Ён сядзеў усё ў той жа паставе, закінуўшы рукі за галаву, заплюшчыўшы вочы. Шэптам паўтараў:И приняла, и обласкала,И обняла,И в вешних далях им качала Колокола.Гэтыя радкі мне запомніліся. Потым Віктар чытаў Ясеніна.I раптам Лазебны, перап^тніўшы яго, пачаў чытаць Маякоўскага — «Сяргею Ясеніну». Камісар, напэўна, успомніў свой абавязак палітработніка; хацеў засцерагчы нас ад шкоднага ўплыву ясенінскага песімізму. Я разумею: нельга спяваць паніхідную па «головушке», калі ідзе такое змаганне. Але як хвалююць іншыя вершы! Нараджаюць столькі думак, успамінаў! I мар, добрых, светлых мар, ад якіх праходзіць усякі сум і хочацца жыць, вельмі хочацца жыць!Сеўчанка глянуў на палітрука з іранічнай усмешкай. Сеня паківаў галавой, ухваляючы,— ён любіць Маякоўскага, у яго ранцы ляжаць два томікі паэта, якія мы чыталі разам, калі былі курсантамі. Потым і Сеўчанка пачаў слухаць уважліва, сур"ёзна. Палітрук чытаў, бадай што, лепш за усіх, па-мастацку, выразна і прачула — адліваў кожнае слова.Сеўчанка сказаў радасна, са шчырым дакорам:— Мыкола, японскі бог! Жывём у адной зямлянцы, і ты хаваў такі талент! Ай-я-яй! Як табе не сорамна, дарагі. Ай-я-яй!..— Які талент? Глупства! — засаромеўся і пачырванеў Лазебны.— Слухайце, хлопцы! Камісар! А чаму нам не арганізаваць сваю самадзейнасць? — нечакана прапанаваў Сеўчанка.Я сяджу пад замшэлым каменем, ахутаны густым туманам, такім густым, што працягні руку — і не відаць пальцаў, і думаю: дзіўная рэч жыццё! I людзі дзіўныя. Учора падалі бомбы, смерць вісела, летала над галовамі. Заўтра будзе тое ж самае, кал і не горш. I ўсё ад но ў кароткую перад ышку людзі чытаюць вершы і думаюць пра самадзейнасць.