Трывожнае шчасце, частка 3
— Будзем спадзявацца, што яны эвакуіраваліся.— Будзем спадзявацца,— коратка адказаў ён і запаліў другую папяросу.26 жніўняДва «Месершміты-110» доўга лазілі паміж навакольных сопак. Мы спрабавалі абстраляць, але яны хадзілі так нізка, што снарадпацэліў у вяршыню гары. А там маглі быць людзі. Невядома была мэта гэтых шакалаў. Што яны вынюхваюць?— Яны дачакаюцца, пакуль падымецца Сафонаў,— гаварылі байцы.— Ён пакажа ім, чым пахнуць сопкі.Кумір наш — Сафонаў — лётаў цяпер на новенькім вастраносым «мігу» і, хоць мы яго ні разу не бачылі, не забываў пра нас: час ад часу пралятаў над батарэяй, прывітальна махаў крыламі. Але цяпер знішчальнікі не падымаліся, і «месеры» паводзілі сябе ўсё больш нахабна.Батарэя напружана сачыла за кожным іх манеўрам. На КП сабраліся ўсе афіцэры. Там жа стаяла і Рамашова, ваенфельчар. Яна трэці раз ужо на батарэі і ніколі не прамінае маёй гарматы. Сустракаемся мы цяпер, як добрыя знаёмыя, і гутарым проста, па-сяброў-ску. Адзін раз нават, «памыліўшыся», я назваў яе Тоняй. Яна зрабіла выгляд, што не заўважыла. Цяпер асмялела і ўвесь час пра нешта пыталася — чуўся яе пявучы галасок. Ёй адказваў Сцяпан Кідала, яго ёмкі бас гудзеў у цішыні, як звон, хоць гаварыў ён напаўголаса.Побач з Сеўчанкам, які не спускаў вачэй з ворага, насцярожана стрыг вушамі Лёша, высока ўзняўшы свае маладыя прыгожыя рогі.Гарматы ўвесь час паварочваліся па азімуту — наводчыкі не выпускалі цэляў. I вось самалёты, як акулы, разышліся, сышліся, слізганулі ўніз, бліснуўшы крыламі, развярнуліся.. .— Па самалёту!..Міг, адзін усяго стрэл, «месеры» са звонам і свістам, так нізка, што тузанулася паветра, пранесліся над батарэяй. Муха што ёсць сілы пачаў круціць паваротны механізм, каб развярнуць гармату.Iраптам:— Лажы-ся-а! — нязвыклая, незразумелая каманда, якой мы ніколі не чулі.— Лажыся-а! — другі раз Сеўчанка закрычаў аднекуль з глыбіні, быццам з-пад зямлі.Я высунуўся з катлавана. На КП, на прыборы, дальнамеры нікога не было відаць — усе ляжалі. Адзін Лёша стаяў па-ранейшаму і спалохана нюхаў паветра. Што здарылася? Чаму ўсе ляжаць? Ах! Я паваліўся ніц як падкошаны і таксама закрычаў дзікім гол асам:— Лажыся!Паміж гарматай і КП, бліжэй да прыбора, ляжала бомба. Мне здалося, што яна варушыцца, сунецца. Секунда... другая... Ціха.— Што такое, камандзір? — спытаў Астахаў.— За нашым брустверам — бомба.— Бомба? — Фрыд падхапіўся, відаць, хацеў бегчы, уцякаць.Астахаў стукнуў яго кулаком па шыі і прыціснуў да зямлі.— Куды, вар"ят? Жыць абрыдла?Праходзіць хвіліна. Калі ж яна, падла, узарвецца? Агіднае адчуванне.Чарняк не вытрымаў (ён ляжаў з другога боку гарматы), выглянуў і паведаміў:— Ляжыць. Я вылаяўся:— Я табе павыглядваю, цыганская твая душа! I раптам — блізкі звонкі голас:— Ды дапамажыце ж хто-небудзь, ліха на вас!Я падхапіўся і пахаладзеў: каля бомбы, падняўшы яе на «папа», стаяў Сеня Пясоцкі. Ён думаў, што гэта «пяцідзесятка», і хацеў, відаць, узваліць яе на плечы. Але чурка аказалася стокілаграмовай, такі цяжар яму быў не па сіле, і ён клікаў на дапамогу.Пайсці? Страшэнна брыдкі холад кальнуў у пяты і аддаўся ў мозгу. Уявілася: цела, мае цела, жывое, маладое, разлятаецца крывавымі шматкамі. Брр... Ляснулі зубы.«Баязлівец! — вылаяў я сябе.— Ідзі!»Пакуль я гэтак змагаўся сам з сабою, побач з Сенем апынуўся... Кідала. Яны скрыжавалі рукі, паднялі смертаносны груз і панеслі за пазіцыю.