Трывожнае шчасце, частка 3
— Што ж, няхай будзе Пясоцкі. Паклічце яго.Паварочваючыся па форме, я ўбачыў, што палітрук глядзіць на камбата здзіўлена і незадаволена. Ён супраць. Я ўяўляю, якая ў іх адбылася размова. Але гэты маленькі чалавек з жалезнай воляй — наш Напалеон — ніколі не адступае ад сваіх рашэнняў.Мы з Сенем едзем разам. Уласна кажучы, нікуды не едзем. Ехаць — гэта тое, пра што я марыў, на што спадзяваўся. Але што мае мары? Не заўсёды ад мяне залежыць іх здзяйсненне, я — салдат. Ды, нарэшце, ці не ўсё роўна, дзе ваяваць, біць фашыстаў! Я ўдзячны камбату. Упершыню з пачатку вайны адчуваю нейкую радасць. Радуюся не тольКі таму, што побач са мной будзе мой лепшы друг. Рады за Сеню: яму вераць. Аб прыкрым выпадку першага дня вайны ўсе маўчаць, нават Сідарэнка не ўспомніў пра яго, сказаў пра іншае — што Пясоцкаму не хапае сталасці.Сеня вярнуўся ад камбата ўвесь прасветлены, усхваляваны. Піша пісьмо маці. Трэба і мне напісаць Сашы. Пад такі настрой пісьмо будзе больш жыццярадаснае. Ці гіалучае яна мае пісьмы? Ад яе ўсё яшчэ прыходзяць даваенныя.30 чэрвеняВось я і камандзір! I мне раптам чамусьці стала неяк па-інакшаму неспакойна і страшна. Прыгадаліся словы Сідарэнкі: «Можаш камандаваць?» Ніколі пра гэта я не думаў раней. А цяпер задумаўся:ці магу я камандаваць? Ці будуць слухацца мяне гэтыя незнаёмыя яшчэ мне людзі? Ьс шэсць, і ўсе яны такія розныя, ёсць старэйшыя за мяне па гадах. Сустрэлі яны мяне не вельмі ветліва. Ці, можа, мне так здалося? Можа, таму яны былі хмурыя, незадаволеныя, што іх паднялі сярод ночы?Мы прыехалі пасля дванаццаці, калі ўсе адпачывалі. Камандзір батарэі, старшы лейтэнант Сеўчанка, вясёлы і просты чалавек, з добрым сялянскім тварам, крыху пабітым воспай, спачатку прадставіў Віктара Вальнова разліку прыбора. Потым падвёў Сеню да дальнамера, але падначаленых яго не разбудзіў. Гэтых «арыстакратаў» усюды шкадуюць — у іх павінны быць зоркія, стэрэаскапічныя вочы.Нарэшце звярнуўся да мяне:— Пайшлі да тваіх арлоў. Лепшы разлік табе даю. ТольКі трымаць у руках трэба, а то на галаву сядуць. Разгільдзяі вялікія...Атэстацыя не вельмі каб высокая. Але мне спадабаўся камбат, яго прастата, жартаўлівасць. Гаворыць ён з прыкметным украінскім акцэнтам, і калі хоча вылаяцца, то гаворыць дзіўныя словы — «японскі бог». Наогул тут усё неяк прасцей, чым там, на нашай батарэі. Цяпер я пачынаю разумець, што, рыхтуючы нас на камандзіраў, там даволі моцна «закручвалі гайкі». Маленькі, чорны, як цыган, баец-дзяжурны далажыў, што разлік адпачывае.— Разбудзі!Падымаліся марудна, перапытвалі — навошта? Адзін нават брыкнуў дзяжурнага нагой.Камбат узлаваўся і закрычаў сам:— Пад"ём!Вылецелі куляй, адкуль узяўся той спрыт.— Разгільдзяі, японскі бог! Гэта вы мне і па трывозе будзеце так падымацца?— Ну-у, таварыш старшы лейтэнант!.. Вы ж добра ведаеце, як мы падымаемся па трывозе,— пакрыўджана запярэчыў першы нумар, высокі, з тонкім, як у дзяўчыны, станам, цёмна-руды хмуры яфрэйтар.Камбат не асёк яго, наадварот, усміхнуўся, але сказаў, як, напэўна, кажа часта:— Разгаворчыкі, Муха! — і прадставіў мяне: — Вось вам новы камандзір — яфрэйтар Шапятовіч. А гэта ваш баявы намеснік — яфрэйтар Муха. Хоць падобны ён больш на асу, чым на муху.Муха нешта забурчаў. Дзяжурны — шосты нумар — выскаліў надзвычай прыгожыя, белыя-белыя зубы. Тэты юнак валодае дзіўнай уласцівасцю — смяяцца бязгучна.